Іваноў Леанід Леанідавіч

 

14.10.1940

 

           Беларускі дырыжор, педагог, заслужаны настаўнік Беларусі (1977), заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1990). “Чалавек года”,“Ганаровы грамадзянін горада Магілёва”. Узнагароджан: Граматай і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалямі “За доблесную працу”, “Ветэран працы”, ганаровымі знакамі Міністэрства культуры СССР “За выдатную працу”, Міністэрства ўнутраных спраў “За культурнае шэфства над органамі МУС”, “За заслугі ў развіцці самадзейнага мастацтва”, інш.

           У 2001 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ён узнагароджан медалем Францыска Скарыны. У 2008г. Л.Іванову прысвоена званне народнага артыста Беларусі.

 

 

  Подпись:            Іваноў Леанід Леанідавіч нарадзіўся 14 кастрычніка 1940 года ў г. Магілёве – беларускі дырыжор, педагог, заслужаны настаўнік Беларусі (1977), заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1990), член калегіі Упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, член грамадскага Савета па праблемах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў РБ.

         У 1959 г. Л.Л.Іваноў паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.В.Луначарскага, пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Магілёў выкладчыкам па класу баяна і аркестровага дырыжыравання музвучылішча. Высокі прафесіяналізм, патрабавальнасць, прынцыповасць, творчы падыход да справы і вялікая працаздольнасць сталі асновай назначэння яго ў 1966 годзе намеснікам дырэктара, а з 1973 года – дырэктарам Магілёўскага музыкальнага вычылішча.

         За 25 гадоў працы ў гэтай пасадзе Магілёўскае музыкальнае вучылішча стала адным з вядучых у Беларусі. У вучылішчы былі створаны і праводзілі актыўную музыкальна-асветніцкую і канцэртную дзейнасць харавыя і аркестравыя калектывы: сімфанічны, духавы, рускіх і беларускіх народных інструментаў, ансамблі скрыпачоў і віяланчэлістаў. Яны неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх конкурсаў ССВУ мастацтва і культуры, а аркестр рускіх народных інструментаў, якім кіруваў Л.Іваноў, лідзіраваў. Ён выступаў у Маскве, выязджаў з канцэртамі ў Ленінград, Волагду, на Чэрапавецкі металургічны камбінат, быў з канцэртамі ў Польшчы, Балгарыі, неаднаразова быў лаўрэатам шматлікіх усесаюзных фестывалей і конкурсаў.

         За час сваёй педагагічнай дзейнасці Леанід Іваноў падрыхтаваў вялікую колькасць спецыялістаў, шмат з якіх сталі сапраўднымі музыкамі.

         Вядомасць у Беларусі і за яе межамі набылі Іскуі Абалян, Алена Мацерынка, цымбалістка Руслана Гусарэнка. У гэтым годзе студэнты-баяністы Г.Ткачоў, П.Войчанка, В.Рулёў сталі лаурэатамі Міжнароднага фестывалю-конкурсу ў Санкт-Пецярбурзе.

         У 1976 годзе Леаніду Іванову прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік БССР”, а ў 1991 г. – “Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі”. Пры яго актыўным удзеле ў 1990 г. адчыняецца педагагічны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дэканам якога ён становіцца. У 1994 годзе яму прысвоена вучонае званне дацэнта.

         З адкрыццём факультэта, на яго базе, Л.Л.Іваноў стварыў другі аркестр народных інструментаў, які ў 1998 годзе становіцца прафесійным калектывам Магілёўскай абласной філармоніі і вядзе актыўную канцэртна-асветніцкую дзейнасць, штогод падрыхтоўваючы 3-4 канцэртныя праграмы па творам беларускіх кампазітараў, лепшых узораў рускай і замежнай музыкі, у тым ліку канцэртныя праграмы з народнымі артыстамі СССР і Расіі Б.Штокаловым, Ю.Багацікавым, А.Цыганковым, У.Кругловым, іншымі.

         Аркестр прымае ўдзел у праграмах Міжнароднага музыкальнага фестывалю “Залаты шлягер”. Магіляўчанам добра вядомы “Рамансіяды” – канцэрты аркестра, дзе салістамі былі зоркі нашай сучаснасці: С.Захараў, Л.Сенчына, У.Трошын і г.д. Выступаўшыя разам з аркестрам салісты заўжды адмячалі высокае майстэрства яго дырыжора. На беларускім Нацыянальным радыё зроблены фондавыя запісы музыкі, выконваемай аркестрам Іванова.

         Пастаянны ўдзел  ён прымае ў фестывалях у Мсціслаўле, Заслаўле, Нясвіжы, а таксама ва ўрадавых канцэртах у Мінску.

         Гэты калектыў ведаюць і паважаюць па ўсёй Беларусі.

         У чэрвені 2001 года аркестр народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі, якім кіруе Л.Л.Іваноў, атрымаў падзячнае пісьмо Прэзідэнта Беларусі.

         Творчыя поспехі і дасягненні Леаніда Іванова адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі: Граматай і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалямі “За доблесную працу”, “Ветэран працы”, ганаровымі знакамі Міністэрства культуры СССР “За выдатную працу”, Міністэрства ўнутраных спраў “За культурнае шэфства над органамі МУС”, “За заслугі ў развіцці самадзейнага мастацтва”, інш. У 2001 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ён узнагароджан медалем Францыска Скарыны.

         Імя Л.Л.Іванова занесена ў Беларускую энцыклапедыю і Энцыклапедыю літаратуры і мастацтва Беларусі, ён – у радзе вядучых дзеячоў музычнага мастацтва Беларусі.

         У 2000 годзе Магілёўскі аблвыканкам прысвоіў Л.Л.Іванову званне “Чалавек года”, а ў 2003 годзе ён атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Беларусі А.Г.Лукашэнка ў намінацыі “Музыкальнае мастацтва”.  У 2003 годзе яму прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Магілёва”.

         У 2008 годзе Л.Іванову прысвоена званне “Народнага артыста Беларусі”.

         Поруч з якасцямі кіраўніка і творчага дзеяча Леаніда Леанідавіча Іванова адрозніваюць высокапрыстойнасць ва ўсіх справах і ўчынках, скромнасць, патрабавальнасць да сябе і падначаленных, самакрытыка.

 

 

АБ  ЖЫЦЦІ  І  ДЗЕЙНАСЦІ:

 

         Бакланова, Л. Маэстро Иванов – прославил Могилёв / Л.Бакланова // Весн. Маг. – 2003. – 25 июня.

         Зинькевич, Л. Леонид Иванов стал народным! // Днепр. неделя. – 2008. – 22 окт. – С. 1,8.

         Иванов Леонид Леонидович // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. Вып. 2002. – Мн., 2002. – С.148.

         Іваноў Л.Л. // Бел. энцыкл. У 18 т. Т. 7. Застаўка-Кантата. – Мн.: “Бел. энц.”, 1998. – С.152.

         Іваноў Л.Л. // Энцыкл. літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. Габой-Карціна. – Мн.: Выдавецтва “Беларуская савецкая энцыкл.” імя П.Броўкі, 1985. – С.551.

         Маэстро Леонид Иванов – Почётный гражданин города Могилёва // Весн. Магілёва. – 2003. – 25 чэрв.