·  Баркоўскі Сямён Дзямідавіч (1916-1977)

    Нарадзіўся 10.05.1916 г. ў в.Курганы Кіраўскага раёна. Арганізатар і кіраўнік партызанскага руху ў ВАВ. Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці.
    Пасля заканчэння Любоніцкай сямігодкі ў 1933 – 1936 гг. на гаспадарчай рабоце: бухгалтар, старшыня калгаса “Чырвоныя Курганы”.
    З 1937 г. у Чырвонай Арміі. 1941 – скончыў Вільнюскае пяхотнае вучылішча. Са жніўня 1941 г. у партызанах: камандзір групы разведкі, памочнік камандзіра. Са жніўня 1943 г. камандзір атрада. У кастрычніку 1943 г. – чэрвені 1944 г. камандзір 537-га партызанскага палка.
    У 1964 – 1976 гг. на гаспадарчай рабоце. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр 2.02.1977 г.

Бiблiяграфiя:

·  Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Кіраўскага раёна.–Мн.: Выш. шк., 1997.–С. 201.