·   Ткачоў Мікола (Ткачоў Мікалай Гаўрылавіч (8.03.1918–20.04.1979)

 


    Ураджэнец в. Горанка. Беларускі пісьменнік.
    У 1939 г. скончыў планава-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі. У студзені 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. Працаваў у рэдакцыі дэвізійнай газеты. У час Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у баях на фронце і ў партызанах. Пасля вайны працаваў у рэдакцыі Магілеўскай абласной газеты "За Радзіму". Быў адказным сакратаром часопіса "Полымя" (1949-1957), галоўным рэдактарам газеты "Літаратура і мастацтва" (1957-1959), сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі (1959-1972).
    З 1972 г. - дырэктар выдавецтва"Мастацкая літаратура". Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Дружба народаў", "Знак Пашаны" і медалямі. Друкуецца з 1938 г. На старонках рэспубліканскага друку апублікаваў шэраг апавяданняў і нарысаў:
1938 г. - у часопісе "Полымя рэвалюцыі" надрукавана першае апавяданне "На граніцы"
1951 г. - раман "Згуртаванасць", прысвечаны барацьбе беларускага народа супраць захопнікаў
1962 г. - пераклаў на беларускую мову зборнік апавяданняў В.Рошкі "Што мае вочы бачылі"
1963 г. - зборнік "Пошукі скарбаў". У гэты зборнік увайшлі самыя лепшыя апавяданні пісьменніка
1975 г. - пераклаў на беларускую мову аповесць М.Прыляжаевай "Жыцце Леніна"
1976 г. - нарыс "Дарога барацьбы", які увайшоў у зборнік "Іх справы золатам гараць"
1978 г. - зборнік прозы "Дыханне агню". У апавяданнях і нарысах пісьменнік услаўляе сваіх сучаснікаў, занятых мірнай працай.
    20 красавiка 1979 г. пiсьменнiка не стала. Але яго iмя не забыта. Краснапольцы шануюць памяць свайго земляка - iмя М.Ткачова прысвоена Краснапольскай Цэнтральнай раеннай бiблiятэцы.

Бiблiяграфiя:

·  Аношкiн I. Дарогi Мiколы Ткачова // Магiлеўская праўда. - 1988. - 17 сак..

·  Базарэвiч М. Голас зямлi жыццядайнай // Голас Краснапольшчыны. - 1993. - 10 сак..

·  Гiльбурд В. Закон павагi // Магiлеўская праўда. - 1992. - 10 снеж..

·  Жычка Х. Вясна на магiлеўшчыне (Памяцi Мiколы Ткачова) // Дзень паэзii. - Мн.: Мастацкая лiт-ра, 1986. - С.72.

·  Кiрэенка К. Вiцязь дабрынi // Кiрэенка К. Заўседы з радзiмай. - Мн.: , 1980. - С.43-54.

·  Клiмуць Я. Талент, акрылены верай //Могилевские ведомости. - 1998. - 19 сак..

·  Мiкола Ткачоў // Лабаноўскi Л.В. Бацькаўшчына. – Мазыр , 2001. - С.323.

·  Ткачоў Мiкалай Гаўрылавiч // Лабаноўскi Л.В. Памяць: Краснапольскi раен. - Мн , 2001. - С.490-491.

·  ТкачоўМiкола (Мiкалай Гаўрылавiч) // БелСЭ. - Мн., 1974. - Т.10. - С.261.

·  Ткачоў Мiкола (Мiкалай Гаўрылавiч) // Энцыклапедыя лiт-ры i мастацтва Беларусi. - Мн., 1987. - Т 5. - С.256.

·  Ткачоў Мiкола // Беларускiя пiсьменнiкi: Бiблiяграфiчны слоўнiк. - Мн.: БелЭН, 1995. - Т.6. - С.87.