Ермалаеў
Уладзімір Фаміч (02.01.1933, в. Галавічы, Дрыбінскі
раён, Магілёўская вобласць – 12.12.2014).
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Паэт-гумарыст, сатырык, парадыст. Узнагароджаны вышэйшай адзнакай СПБ – медалём “За вялікі ўклад у літаратуру”. Пасля заканчэння Мсціслаўскага педвучылішча (1953), а потым Мінскага педінстытута імя М. Горкага (1958) працаваў настаўнікам, інспектарам школ Смаргонскага раёна, сакратаром райкама камсамола, інструктарам ЦК ЛКСМБ. З 1964 па 1968 год быў начальнікам аддзела па рабоце з замежнымі студэнтамі. Кандыдат гістарычных навук (1982), дацэнт. Друкавацца пачаў з 1962 года, пераважна ў перыядычных выданнях. З 1990 года стала займаўся літаратурнай творчасцю.
Выступаў у друку з вершамі, у асноўным гумарыстычнымі і сатырычнымі. Першыя кніжкі выдаў у серыі “Бібліятэка Вожыка” (“Хто не смяецца, той не есць”) (1994), “Пераход колькасці ў колкасці” (1997).
У 1998-м у выдавецтве “Мастацкая літаратура” пабачыла свет кніга гумару і сатыры “Радком па кумпалу”. У гэтым жа годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Папулярнасць сярод чытачоў яму прынеслі і кнігі “Дулі будуць апасля” (2004), “Смехам закаханыя” (2008). Уладзімір Фаміч прыняў самы актыўны удзел у творчым і грамадскім жыцці нашага творчага саюза. У свій юбілейны 2013 год пісьменнік быў узнагароджаны вышэйшай адзнакай СПБ — медалём “За вялікі ўклад ў літаратуру”.
Бібліяграфія
1. Памяці калегі і таварыша : [некралог паэту Уладзіміру Фамічу Ермалаеву, ураджэнцу вёскі Галавічы Дрыбінскага раёна] // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 19 снежня. – С. 3 : фота.
2. Памяці Уладзіміра Ермалаева : [некралог паэту Уладзіміру Фамічу Ермалаеву, ураджэнцу вёскі Галавічы Дрыбінскага раёна] // Святло Кастрычніка. – 2014. – 20 снежня. – С. 2.
Аб жыцці і творчасці
1. Любіў жыццё : [пра Уладзіміра Фаміча Ермалаева, паэта, ураджэнца вёскі Галавічы Дрыбінскага раёна] // Вожык. – 2015. – № 1. – С. 216: фота.
2. Ларченко, В. И В жанре юмора : [о В. Ермолаеве, уроженце Дрибинского района] // Рэспубліка. – 2015. – 12 декабря. – C. 4.