Белагураў Эдуард Аляксеевіч (1947 — 1998)

 

Картинки по запросу белагураў эдуардЭдуард Аляксеевіч Белагураў (27.11.1947, г. Бабруйск – 17.05.1998), скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1974). Член БСМ з 1977 г. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 г. у Мінску, Маскве, Італіі, Францыі, Германіі, Бельгіі, Галандыі, Нарвегіі, Швецыі.

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай кампазіцыі, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Творы: “Асенні крос” (1975), “Пачатак вясны” (1976), “Дзеці вайны”, “Партрэт бацькоў” (абодва 1978), “Сямейны партрэт” “Вяртанне” (1980), “Хірургі. Аперацыя”, “Красавіцкія інтэрв’ю” (абодва 1981), “Дыялог” (1982), “Трансфармацыя” (1988), “Час цішыні” (1991), “І была раніца” (1992), “Памяць бацькі” (1993), “Падзеі на фоне ранішняга пейзажу” (1994), “Залаты яблык” (1995) і інш.

 

Літаратура:

·                    Карчажкіна, Т. Гонар Бабруйска / Таццяна Карчажкіна // Бабруйскае жыццё. — 2008. — 11 студзеня. — С. 8 : фота.

·                    Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бабруйска / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1995. — С. 720.

·                    Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны / Святлана Строгіна. — Мінск, 2009. — С. 28—31 : фота.