·  Краснеўскі Рыгор Васільевіч


    Нарадзіўся ў в.Гарадзішча. В.а. дырэктара Інстытута літаратуры і мовы АН БССР, ахвяра сталінскіх рэпрэсій. У 1927г. працаваў у Ляхавіцкім райкоме партыі. У 1928г. ён вучыўся ў БДУ на літаратурным аддзяленні, адначасова працуючы ў “Звяздзе”, потым перайшоў на пазаштатную літаратурную работу. Пазней, да канца 1933г. Краснеўскі Р.В. вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры, а ў лютым быў мабілізаваны на работу ў палітаддзел саўгаса “Васільеўка” Гомельскага раёна ў якасці намесніка начальніка палітаддзела па партыйна-масавай рабоце, а ў лістападзе ўжо быў зацверджаны начальнікам палітаддзела, праўда, папрацаваў у гэтай якасці толькі 3 месяцы і быў накіраваны на работу ў Інстытут літаратуры і мовы АН БССР. У 1938г. выконваў абавязкі дырэктара гэтага інстытута. У 1938г. быў арыштаваны. Краснеўскаму было прад”яўлена абвінавачванне ў тым, што ён з”яўляецца ўдзельнікам нацыянал-фашысцкай трацкісцкай арганізацыі.
    9 мая 1939г. яму было вынесена абвінавачванне, што ён нібыта па заданні былога прэзідэнта АН БССР, “выкрытага ворага Сурты”, праводзіў контррэвалюцыйную нацдэмаўскую варожую лінію ва ўсёй навуковай рабоце Інстытута літаратуры і мовы. Р.В.Краснеўскі быў асуджаны як вораг народа і растраляны. Рэабілітаваны многа пазней.

Бiблiяграфiя:

·  Краснеўскі Рыгор Васільевіч // Памяць.: Гіст.-дакум. хроніка глускага раёна. – Мн.: 1999. – с.218-219.