ВАЙСТРОЎ ДЗМІТРЫЙ ФЁДАРАВІЧ

(1906-2001)

 

 

 

~AUT0018ВАЙСТРОЎ ДЗМІТРЫЙ ФЁДАРАВІЧ (26.11.1906, в. Добрая Горацкага пав. – 7.12.2001), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, гаспадарчы дзеяч. З сялян.

Працоўны шлях пачаў у 1923 г. у в. Добрая лесарубам Смаленскага лесанарыхтоўчага трэста. З 1927 г. загадчык райпалітасветы Горацкага райвыканкама, у 1930-1932 гг. старшыня Рэкцянскага сельскага Савета. У 1932-1941 гг. на партыйнай і савецкай рабоце.

У кастрычніку 1941 г. стварыў партызанскую групу, на чале якой дзейнічаў у Горацкім і Дубровенскім раёнах. У лютым 1942 г. арганізаваў партызанскі атрад, пераўтвораны пазней у партызанскую брыгаду “Звязда”; намеснік камандзіра, з кастрычніка 1942 г. – камандзір. З сакавіка 1943 г. узначальваў аддзел Мсціслаўскага падпольнага РК КПБ. З студзеня 1944 г. камісар партызанскай брыгады № 61 Магілёўскай вобласці, якая дзейніла на тэрыторыі Горацкага раёна.

З кастрычніка 1944 г. на партыйнай рабоце ў Жлобінскім і Стрэшынскім раёнах. Напісаў кнігу ўспамінаў “В горецком редколесье” (1986).

Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі. Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978).

 

 

 

Літаратура:

1.      Вайстроў Дзмітрый Фёдаравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. – Мінск, 1970. – Т. 2. – С. 560.

2.      Стальмашонак, І. У Горацкім рэдкалессі / І. Стальмашонак // Ленінскі шлях (Горкі). – 1987. – 6 жніўня.

3.      У горацкім рэдкалессі // Магілёўская праўда. – 1984. – 11 лютага.