Комаў Акцябр Паўлавiч

R10P22_1    Нарадзiўся 14 лiстапада 1923 г. у горадзе Клiмавiчы у сям’i медработнiкаў. Доктар медыцынскiх навук, прафесар.
    У снежнi 1941 года добраахвотна ўступiў у рады Чырвонай Армii. У маi 1942 г., пасля заканчэння Барнавульскага ваенна-пяхотнага вучылiшча, на Калiнiнскiм i Паўночна-Заходнiм франтах - камандзiр узвода 201 –й стралковай дэвiзii. У баях цяжка паранены i пасля лячэння ў шпiталях дэмабiлiзаваны. З кастрычнiка 1943 г. - студэнт Новасiбiрскага, а ў 1944 – 1948 гг. - Мiнскага медiнстытутаў. З 1948 г. па 1950 г. - ардынатар, галоўны урач Рэчыцкага раённага скурвендыспансера. Закончыў клiнiчную ардынатуру Мiнскага медiнстытута. Працаваў галоўурачом Мiнскага скурвендыспансера, начальнiк аддзела Мiнiстэрства аховы здароўя БССР. З 1945 па 1958 г. - iнструктар адмiнiстрацыйнага аддзела ЦК КПБ. З 1958 г. па 1963 г. – асiстэнт медiнстытута, а з красавiка 1963 г. - дэрэктар Беларускага навукова-даследчага скурна-венералагiчнага iнстытута. Доктар медыцынскiх навук з 1974 г. Старшыня Рэспублiканскага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў, член Прэзiдыума вучонага савета Мiнiстэрства аховы здароўя БССР. Аўтар больш 120 навуковых работ. Узнагароджаны ордэнамi Айчыннай вайны 1 ступенi, «Знак Пашаны» i медалямi.

Творы:

 

·  Венерические заболевания. – Мн., 1981 ( у сааўт.).

·  Красная волчанка. - Мн., 1967 ( у сааўт.).

·  Справочник по профессиональным болезням кожи. - Мн., 1981 ( у сааўт.).

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·  Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. – Мінск,1999. – Т. 8. – С. 394–395.

·  Комаў Акцябр Паулавiч // Памяць: Гiст. – дакум. хронiка Клiмавiцкага раена. –Мн., 1995. - С. 617.
·  Комаў Акцябр Паўлавiч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто – Кулi. – Мн, 1999. - С. 394.

·  Комов Октябрь Павлович [Электронный ресурс] : Режим доступа: http://yandex.by/yandsearch?text

·  Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. – Минск, 2007. – Т. 4. – С. 170.