Шашалевіч Васіль Антонавіч (1897 — 1941)

 

Vasil Šašalevič2.jpgВасіль Антонавіч Шашалевіч (09.01.1897, в. Мхінічы Краснапольскага раёна 23.10.1941), пісьменнік, перакладчык. Вучыўся ў духоўных вучылішчы і семінарыі ў Магілёве (19101914), Яраслаўскім юрыдычным ліцэі (19151916). Настаўнічаў на Краснапольшчыне і ў Мінску (19171924). У час працы ў Краснапольскай школе разам з сёстрамі і братам А. Мрыем стварыў тэатральны калектыў, для якога пісаў п’есы. Працаваў сцэнарыстам на кінафабрыцы ў Ленінградзе. У 19301931 гг. і 19371941 гг. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.

Друкаваўся з 1920-х гадоў. Аўтар п’ес: “Апраметная”  (1925), “Змрок” (1926), “Воўчыя ночы” (1927), “Рой” (1931), “Сімфонія гневу” (1933).

Перакладаў на беларускую мову драматычныя творы А. П. Чэхава, раманы I. С. Тургенева.

 

Літаратура:

·                    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / галоўны рэдактар Б. І. Сачанка. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 358—359 : фота.

·                    Лабаноўскі, Л. Землякі : гісторыя Краснапольшчыны ў асобах / Л. Лабаноўскі. — Мазыр, 2004. — С. 209—213 : фота.

·                    Нікалаеў, М. Беларускі Пецярбург / Мікола Нікалаеў. — Санкт-Пецярбург, 2009. — С. 276.

·                    Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Краснапольскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 2001. — С. 498—499.

·                    Расстраляная літаратура : творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / укладальнікі: Л. Савік інш.]. Мінск, 2008. С. 378—385.

·                    Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 530—531 : фота.

·                    Шашалевіч Васіль Антонавіч // Полымя. — 2007. — № 1. — С. 219.

·                    Энцыклапедыя  гісторыі Беларусі : у 6 т. / галоўны рэдактар. Г. П. Пашкоў. Мінск, 2003. Т. 6. Кн. 2. — С. 203—204 : фота.