·  Скугар Уладзімір Антонавіч (1914)

    Герой Савецкага Саюза (1944). Нарадзіўся 15.7.1914 года у вёсцы Жабыкі. Скончыў Ейскае ваенна-марское авіявучылішча (1938), Ваенна-марскую акадэмію (1955). У ВМФ з 1935 года. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года лётчык ВПС Чарнаморскага флоту. Удзельнік абароны Адэсы, Севастопаля, Паўночнага Каўказа. Да студзеня 1944 года зрабіў 295 баявых вылетаў на далёкую паветраную разведку партоў, аэрадромаў, марскіх камунікацый праціўніка. У 1961-77 гадах у грамадзянскай авіацыі. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ардэнамі Чырвонага Сцяга, 2 ардэнамі Айчыннай вайны 1 ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Бiблiяграфiя:

·  Скугар Уладзімір Антонавіч//Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. т. 14.–Мн., 2002.–С. 476.

·  Скугар Уладзімір Антонавіч//Памяць: Касцюк. раён: гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.–Мн., 2000.–С. 208.

·  Скугарь Владимир Антонович//Герои Советского Союза: краткий биограф. Словарь: в 2 т. т. 2.–М., 1988.–С. 478.

·  Скугарь Владимир Антонович//Герои Советского Союза Военно-Морского Флота: (1937–1945).–М., 1977.–С. 436.

·  Скугарь Владимир Антонович//Навечно в сердце народном: справочник.–3-е изд.–Мн., 1984.–С. 478.