Астроўскі Юрый Пятровіч (1952)

    Ураджэнец в.Мхінічы Урач-кардыяхірург. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. У 1974 г. закончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. З 1978 г. па 1994 г. - урач-кардыяхірург, загадчык аддзялення кардыяхірургіі 4-й гарадской клінічнай бальніцы г.Мінска, а з 1994 г. - загадчык лабараторыі сэрца, загадчык аддзела сардэчна-сасудзістай хірургіі навукова-даследчага інстытута кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя РБ.
    У 1986 г. Ю.П.Астроўскі абараніў кандыдацкую дэсертацыю па праблеме лячэння сардэчнай недастатковасці пры аперацыях на адкрытым сэрцы, затым доктарскую дэсертацыю "Распрацоўка і клінічнае прымяненне пратэзаў клапанаў "Планікс" у хірургіі атрыманых парокаў сэрца". Аўтар 250 друкаваных работ, 7 аўтарскіх пасведчанняў, 6 манаграфій. Ю.П.Астроўскаму прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці клінічная медыцына (9.02.2000 г.).

Бiблiяграфiя:

·  Лабаноўскі Л. Залаты медаль краснапальчаніна - доктара медыцынскіх навук прфесара Юрыя Пятровіча Астроўскага (Нашы славутыя землякі)// Чырв. сцяг. - 2003. - №66. - С.2.

·  Лабаноўскі Л. Землякі : Гісторыя Краснапольшчыны ў асобах .- Мазыр, 2004.- С. 167- 170.

·  Соколовская В. Юрий Островский: «Кардиохирургия нуждается в развитии» //Могилёвские ведомости.-2004.- 16 марта.- С.3.