ВІЛЬДФЛУШ РОБЕРТ ТЭНІСАВІЧ

(1906-1972)

 

 

 

~AUT0042ВІЛЬДФЛУШ РОБЕРТ ТЭНІСАВІЧ (19.03.1906, в. Мацэвічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. – 30.07.1972, г. Горкі), вучоны-аграхімік, доктар сельскагаспадарчых навук (1955), прафесар (1956), заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).

Скончыў агранамічны факультэт БСГА (1929). Загадчык кафедры агранаміі і агранамічнай хіміі Беларускага садова-агароднага інстытута (1931). З 1934 г. па 1941 г. дэкан факультэта аграхіміі глебазнаўства. З 1945 г. па 1972 г. загадчык кафедры аграхіміі БСГА.

Аўтар навуковых прац па вывучэнні і распрацоўцы спосабаў эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў, лакальнага спосабу ўнясення асноўнага ўгнаення на дзярнова-падзолістых сугліністых глебах Беларусі.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961), “Знак Пашаны” (1949), медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965). На адным з карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка.

 

 

 

Асноўныя публікацыі:

Дзеянне вапны і вапністамагнезіяльных сумесей на ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. – Мінск, 1933.

Краткий справочник по известкованию кислых почв. – Мінск, 1972 (разам з І. Гарбылёвай)

 

 

 

Літаратура:

1.      Богомолов, А. М. Он лично знал академика Вавилова / А. М. Богомолов // Ленінскі шлях (Горкі). – 2006. – 18 кастрычніка. – С. 7.

2.      Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 546.

3.      Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.– Мінск, 1997. – Т. 4. –С. 172.

4.      Шекунова,С. Ф. Выдающийся ученый-педагог : (к 105-летию со дня рождения Роберта Тенисовича Вильдфлуша) / С. В. Шекунова // Вестник БГСХА. – 2011. – № 3. – С. 181-182.