·  Старавойтаў Васіль Канстанцінавіч (1924)

    Нарадзіўся ў 1924 г. у в. Барок Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
    Пасля заканчэння сямігодкі працаваў у калгасе. У гады Вялікай Айчыннай вайны баец, памочнік начальніка штаба 600-га партызанскага атрада. Пасля заканчэння курсаў пры ЦК КП(б)Б у 1944–1945 гг. працаваў камсоргам Быхаўскага леспрамгаса Магілёўскай вобласці. У 1945–1947 гг. – другім сакратаром Быхаўскага РК ЛКСМБ. У 1949 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. Працаваў інструктарам Магілёўскага абкома ЛКСМБ, першым сактратаром Клімавіцкага райкома ЛКСМБ.
    У 1951–1953 гг. у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі быў загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі, у 1953–1957 гг. сакратаром Клімавіцкага РК КП(б)Б па зоне Высокаўскай МТС.
    У 1957–1968 гг. працаваў дырэктарам саўгаса “Раднянскі” Клімавіцкага раёна. У 1968–1997 гг. старшыня калгаса “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага Кіраўскага раёна (зараз акцыянернае таварыства “Рассвет”).
    Герой Сацыялістычнай Працы (двойчы). У 1978 г. – заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР. У 1994 г. – ганаровы акадэмік Акадэміі кіравання пры СМ Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і залатымі медалямі “Серп і молат”, ордэмі Чырвонай Зоркі, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-ай ступені, медалямі.

Бiблiяграфiя:

·  Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Кіраўскага раёна.–Мн.: Выш. шк., 1997.–С. 403, 413.

·  Кировский район: историко-информационная подборка/Кировский районный исполнительный комитет.–Бобруйск, 2000.–С. 25, 30.