Анічэнка Уладзімір Васільевіч (1924)

    Беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1976). Нарадзіўся 20.7.1924 г. ў в. Янаўка. У Вялікую Айчынную вайну ў партызанскім атрадзе ў Чэхаславакіі. У 1952 г. скончыў БДУ. У 1955-1970 гг. у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, з 1970 г. ў Гомельскім універсітэце (у 1970-1991 загадчык кафедры). Даследуе пытанні 6еларускага і славянскага мовазнаўства. Асноўныя працы: “Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі” (1969), “Пстарычная лексікалогія 6еларускай мовы” (1970; у сааўтарстве), “Марфалогія ўсходнеславянскіх моў” (1973), “Гістарычная лексікалогія ўсходне-славянскіх моў” (1978), вучэбнья дапаможнікі для ВНУ па марфалогіі, гістарычнай лексікалогіі і фанетыцы ўсходнеславянскіх моў, “Слоўнік мовы Скарыны” (т. 1-3, 1977-1994).
    Аўтар кніг “Беларускі казачны эпас (1976), дзе змешчаны дарэвалюцыйныя сацыяльна-бытавыя чароўныя казкі пра жывёл і “Голас з невычэрпнай і жыватворнай крыніцы” (1995). Дзяржаўная прэмія Беларусі 1988. Ганаровы грамадзянін Чэхаславакіі. Жыве ў Мінску.

Бiблiяграфiя:

·  Памяць: Хоцімскі раён: гісторыка-дакум. хроніка/Гал. рэдактар Г.П. Пашкоў.–Мн.: БелЭн, 2003.–С. 503.

·  Баурына, В.І. Твае сыны, Хоцімшчына/В.І. Баурына//Шлях Кастрычніка.–Хоцімск, 1999.–№ 68.–2 верасня.