АРЦІШЭЎСКІ АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ

(1933)

 

 

Артишевский Александр Александрович. Доктор медицинских наук (1986). ПрофессорАРЦІШЭЎСКІ АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ (30.11.1933, г. Горкі), беларускі гістолаг і эмбрыёлаг, доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1988).

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1958). Працаваў начальнікам аддзела кадраў Мінскага абласнога аддзела аховы здароўя (1958-1960), затым вучыўся ў аспірантуры кафедры гісталогіі МДМІ (1960-1963), у 1953-1988 гг. працаваў асістэнтам, дацэнтам кафедры гісталогіі МДМІ. У 1988-2009 гг. – прафесар кафедры гісталогіі з эмбрыялогіяй і цыталогіяй МДМІ, з 2009 года – прафесар кафедры марфалогіі чалавека.

Аўтар звыш за 200 навуковых прац па эмбрыялогіі, станаўленні эндакрыннай сістэмы ў норме і пры стрэсавых сітуацыях. Увёў у практыку даследавання эмбрыялагічных эндакрынных залоз чалавека гістахімічныя метады, электронную мікраскапію, колькасны аналіз.

 

Асноўныя публікацыі:

Надпочечные железы. – Мінск, 1977.

Гісталогія з асновамі цыталогіі і эмбрыялогіі. – Мінск, 2000.

 

 

 

Літаратура:

1.       Артишевский Александр Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редколлегия.: Г. П. Пашков [и др.] – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2. – С. 140.

2.      Арцішэўскі  Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. – Мінск, 1996. Т. 1. С.

3.      Лившиц, В. М. Артишевский Александр Александрович // Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах. / В. М. Лившиц. – Горки, 2013. – Книга 1: Знаменитые земляки – ученые. С. 71-72.