Васіль Іванавіч Матэвушаў (06.03.1915, в. Княжыцы Магілёўскага павета — 06.03.1974) нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковай школы і вучобы ў Княжыцкай школе калгаснай моладзі паступіў у Гомельскую чыгуначную школу. Скончыў  літаратурна-лінгвістычны факультэт Магілёўскага педінстытута (1937), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Обальскай СШ на Віцебшчыне (1937—1939). У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у Яраслаўскім чыгуначным маставым палку, які ў час савецка-фінляндскай вайны рэстаўрыраваў Паўночную чыгунку. З 1940 гпрацаваў у Малдавіі на аднаўленні маста праз Днестр, дзе яго застала Вялікая Айчынная вайна. З канца 1941 г. служыў на адной з артылерыйскіх баз.

Узнагароджаны медалямі “За перамогу над Германіяй”, “За перамогу над Японіяй”.

Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў выкладчыкам Омскага фінансавага тэхнікума, загадваў аддзелам культуры і быту Магілёўскай абласной газеты “За Радзіму” (1948—1951), затым — на розных пасадах у газеце “Магілёўская праўда”. Член СП Беларусі з 1948 г. Сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП Беларусі (1971—1974).

         Друкавацца пачаў з 1930 г., калі ў газеце “Піянер Беларусі” з’явіўся яго верш  “Ліст да таварыша”.  Першы паэтычны зборнік  —  “Магілёўскі шоўк”

(1957). Пры жыцці выдаў пяць паэтычных зборнікаў, тры кнігі нарысаў.

Знешне някідкая паэзія В. Матэвушава раскрывае ўнутраную прыгажосць чалавека, хараство роднага Прыдняпроўскага краю.

                  

Літаратура

 

·        Акуліч, В. “Гаючы сок” вершаў Васіля Матэвушава / Васіль Акуліч // Могилевская правда. — 2010. — 26 марта. — С. 15.

·        Аношкін, І.  Пясняр Прыдняпроўя / Іван Аношкін // Магілёўскія ведамасці. — 2005. — 3 сакавіка. — С. 5. 

·        Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1994. — Т. 4. — С. 248—253 : фота.

·        Камкоў, П.“…радкі, напоўненныя сонцам” / П. Камкоў, С. Украінка  // Прыдняпроўская ніва (Магілёў). — 2000. — 26 лютага. — С. 2