·  Масленікаў Павел Васілевіч

    Нарадзіўся ў 1914 г. у в. Нізкая Вуліца (Княжыцы). Тэатральны мастак, пейзажыст, мастацтвазнавец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1954). Кандыдат мастацтвазнаўства (1960). Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938) і інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1935). Удзельнік Айчыннай вайны. У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1951 г. З 1938 г. у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР (у 1946-1960 гг. – мастак-пастаноўшчык. З 1960 г. у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1960-1964 гг. – рэдактар, дацэнт – з 1961, у 1967-1979 гг. – загадчык кафедры.
    Дэкарацыям Масленікава ўласцівы вобразнасць, маляўнічасць, арганічнае спалучэнне музыкальных і зрокавых вобразаў, у беларускіх спектаклях – яркасць нацыянальных характарыстак. Аформіў спектаклі: у тэатры оперы і балета “Трыльбі” А.Юрасоўскага (1940), “Бахчысарайскі фантан” Б.Асаф’ева і “Прададзеная нявеста” Б.Сметаны (1949), “Салавей” М.Крошнера і “Дэман” А.Рубінштэйна (1950), “Паяцы” Р.Леанкавалы і “Запарожац за Дунаем” С.Гулак-Арцямоўскага (1951), “Іаланта” П.Чайкоўскага і “Страшны двор” С.Манюшкі (1952), “Маладая гвардыя” Ю.Мейтуса (1954), “Міхась Пагорны” Я.Цікоцкага (1957), “Яснае світанне” А.Туранкова (1958), “Джаконда” А.Панкелі (1962) і інш.
    У Беларускім тэатры імя Я.Купалы: “Цудоўны скарб” П.Малярэўскага (1949), “Шчасце паэта” В.Віткі (1959), “Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча (1954).
    Выразнасцю каларыту, паэтычнаю прыўзнятасцю і лірызмам адзначаны пейзажы “Жнівень” (1953), “Сосны” (1955), “Перад цвіценнем” (1957), “Золата бяроз”(1959), “Мінскае мора” (1960), “Пачатак вясны” (1961), “Беларускі пейзаж” (1963), “Над возерам” (1969), “Азёрны край” (1970), “На Вячы” і “Партызанскае Палессе” (1971).
    Непаўторная прыгажосць зямлі паказана ў серыях работ: “Прыбалтыйскі цыкл”, “Па зарубежных краінах” і “Зямля беларуская” (1973) , “На раўнінах Палесся” (1980) і інш.
    Шматгранна адлюстравана духоўнае жыццё ў тэматычных палотнах: “Апошні” (1967), “Дарогай смерці”, “Жніво” і “Год 1929” (1977), “Вярнуўся” (1979), “У дзень Перамогі” (1982), “Вызваленне Магілёва” (1983), “Каля гары Машэкі” (1987) і інш.
    Аўтар манаграфіі “Беларускі савецкі тэматычны жывапіс” (1962), раздзела “Мастацтва Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі” для “Гісторыя мастацтва народаў СССР” (т.8, М., 1977); адзін з аўтараў “Гісторыі беларускага мастацтва” (т.4-6, 1990-94).
    У ліпені 1994 г. П.В.Масленікавым было перададзена ў падарунак Магілёўскаму абласному мастацкаму музею шмат твораў аўтара. Сын Масленікава падараваў музею 40 пейзажаў і сюжэтна-тэматычных карцін. Зараз у фондах музея налічваецца больш за двухсот работ мастака.
    Тэатральны жывапісец, пейзажыст, мастацтвазнаўца, педагог, Народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Павел Васілевіч Масленікаў навякі ўвайшоў у гісторыю беларускага мастацтва. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Магілёўскаму абласному мастацкаму музею было прысвоена яго імя. Памёр у 1995 г.

Бiблiяграфiя:

·  Гісторыя беларускага мастацтва: У 6т. Т.4: 1917-1941 гг. /Рэдкал.: С.В.Марцэлеў /гал.рэд./ і інш.; Рэд.тома Л.М.Дробаў, В.Ф.Шматаў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990. – 352с.:іл.; Аб ім гл.: с. 4,7,9,45, 236.

·  Гісторыя беларускага мастацтва: У 6т. Т.5: 1941- да 60-х гг. /Рэдкал.: С.В.Марцэлеў /гал.рэд./ і інш; Рэд. тома П.А.Карнач. – Мн.: Навука і тэхніка, 1992. – 255с.: іл.; Аб ім гл.: с. 9,11, 132, 134, 137, 142-144, 146, 150, 151, 154, 155

·  Дробов, Л.Н. Живопись советской Белоруссии /Л.Н. Дробов – Мн.: Выш. школа, 1979. – 301с.; Аб ім гл.:с. 66, 84, 86, 87, 114, 148, 155, 158, 162, 180, 181, 205-208, 215

·  Карнач, П.А. П.В.Масленікаў. – Мн.:Беларусь, 1973. – 46с.: іл.

·  Масленікаў Павел Васілевіч //Беларуская энцыклапедыя: у 18т. Т.10: Малайзія-Мугаджары /Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭН, 2000. -- с.187.

·  Масленікаў Павел Васілевіч //Дзеячы выяўленчага мастацва Магілёўшчыны: Бібліягр. паказальнік /Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна; Аддзел мастатцва. – Магілёў, 1993. -- с.39-41.

