КУМАЧОЎ УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ

(1941)

 

 

 

КУМАЧОЎ УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ (9.09.1941, г. Горкі), вучоны ў галіне меліярацыі, доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994).

Скончыў БСГА (1965). Працаваў выкладчыкам гідратэхнікума ў расійскім г. Кяхта (1965-1967). У 1967-1971 гг. асістэнт кафедры начартальнай геаметрыі, старшы інжынер па электроннай мікраскапіі БСГА. У 1975-1992 гг працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры гідратэхнічных збудаванняў БСГА. З 1994 г. – прафесар кафедры добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў, з 2005 па 2009 гг. – загадчык кафедры добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў

Упершыню ў навуцы (1971) пачаў даследаванні па аўтаматычнаму кіраванню грунтовымі водамі на меліяраваных землях. Устанавіў тры віды грунтовай вады, механізм кавітацыйнай эрозіі матэрыялаў. Стварыў фільтрацыйны прыбор з новымі функцыянальнымі магчымасцямі.

Аўтар звыш за 70 навуковых прац па аўтаматычным кіраванні глебавай вільгаццю, тэорыі грунтовай вады, кавітацыі. Распрацаваў тэорыю і сістэмы аўтаматычнага кантролю і кіравання глебавай вільгаццю, тэорыю кавітацыйнай эрозіі матэрыялаў і спосаб стварэння кавітацыі.

 

 

Асноўныя публікацыі:

К прогнозированию интенсивности кавитационной эрозии. – Минск, 1984.

Механика грунтов, основания и фундаменты. – Минск, 1999.

Мониторинг грунтовых вод. – Минск, 2003.

Гравитация. Начала Единой Теории Природы. – Минск, 2011.

 

Літаратура:

1.      Кумачев Владимир Иванович  // История в биографиях ученых, удостоенных почётных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 95-96.

2.      Кумачев Владимир Иванович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информ.-справочный указ. – Горки, 1999. – С. 15.

3.      Кумачоў Уладзімір Іванавіч  // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1999. – Т. 9. С. 19.

4.      Кумачоў Уладзімір Іванавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 556.

5.      Кумачев Владимир Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия. : в 7 т. – Минск, 2007. – Т. 4. – С.

6.      Лившиц, В. Кумачев Владимир Иванович / Владимир Лившиц // Лившиц, В. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / Владимир Лившиц. – Горки, 2013. – Книга. 1 : Знаменитые земляки – ученые. – С. 99-101.

7.      Кумачев Владимир Иванович // Белорусская государственная сельскохозяйственная академия [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://baa.by/facultet/msf/kafedra/stroitelstva/. – Дата доступа: 26.11.2016.