ДЗІВАКОЎ МІКАЛАЙ ГАЎРЫЛАВІЧ

(1928)

 

 

ДЗІВАКОЎ МІКАЛАЙ ГАЎРЫЛАВІЧ (25.04.1928, в. Арлы Горацкага р-на). Заслужаны будаўнік БССР (1968).

Скончыў БСГА (1950). Працаваў у Белгіпрасельбудзе, з 1962 г. – намеснікам старшыні Дзяржбуда БССР, з 1974 г. – дырэктарам Белжылпраекта.

Аўтар праектаў планіроўкі і будоўлі калгасных і саўгасных пасёлкаў у БССР і на цаліне. З 1958 па 1962 год кіраваў распрацоўкай эксперыментальных праектаў раённай планіроўкі і перабудовы сельскіх населеных месцаў, у т. л. у в. Верцялішкі.

Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў эксперыментальна-узорнага будаўніцтва сельскіх пасёлкаў БССР, распрацоўцы і ўкараненні ў сельскае будаўніцтва аблягчальных індустрыяльных канструкцый, за што быў удастоены прэміі Савета Міністраў БССР.

Аўтар шэрагу прац па пытаннях будаўніцтва, т. л. книги: Вертелишки. Белорусская ССР / под общей редакцией Б. П. Тобилевича. – М. : Стройиздат, 1974. – 43 с. – (Лучшие села нашей Родины).

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Працоўнага Сцяга, “Знак Пашаны”, Ганаровай граматай і Граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалямі ВДНГ БССР.

 

 

Літаратура:

1.      Диваков Николай Гаврилович // Архитекторы Советской Белоруссии : биографический справочник. / Союз архитекторов БССР ; составители: В. И. Аникин  [и др.] – Минск, 1991. – С. 35.

2.      Лившиц, В. М. Диваков Николай Гаврилович // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / В. М. Лившиц. – Горки, 2015. – Книга 3: Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели. – С. 33.