·  Смоліч Аркадзь Антонавіч Псеўд. - Л.Б. (Лаўрэн Будзіловіч), Сымон Бортнік (17.09.1891-10.06.1938)

    Нарадзіўся ў в. Бацэвічы ў сям`і свяшчэннаслужыцеля.. Дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння. Вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Прафесар (1927).
    Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905), Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча, 1916), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. З 1910 г. член Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба “Беларуская хатка” ў Мінску.
    На канферэнцыі БСГ у чэрвені 1917 г. увайшоў у склад яе часовага ЦК, быў рэдактарам газеты “Грамада”. Удзельнік Усебеларускага з’езда (1917 г.) уМінску. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, народны сакратар асветы ў 1-м яе ўрадзе. Пасля распаду БСГ разам з іншымі беларускімі дзеячамі ў красавіку 1918 г. арганізаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі.
    У час паўторнага наступлення палякаў на Беларусь (верас. 1920 г.) пераехаў у Вільню, удзельнічаў у стварэнні Таварыства беларускай школы і быў яго першым старшынёй. У жніўні 1922 г. урад савецкай Беларусі дазволіў А. Смолічу вярнуцца ў Мінск і прызначыў яго загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства БССР. Адначасова з 1923 г. дацэнт, прафесар і загадчык кафедры ў БДУ і Інбелкульце (з 1925 г. намеснік яго старшыні, кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР). У 1924-1925 гг. удзельнічаў у стварэнні і быў першым старшынёй цэнтральнага бюро краязнаўства. У 1927 годзе А.А. Смоліч становіцца першым беларускім прафесарам-географам.
    У 1928г. абраны правадзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства, узнагароджаны (1930) яго Малым залатым медалём за навуковыя працы “Размяшчэнне насельніцтва на тэрыторіі БССР” і “Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927-1928гг.: Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі” (абедзве 1929 г.).
    Аўтар вучэбнага дапаможніка “Геаграфія Беларусі” (1919; 4-е выд., 1993 г.). У 1919 г. выйшлі дзве карты Беларусі А. Смоліча ў Берліне і Вільні. Пасля 1919 г. ім апублікавана больш за 30 навуковых прац па праблемах ландшафтазнаўства, раяніравання, картаграфіі, эканомікі навуковай беларускай тэрміналогіі. Працаваў над складаннем атласа Беларусі.
    А. Смоліч зрабіў уклад у пераутварэнне Інбелкульта ў Акадэмію навук Беларусі, быў адным з аўтараў яе першага статута. 26 чэрвеня 1930 г. быў арыштаваны ДПУ па справе так званага Саюза вызвалення Беларусі, пасля чаго быў сасланы ў г. Аса Пермскай, потым – у г. Ішым Цюменскай абласцей. У жніўні 1935г. вызвалены, але 17 чэрвеня 1937 г. зноў арыштаваны і 10 чэрвення 1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.
    9 лютага 1957 годзе прэзідыум Цюменскага абласнога суда рэабілітаваў А. Смоліча. У 1988 годзе “Справа па абвінавачванню Смоліча А.А.” была перагледжана і яго добрае імя вернута з небыцця. На радзіме А.А. Смоліча ў в. Бацэвічы на будынку сярэдняй школы адкрыта мемарыяльная дошка.

Бiблiяграфiя:

·  Смоліч Аркадзь Антонавіч//Бел. энцыкл. Мн., 2002. Т. 15. С. 57-58.

·  Аркадзь Антонавіч Смоліч (Да 100-годдзя з дня нараджэння): Бібліягр. даведнік. Мн., 1991. 27 с.

·  Андрэева Е.Г. Аркадзь Смоліч і яго ўклад у нацыянальную педагогіку//Нар. асвета. 1996. № 9. С. 135-142.

·  Аношка В. і інш. Прафесар Смоліч: [Пра беларус. вучонага-географа А. Смоліча]//ЛіМ. 1989. 11 жніўня. С. 7.

·  Аношка В., Сідор С. “Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў”: [Пра беларус. географа А.А. Смоліча]//Настаўн. газ. 1991. 2 лістап.

·  Аркадзь Антонавіч Смоліч: [Да 100-годдзя з дня нараджэння]: Бібліягр. давед./АН БССР і інш./Склалі А. Болатаў, Г. Радзеўскі. Мн.: БДУ, 1991. 27 с.

·  Болатаў А. Бацька беларускай геаграфіі: [А. Смоліч]/А. Болатаў, Г. Радзеўскі//Настаўн. газ. 2001. 26 мая.

·  Бусько В. Семьдесят лет спустя: [Экономич. взгляды А. Смолича и современность]//Человек и экономика. 1996. № 8. С. 41-42.

·  Васілеўская Н., Мікула Я. Аркадзь Смоліч: вяртанне з небыцця: [Пра вучонага-географа, ураджэнца Клічаўшчыны, рэпрэсіраванага ў 30-я гады]//Навіны беларус. акадэміі. 1992. 11 снеж. С. 5.

·  Карлюкевіч А. Вяртанне ў... Беларусь: [Старонкі біягр. вучонага-географа А. Смоліча]//Магілёўс. праўда. 1991. 4 чэрв.

·  Ліс А. Цяжкая дарога свабоды: [Пра беларус. вучонага-географа А. Смоліча]//Полымя. 1994. № 2. С. 197-218; № 3. С. 177-197.

