Алейнікаў Сяргей Пятровіч

    Нарадзіўся 14.02.1909 г. у в. Зацішша. Герой Савецкага Саюза (19.08.44). Беларус, член КПСС з 1940 г. Заслужаны штурман-выпрабавальнік (1964).
    У Чырвонай Арміі з 1928 г. Праз год закончыў Маскоўскую школу ВПС. У 1939-1940 гг. удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне. Са жніўня 1941 г. знаходзіўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Штурман авіяцыі далёкага дзеяння маёр Алейнікаў зрабіў 240 вылетаў на разведку і бамбардзіроўку аб’ектаў праціўніка.
    Удзельнічаў у баях пад Масквой, Сталінградам, Арлом, Ленін-градам, на Беларусі, бамбіў ваенна-прамысловыя аб’екты ў фашысцкай Германіі. Да 1974 г. знаходзіўся на лётна-выпрабавальнай рабоце.

Бiблiяграфiя:

·  Алейников Сергей Петрович //Белорусская ССР: Краткая энцикл. В 5 т. Т.5: Биографический справочник /Редкол.: И.П.Шамякин (гл. ред.). —Мн.: Бел. Сов. Энциклопедия им. Бровки, 1981. -- с. 17

·  Алейнікаў Сяргей Пятровіч //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А – Аршын /Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш.. – Мн.: БелЭН, 1996. – с.238.

·  Алейников С.П. //Герои Советского Союза: Краткий биограф. cловарь в 2 т. Т.1. – М., 1987. – с. 38-39.

·  Алейников Сергей Петрович //Герои Сов. Союза могилевчане – Мн., 1965. – с.21-23.

·  Алейников Сергей Петрович //Навечно в сердце народном: /Справочник/. – 3-е изд. – Мн., 1984. – с.13.

·  Нашы землякі – Героі Савецкага Саюза /Памяць: Магілёўс.р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі /Укл. У.Ф.Агурцоў, М.П.Хобатаў. – Мн.: Полымя, 1996. — с.260.

·  Гаўрылаў, І. Бомбы стралялі ў цэль /І.Гаўрылаў //За кам. працу (Магілёў). -- 1985.-- 23 лютага

·  Дакладна ў цэль //Магілёўская праўда. -- 1969. -- 11 снежня

·  Плякін, Г. Трымайся, штурман! /Г.Плякін //Магілёўская праўда. -- 1984. -- 10 жніўня

·  Плякін, Г. Родам з Зацішша/ Г.Плякін // За кам. працу (Магілёў) -- 1984.-- 30 чэрвеня.

·  Рабцаў, А. Завешчана нашчадкам /А.Рабцаў //Магілёўская праўда. -- 1985. -- 30 красавіка

·  Юнак з Зацішша //За кам. працу (Магілёў). -- 1970. -- 26 сакавіка.