Каўхута Марлен Рыгоравіч (1929 — 2007)
Марлен Рыгоравіч Каўхута (07.11.1929, г. п.
Глуск – 24.03.2007, г. Мінск), беларускі фізіка-географ. Кандыдат
геаграфічных навук (1968).
У Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся ў
эвакуацыі ў Мардовіі і Татарстане. Скончыў БДУ (1951). Працаваў загадчыкам
аддзела Сталінскага РК ЛКСМБ Мінска (1944–1946); старшым лабарантам у БДУ;
малодшым навуковым супрацоунікам у Інстытуце геалогіі АН БССР (1952–1955); з
1956 г. – лабарантам, выкладчыкам (1963–1964), старшым выкладчыкам у
Магілёўскім педагагічным інстытуце; загадчыкам аддзела аграхіміі і
глебазнаўства Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай вопытнай станцыі
(1962–1963); малодшым навуковым супрацоўнікам, в. а. старшага навуковага
супрацоўніка БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі (1964–1969); у Мінскім
педагагічным інстытуце імя М. Танка (1969–1999); у 1980–1981 гг. – дацэнтам Мангольскага педінстытута (г.Улан-Батар);
з 1999 г. у Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі.
Аўтар і сааўтар некалькіх дзесяткаў навуковых прац і падручнікаў.
Імя М. Р. Каўхуты вядома не толькі ў краінах былога СССР,
але і за межамі. Яго імем названы 15 відаў бруханогіх.
Бібліяграфія:
1. Каўхута М. Р. // Географы і геолагі
— ураджэнцы Магілёўскай вобласці: біябібліяграфічны паказальнік / складальнікі
Л. Я. Гурковіч, І. М. Шаруха. — Магілёў, 2001. — С. 34—35.
2. М. Р. Каўхута // Прафесары і
выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута.
1934–1978: бібліяграфічны даведнік / складальнік І. М. Шаруха. — Магілёў, 1999.
— С. 29—30.
3. Шаруха, І. М. Р. Каўхута / І. Шаруха // Магілёўскі мерыдыян: нататкі Магілёўскага аддзялення Беларускага геаграфічнага таварыства: навукова-метадычны часопіс / галоўны рэдактар В. А. Гаркуноў. — Магілёў, 2007. — Т. 7, вып. № 1—2. — С. 165.