АЗАРЭВІЧ ДЗМІТРЫЙ ІВАНАВІЧ

(1848-1912)

 

http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Azarevich.jpg/200px-Azarevich.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

Дзмітрый Іванавіч Азарэвіч.

Рысунак І.Я. Рэпіна, 14 кастрычніка 1866 г.

 

АЗАРЭВІЧ ДЗМІТРЫЙ ІВАНАВІЧ (1.11.1848, г. Горкі – 1912 (па другіх звестках у 1920 г.), расійскі вучоны, юрыст, даследчык Антычнага Рыма і Рымскага права. Нарадзіўся ў сям’і прафесара заканадаўства Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Вучыўся ў Пецярбургскай Анненскай школе, потым у гімназіі. За конкурсную работу ў Пецярбургскім універсітэце ў 1870 г. атрымаў залаты медаль. У 1872 г. абараніў магістарскую дысертацыю і быў накіраваны на стажыроўку за мяжу. Служыў у якасці прафесара ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі, у 1877 г. атрымаў ступень доктара (дысертацыя “Прэкарыум” па рымскаму праву) і з 1882 г. працаваў ардынарным прафесарам Новарасійскага ўніверсітэта, пазней з 1887 г. – прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта.

Даследаваў тэмы патрыцыяў і плебеяў у Старажытным Рыме, карыстанне зямлёй у рымскім праве, хрысціянства ў антычным свеце. Адвяргаў аўтарытэты і агульнапрынятыя тэорыі рымскага права і вылучаў уласныя тэорыі. Пісаў юрыдычныя артыкулы і рэцэнзіі ў журналы “Русский вестник” і “Журнал гражданского и уголовного права”.

 

 

Творы:

Патриции и плебеи в Риме : историко-юридическое исследование : в 2-х т. Спб., 1875.

История византийского права : ч.1-2. – Ярославль, 1876-1877. – 118 с.

Брачные элементы и их значение. – Ярославль, 1879.

Античный мир и христианство. – Ярославль : Тип. Г.В. Фалька, 1880. – 85 с.

Система Римского права : Т. 1-3. – Варшава, 1887-1889.

 

 

Літаратура:

1.      Азаревич Дмитрий Иванович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб., 1890-1907.

2.      Азарэвіч Дзмітрый Іванавіч // Асветнікі зямлі беларускай : энцыклапедычны даведнік. – Мінск : БелЭн, 2006. – С. 15.

3.      Азарэвіч Дзмітрый Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. – Мінск, 1996. – Т. 1. – С. 152.

4.      Головщиков, К. Д. Павел Григорьевич Демидов и история основанного им в Ярославле училища (1803-1886 гг.) / К. Д. Головщиков. Ярославль : Тип. Г. В. Фалька, 1887. С. 137, 151.

5.      Егоров, С. А. На честное дело жизни : ярославская юридическая школа / С. А. Егоров. Ярославль : Верхняя Волга, 1997. С. 187191.

6.      Лисовый, И. А. Античный мир в терминах, именах и названиях : словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / И. А. Лисовский, К. А. Ревяко ; научный редактор А. И. Немировский. 3-е изд. Минск : Беларусь, 2001.

7.      Рэвяка, К. А. Даследаванні антычнасці вучонымі Беларусі на радзіме і за яе межамі ў ХІХ стагоддзі // Рэвяка, К. А. Антычная спадчына на Беларусі / К. А. Рэвяка. – Мінск, 1998. – С. 33-39.

8.      Рэвяка, К. Дзмітрый Іванавіч Азарэвіч / К. Рэвяка // Гісторыя : праблемы выкладання. – 1998. – № 1. – С. 114-116.