·  Масленікаў Павел Васілевіч //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т.3. Карчма-Найгрыш /Рэдкал.: І.П.Шамякін (гал рэд.) і інш – Мн.: БелСЭ, 1986. -- с.462

·  Масленікаў Павел Васілевіч /Памяць: Магілёўс. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі /Укл. У.Ф.Агурцоў, М.П.Хобатаў. – Мн.: Полымя, 1996. -- с.593

·  Маслеников Павел Васильевич //Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5 т. Т.5 Биографический справочник /Редкол.: И.П.Шамякин (гл.ред.). – Мн.: Изд-во Бел. Сов. Энциклопедия им. П.Бровки, 1981. --. с.410.

·  Музеи. Областной художественный музей им. П.В.Масленикова /Республика Беларусь Могилёвская область /Авт.-сост. С.Э.Сомов. – Могилёв, 2003. – с. 128-129.

·  Областной художественный музей им. П.В.Масленикова /Республика Беларусь. Могилёвская область. – Могилёв, 2003. — с.128-129

·  Павел Васильевич Маслеников //Художники советской Белоруссии. – Мн., 1976. – с.229.

·  Барадаўка, І. Жывы подых прыроды: Разважанні аб выстаўцы П.В.Масленікава /І.Барадаўка //За камуністычную працу /Магілёў/. -- 1974. -- 2 красавіка.

·  Васілеўскі, П. Жывы подых прыроды: Разважанні аб выстаўцы П.В.Масленікава /П.Васілеўскі //Мастацтва Беларусі. -- 1985. -- № 8. -- с.8-11

·  Верасень, Н. Юбилею нашего земляка Павла Масленикова /Н.Верасень //Вечерний Могилёв. -- 1999. -- 3 марта. -- с.1

·  Дарашкоў, М. У Магілёве ўстаноўлены помнік таленавітаму мастаку /П.Масленікаву /М.Дарашкоў //Магілёўскія ведамасці. -- 1996. -- 10 кастрычніка. -- с.2

·  Его всё время звало небо: /1 февраля народному художнику Беларуси П.Масленикову исполнилось бы 85 лет //Могилёвская правда. -- 1999. -- 30 января.-- с.1.

·  Зинькевич, Л. Наследие Масленикова: /выставка “От деда – к внукам” в художественном музее П.В.Масленикова к 90-летию со дня рождения народного художника Беларуси П.В.Масленикова /Л.Зинькевич //Магилёвская правда. -- 2004. -- 13 февраля. -- с.12

·  Куприна, В. Последние встречи с мастером кисти: Памяти П.Масленикова, художника /В.Куприна //Веснік Магілёва. -- 1995. -- 2 лістапада. -- с.3.

·  Назарович, Н. Павлу Масленикову исполнилось бы 90 лет /Н.Назарович //Могилёвские ведомости. -- 2004. -- 31 января. -- с.3

·  Павел Васілевіч Масленікаў (1914 – 1995) //Прыдняпроўская ніва. -- 1999. -- 11 сентября

·  Павел Масленікаў: “Непаддзельнасць прыроды і чалавека”: /Персанальная выстаўка //Мастацтва Беларусі, 1990. -- №2. -- с.47-49.

·  Пакінуў нятленную прыгажосць: /Пра выстаўку твораў П.Масленікава //Культура. -- 1998. -- 11-17 ліп. -- /№ 26/ -- с.4

·  Пракапцова, В. Мастак, педагог, навуковец /Павел Васілевіч Масленікаў: Пра тэатрал. мастака, жывапісца, нар. мастака Беларусі //Альманах: запіскі Бел. акад. мастацтваў. -- 1998. -- № 1. -- с. 148-154.

·  Рудковский, Н. Не иссякает родник творчества: /Экспозиция, приуроченная к 90-летию со дня рождения народного художника Беларуси П.В. Масленикова в областном художественном музее им. П.В. Масленикова //Могилёвские ведомости. -- 2004. -- 7 лютага. -- с. 1

·  Рудкоўскі, М.І. Спасціжэнне вечных таямніц: /Мастак П.Масленікаў /М.І.Рудкоўскі //Магілёўская праўда. – 1984. -- 15 жніўня

·  Свістуновіч, С. Наша прырода кранае душу свёй стрыманасцю. Гэта вам, маладым, падавай каб усё гарэла, як спадніца цыганкі: /Аб народным мастаке П.Масленікаве /С.Свістуновіч //Звязда. -- 2004. -- 31 студзеня. -- с.8

·  Шапашнікава, А. Родны край: Пейзажны жывапіс Паўла Масленікава /А.Шапашнікава //Роднае слова. -- 2004. -- № 2 – с. 83-85.

·  Юбилей Павла Масленикова //Веснік Магілёва. -- 2004. -- 30 января. -- с.2
Творы мастака:

·  Беларускі савецкі тэматычны жывапіс. – Мн.: Выд-ва АН БССР, 1962. – 155с.

·  Магілёўскі абсласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава = Могилёвский областной художественный музей им. П.В Масленикова: /Альбом //Аўт. праекта М.Р.Дарашкоў; Склад.: У.У.Васюк, С.В.Строгіна. – Мн.: УП “Старпрынт”, 2003. – 23с.: 248 іл.

·  Масленікаў – Маслеников: /Альбом /Аўт. тэксту У.У Прокопцоў. — Мн., 1995. — 30л.:картин

·  Мастацтва беларускіх дэкаратараў: /Альбом/. – Мн., 1989.

·  Павел Масленікаў: /Альбом/. -- Мн., 1996.