Віктар Аляксандравіч Грамыка (01.01.1923) нарадзіўся ў в. Сенькава Горацкага раёна. Закончыў Беларусі тэатральна-мастацкі інстытут (1958). Працаваў выкладчыкам у Беларускай акадэміі мастацтваў (19591997). Удзельнік мастацкіх выставак з 1947 г. Член БСМ з 1959 г. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), прафесар (1981). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1970). Народны мастак Беларусі (1991). У 1996 г. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Працуе ў станкавым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажа, партрэта. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны адлюстраваны ў карцінах “Дарогамі мсціўцаў” (1959), “Салдаты” (1967), “Балада пра апошнюю кулю” (1968), “Яблыкі ўраджаю 1941 года” (1987) і інш. Пісаў партрэты Я. Брыля (1968), камісара А.Ф. Юр’ева (1982), В. Быкава (1984); пейзажы “Ільны беларускія” (1970), “Полымя лістапада” (1977), “Ліпень пахне травамі” (1990) і інш.

Творы жывапісца захоўваюцца ў Нацыянальным матацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, Трэццякоўскай галерыі ў Маскве.

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·         Берасцень, С. Жывапіс – Жыццяпіс… / Святлана Берасцень // ЛіМ. – 2010. – 2 ліпеня. – С. 11.

·         Богуш, В. Сведка і творца: Народны мастак Беларусі В.А.Грамыка /В.Богуш //ЛІМ. -- 1991. -- 2 жніўня.

·         Бойка, У. А. Віктар Аляксандравіч Грамыка / У. А. Бойка. – Мінск : Беларусь, 1979. – 48 с.

·         Бойка, У. Віктар Аляксандравіч Грамыка /У.А.Бойка/ – Мн.: Беларусь, 1979. – 48с.

·         Виктор Александрович Громыко //Художники народов СССР: Библиогр. словарь – М., 1972. – т. 2. – с.202.

·         Виктор Александрович Громыко //Художники советской Белоруссии. – Мн., 1976. – с. 94

·         Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 5 : 1941 – да 60-х гг. /Рэдкал.: С.В.Марцэлеў /гал. рэд./ і інш.; Рэдкал. тома П.А.Карнач. – Мн.:Навука і тэхніка, 1992. – с. 11, 173, 183.

·         Грамыка Віктар Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5 : Гальцы – Дагон /Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭН, 1997. – с.403

·         Грамыка Віктар Аляксандравіч //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т.2.: Габой – Карціна /Рэдкал.: І.П.Шамякін (гал.рэд) і інш. – Мн.: Бел. Сав. Энцыклапедыя, 1985. – с. 164.

·         Громыко Виктор Александрович //Белорусская ССР: Краткая энцикл. В 5 т. Т.5: Биографический справочник /Редкол.: И.П.Шамякин (гл. ред.). — Мн.: Бел. Сов. Энциклопедия им. Бровки. 1981. – с.175.

·         Громыко, В.А. Радуга над дорогой: /Автобиогр. воспоминания нар. худож. Беларуси, заслуж. деятеля искусств Беларуси Виктора Александровича Громыко. -- Мн.: Беларусь, 2000. – 383с.: фот., /8/ л. цв. ил.

·         Дробов, Л. Живопись советской Белоруссии. /Л.Н.Дробов. – Мн.: Вышэйш. школа, 1979. – с. 46, 114, 115, 133, 138-140, 181, 182, 188, 190, 191, 205-207, 262, 263.

·         Крэпак, Б. Прабіваючы брэш у блакаднай сцяне / Барыс Крэпак // Культура. – 2009. – 28 сакавіка, 4 красавіка. – С. 23.

·         Пугачёва, Э. Память: /О творчестве художника В.А.Громыко /Э.Пугачёва //Сов. культура. -- 1972. -- 15 июня

·         Республика Беларусь энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. – Минск, 2006. – Т. 3. – С. 104.

·         Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. – Мінск, 2009. – С. 48–50.

·         Фатыхава, Г. Талент ад роднай зямлі /Г.Фатыхава //Мастацтва. -- 2003. -- № 2 -- с. 26-27.

 

 

Рэпрадукцыі твораў мастака:

·         Громыко , В.А. Красные земли Полотчины: /Альбом / Авт. текста О.Сурский. – М.: Сов. худож., 1978. – 30с.