·  Мазец В. Хто беларус, той за незалежнасць: [Пра А. Смоліча – аднаго з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР]//Навіны беларус. акадэміі. 1993. 1 студз. С. 4.

·  Макарэвіч А., Міхнюк У. Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў”: [Пра беларус. географа А.А. Смоліча]//Полацк. 1993. № 8. С. 26-29.

·  Марціновіч А. памятае не толькі Вольса...: Да 100-годдзя з дня нараджэння вучонага-географа А.А. Ссмоліча, ураджэнца в. Бацэвічы Кліч. р-на//ЛіМ. 1991. 11 кастр. С. 4.

·  Мяснікоў А. “Беларус – грамадзянін будучыні”: [Лёс і трагедыя А. Смоліча]//Маладосць. 1994. №7. С. 236-243.

·  Мяснікоў А. Без віны вінаваты...: Да 110-й гадавіны з дня нараджэння вучонага ў галіне эканомікі, сел. гасп-кі, картаграфіі, паліт. і грамад дзеяча А. Смоліча: Эсэ//Звязда. 2001. 15 верас. С. 4.

·  Платонаў Р. У Маскве аднавілі, у Мінску – забілі трывогу...: Як [бел. вучонаму-географу] Смолічу «вярталі» званне прафесара//ЛіМ. 1995. 1 снеж. (№ 48). С. 14-15.

·  Показания А. Смолича от 20 октября 1930 г.//Навіны беларус. акадэміі. 1992. 11 снеж. С. 5-7; 18 снеж. С. 6.

·  Шаруха І. пакуль ніхто не напісаў лепш: [Да 110-й гадавіны з дня нараджэння бел. географа, картографа і эканаміста А. Смоліча]//Тыднёвік Магілёўс. 2001. 28 верас. 4 кастр.

·  Архіў раённага музея (папка № 274).

·  Фонд раённай бібліятэкі.

Навуковыя працы:

·  Аддзел навукі па Усебеларускай выстаўцы сельскай гаспадаркі і прамысловасці 1930 г.//Наш край.–1930. № 5-6.–С. 20-24.

·  Арганізацыя сельскай гаспадаркі ў раёнах цэнтральнай Беларусі.–Мн.: Выд. Ін-та Беларус. культуры, 1927.–156 с.

·  “Высьцерагаючыся немагчымага…”: [Лісты да Л. Сівіцкай (З. Верас), напіс. у 1915-1916 гг.]/Прадм. П. Бязручкі//Хрысціян. думка.–1993. № 1.–С. 115–126.

·  Геаграфія Беларусі: [Вільня: друкуецца паводле шк. падручніка, які быў выдадзены ў Вільні, 1923/Прадм. і публ. М. Клімковіча]//Бярозка.–1990. № 11.–С. 15, 18.

·  Магілёў: [Урывак з кнігі “Геаграфія Беларусі” 1919 г.]//Ратуша.–1994.–14 кастр. (№35).

·  Незалежнасць: [Аб абвяшчэнні незалежнасці Бел. Нар. рэсп. 25 сак. 1918 г.: Публ. з газ. “Бел звон”, 1921, 3 крас. (№2)]//Спадчына.–1997. № 2.–С. 3-6.

·  Показания арестов А. Смолича. Зам. пред. ОГПУ БССР тов. Гроджу: [Из архивов КГБ]//Полацк.–1994. № 4.–С. 57-59; № 5.–С. 23-26.

·  Показания арестов А. Смолича от 20 октября 1930 г. “Моя политическая деятельность до 1922 года в связи с общими событиями эпохи”//Полоцк.–1994. № 2.–C. 29-31; № 3.–С. 28-31.

·  Развітанне з Максімам Багдановічам: [Публ. развітал. слова А. Смоліча ў газ. “Грамада”, 1917, № 4]/Падрыхт. А. Ліс, В. Скалабач//Род. слова.–1995. № 5.–С. 174-177.

·  Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі Беларусі ССР//А.А. Смоліч і яго час: Матэрыялы навуковых прац першага Смолічаўскага семінара міжнар. навук. канф.–Мн.-Магілёў, 2001.–С. 10-19.

·  Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі Беларускай ССР//Матэрыялы да геаграфіі і статыстыкі Беларусі/Белар. Акад. навук. Аддзел прыроды і нар. гаспад.–1929. Т. 2.–С. 1.

·  Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі Беларус. ССР.–Мн.: ДРУК БАН, 1928.

·  Сведчанне А.А. Смоліча ад 15 жніўня 1930 г. (з архіваў КДБ)//Полацк.–1993. № 9.–С. 21-23: № 10.–С. 20–28.

·  Сведчанне А.А. Смоліча ад 15 жніўня 1930 г. [з архіваў КДБ]//Полацк.–1993. № 8.–С. 30-31.

·  Сведчанне А.А.Смоліча ад 9/VII 1930 г. [З архіваў КДБ]//Полацк.–1994. № 1.–C. 29-31.

·  Тлумачэнне да анкеты ў справе экалагічнага раёнавання БССР: Агульныя ўвагі//Наш край.–1930. № 3.–С. 58–60.

·  Эканамічнае раёнаванне і краязнаўчыя справы ў БССР на 1.01.1929 г.//Наш край. 1930. № 2. С. 7-10.