БелоусоваЕва Сільвестраўна Белавусава (13.05.1925, в. Лабанаўка Чэрыкаўскага раёна) скончыла няпоўную сярэднюю школу, ФЗН шаўковай фабрыкі.

Пасля вайны працавала піянерважатай у Лабанаўскай школе, прадзільшчыцай на Магілёўскім заводзе штучнага валакна імя В. Куйбышава (1948—1971). Першай у цаху ўстанавіла рэкордны выпуск прадукцыі — замест 96 % стала даваць 99 % і больш.

Дапамагла асвоіць прафесію прадзільшчыцы больш чым 20 маладым работніцам.

Як лепшай прадзільшчыцы завода прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (08.03.1960).

 

 

 

 

Літаратура

 

·        Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией  А. Т. Глаза. — Могилев, 2005. — Ч. ІІ. — С. 133 : фото.

·        Карпенко, М. Дорога к счастью / М. Карпенко // Дела их золотом горят  /  составители:  В. П.  Бербего,  И.  И. Гаврилов.   Минск, 1976.  —

С. 76—80 : фото.

·        Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1998. —  С. 441.

·        Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чэрыкаўскага раёна / навуковы рэдактар П. К. Башко. — Мінск, 1994. — С. 612 : фота.

·        Чэпікаў, У. І кветкі, і песні для вас / У. Чэпікаў // Магілёўская праўда. — 1985. — 25 чэрвеня. — С. 2 : фота.