БАГАМОЛАЎ АЛЯКСЕЙ МІХАЙЛАВІЧ

(1919-2013)

 

 

Богомолов Алексей МихайловичБАГАМОЛАЎ АЛЯКСЕЙ МІХАЙЛАВІЧ (19.12.1919, с. Вялікае Іванаўскае Раменскага р-на Маскоўскай вобл. – 2.10.2013, г. Горкі), кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт. Заслужаны аграном (1960). Ганаровы грамадзянін Горацкага раёна (2010). Ганаровы прафесар БДСГА (1995).

            У 1939 г. паступае ў БСГА. Скончыў БСГА ў 1947 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 г. навуковы супрацоўнік, а з 1953 г. – дырэктар Беняконскай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі. У 1956-1965 гг. – арганізатар і першы дырэктар Гродзенскай абласной дзяржаўнай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі. Вывеў новы сорт азімага жыта “Беняконскае”, які быў раяніраваны па Беларусі, Літве, Калужскай вобласці.

            З 1965 г. ў БСГА загадчык кафедры селекцыі і насенняводства, з 1976 г. прарэктар па навуковай рабоце, прафесар кафедры селекцыі і насенняводства (1982). У акадэміі вёў навукова-даследчую работу па вывядзенні новых высокаўраджайных сартоў азімага жыта, яравога ячменю.

            Аўтар звыш 500 надрукаваных навуковых і публіцыстычных прац па агранаміі. Аўтар кнігі-альбома Из пепла и руин (2004), у які ўвайшлі фотаздымкі, зробленыя ім самім трафейным фотаапаратам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

            Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Славы 3-й ступені (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), “Знак Пашаны” (1974), медалём “За адвагу” і 16-ю іншымі дзяржаўнымі медалямі і медалямі ВДНГ СССР, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

 

 

Літаратура:

1.      Багамолаў Аляксей Міхайлавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 545.

2.      Богомолов Алексей Михайлович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук  / автор-составитель Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 8-9.

3.      Власенко, М. Очарованный жизнью / Михаил Власенко // Зямля i людзi. 2009. 23 снежня. – С. 10.

4.      Екель, Л. Соль земли/ Л. Екель // Неман. 2008. № 12. С. 162-171.

5.      Зарэцкі, А. Жыццёвы шлях : навука і вытворчасць / А. Зарэцкі // Ленінскі шлях (Горкі). – 1980. – 10 студзеня.

6.      Зинькевич, Л. Берлин 45-го снимал трофейным фотоаппаратом горецкий ученый Алексей Богомолов / Л. Зинькевч // Могилевская правда. – 2003. – 30 мая.

7.      Пугач, А. Цветы жизни профессора Богомолова : [он мечтал создать новые сорта, которые бы стали основой большого хлеба для страны. И мечта сбылась] / Андрей Пугач  // Белорусская нива. – 2009. – 18 декабря. – С. 3.

8.      Таранухо, Г. И. Заслуженный агроном БССР / Г. И. Таранухо // Вестник БГСХА. 2009. № 4. С. 198-199.