Янка (Іван Іванавіч) Бобрык (21.07.1905, г. Глуск — 25.08.1942, г. Ленінград) нарадзіўся ў сям’і каваля. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ (1929), аспірантуру Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе (1934). Да 1931 г. працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры Мілаславіцкай школы Клімавіцкага раёна, навуковым супрацоўнікам акадэміі мастацтвазнаўства, рэдактарам кінастудыі Белдзяржкіно, з 1938 г. — галоўным рэдактарам ва Упраўленні па справах мастацтва Ленінградскага гарвыканкама.

Пачаў друкавацца з 1924 г. у “Маладняку”, “Чырвонай змене”, “Узвышшы”, “Звяздзе” і “Беларускай вёсцы”. Пісаў артыкулы па гісторыі кіно і па пытаннях развіцця беларускай кінематаграфіі. Выступаў у перыёдыцы з апавяданнямі і нарысамі. Аўтар калектыўнага зборніка вершаў “Пунсовае ранне” (1926, з А. Звонакам і Я. Туміловічам),  паэмы “Галіна” (1930). Асобныя вершы змешчаны ў зборніку “Мы іх не забудзем” (1949).

У час вайны жыў у Ленінградзе, па стане здароўя быў зняты з ваеннага ўліку. Працаваў на ўзвядзенні абарончых збудаванняў, народным апалчэнцам удзельнічаў у баях. Увесь архіў паэта загінуў у блакадным Ленінградзе.

Пахаваны на Піскароўскіх могілках.

 

Літаратура

 

·        Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т. / рэдактар Р. Барадулін. — Мінск, 1993. — Т. 2. — С. 192—193 : фота.

·        Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1992. —  Т. 1. — С. 295—296 : фота.

·        Бельскі, А. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя : гісторыя і сучаснасць / А. Бельскі. — Мінск, 2005. — С. 84—87.

·        Васілеўская, А. Умеў захапляцца хараством / А. Васілеўская // Радзіма (Глуск). — 2013. — 27 жніўня. — С. 5 : фота.

·        Грахоўскі, С. Так і было : артыкулы, успаміны, эсэ / Сяргей Грахоўскі. — Мінск, 1986. — С. 160—163.

·        Жыбуль, В. Янка Бобрык / Віктар Жыбуль // Роднае слова. — 2005. — № 7. — С. 98 : фота.

·        Ішла вайна народная… : Беларускія пісьменнікі ў Вялікай Айчыннай : Біяграфія, успаміны, творы / укладанне С. А. Міхальчука, Л. Я. Прокшы. — Мінск, 1991. — С. 77—79.

·        Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Глускага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1999. — С. 567 : фота.