Рубцоў Уладзімір Міхайлавіч.

(26.08.1936)

Нарадзіўся ў Гомельскай вобласці. У 1963 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў А. Шаўчэнкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1970 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 г. Працуе ў станковым жывапісе ў жанры тэматычнай карціны. Нават тыя, хто не спакушаны ў выяўленчым мастацтве, убачыўшы аднойчы кампазіцыі і нацюрморты У Рубцова, потым ужо не пераблытаюць іх з творчасцю іншых мастакоў. Гранічная ўмоўнасць форм, адсутнасць апоры на бытавыя матывіроўкі, незвачыйная метафарычнасць вобразаў - вось што ў першую чаргу кідаецца ў вочы пры аглядзе вернісажу. Міжволі прыгадваеш словы паэта: «Я с детства не любил овал. Я с детства угол рисовал…». Работы Рубцова нельга разглядаць паспешліва. У такім выпадку за знешняй формай рызыкуеш не ўбачыць іх змест. Яны патрабуюць намаганняў думкі, і, калі хочаце, пэўнай інтэлектуальнай падрыхтоўкі. “Маім самым любімым майстрам быў і застаецца Альбрэхт Дзюрэр,- расказвае У. Рубцоў, - У ім мяне заўсёды зачароўвала ўменне спалучаць фантастычнае з рэальным…”. Элементы такога спалучэння можна знайсці і на карцінах Уладзіміра Міхайлавіча. Гэта дае магчымасць гаварыць пра тое, што хвалюе мастака і займае яго думкі, не “адкрытым тэкстам”, а праз складаную вобразную палітру.

Асноўныя творы: палотны “Гадзіннік”, “Чую Пана”, “Мая Галгофа”, “Цудоўнае імгненне” і інш. Жыве ў Бабруйску.

Владимир Рубцов: «Муза моя – Пьеро» / Беседу вел Е. Бараненко // Бабруйскае жыццё. – 1996. – 4 кастр.

Гейкер, Е. Вера ў чалавека: З выстаўкі жывапісца / Ефім Гейкер // Камуніст. – 1986. – 28 ліст.

Рудковский, Н. Терновый мой венец / Н. Рудковский // Магілёўскія ведамасці. – 2001. - 5 чэрв. – С. 5.

Рудкоўскі, М. Фантастыка, рэальнасць, творчасць / Н. Рудковский // Магілёўская праўда. – 1987. – 15 студз.

Смирнов, С. Вернисаж, которого мы ждали: [известному бобруйскому художнику В.М. Рубцову исполняется 60 лет] / С. Смирнов // Бобруйский курьер. - 1996. - 1 окт. - С. 1.

Уладзімір Міхайлавіч Рубцоў // Беларускі саюз мастакоў: энцыкл. давед. – Мінск, 1998. – С. 458.

Яфімаў, Г. Юбілейная выстава бабруйскага мастака ў Мінску / Г. Яфімаў // Бабруйскае жыццё. – 1996. - 3 верас.