САВУНОЎ Міхаіл Пракопавіч (1932-2005)

 

~AUT0064

САВУНОЎ МІХАІЛ ПРАКОПАВІЧ (12.07.1931, в. Сафонава Духаўшчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія – снежань 2005, г. Горкі), вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1972), ганаровы прафесар БДСГА (1999). Заслужаны работнік народнай адукацыі (1990).

Скончыў БСГА (1956). Працаваў загадчыкам майстэрні Камянецкай МТС, галоўным інжынерам Антапольскай МТС і Кобынскай РТМС, начальнікам тэхнічнага аддзела Кобрынскага рэмзавода.

З 1960 г. ў БДСГА, працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры тэхналогіі металаў, загадчыкам кафедры, дэканам факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі, прарэктарам па завочнаму навучанню (1984-1994).

Аўтар звыш за 60 навуковых прац у галіне рамонту машын і тэхналогіі металаў. Аўтар патэнтаў.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

 

 

Літаратура:

1.      Добышев, А. Его знали в каждом уголке страны / А. Добышев // Ленінскі шлях (Горкі). – 2006. – 25 лютага.

2.      Савуноў Міхаіл Пракопавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 550.

3.      Савунов Михаил Прокофьевич // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители: Цыганов А. Р., Лившиц В. М. ; БГСХА. – Могилев, 2005. – С. 27-28.

4.      Шаршунов, В. А. Вклад сотрудников академии в агроинженерное образование и науку / В. А. Шаршунов // Вестник БГСХА. – 2010. – № 2. – (Начало: 2010. – № 1.)