Нікіфараў Юрый Іванавіч.

(1937-2003)

Нарадзўся ў с. Соміна Ленінградскай вобласці 20 лютага 1937 года. Скончыў Ялецкае мастацкае вучылішча (1957 г.), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965 г). Працуе ў станкавай графіцы і жывапісе. Бабруйскі графік і акварэліст. Творчасць Ю. Нікіфарава - нялёгкая для ўспрымання, патрабуе пэўнай культуры гледача, яго эрудыраванасці, напрыклад, ведання літаратуры, міфалогіі. Але адно несумненна: гэта таленавіты і сваеасаблівы мастак, які ідзе ў мастацтве сваім шляхам. У аснове яго творчасці заўсёды заключана думка - неспакойная, дапытлівая. Яго работы трывожныя па духу, прымушаюць нас думаць, таму што звернуты да нашага сумлення, розуму. Асноўныя творы: графічныя лісты “Бацькі ідзеці”, “Вясна 44-га”, “Жнівень 1982 года”, “Набат”, “Эвер чакае”, трыпціх “Слова аб палку Ігаравым”; серыі “Да зорак”, “Славянская сюіта”; таксама на тэмы твораў Б. Брэхта, А. Дантэ, Я. Купалы, А. Пушкіна, У. Шэкспіра; графічныя кампазіцыі: “О, Іспанія!”, “Элада-70”, “Мір” і інш. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Ялецкім краязнаўчым музеі, фондах БСМ. Выкладаў у Бабруйскім дзяржаўным професійна-технічным мастацкім каледжы (1966-1977 г.).

23 лютага ў Выставачнай зале г. Бабруйска была адкрыта персанальная выстаўка карцін Ю. Нікіфарава, прысвечаная 70-годдзю мастака, пад назвай “Воспоминания о Юрии Никифорове”. Яго галоўны прынцып: “Творчасць дзеля творчасці”. У Нікіфарава не было грамат і спецыяльных угнагарод, не было звання акадэміка, алезасталіся яго карціны, якія гавораць самі за сябе. На іх адлюстроўвалася ўся яго ўнутраняя энергія - гэты вялікі вулкан эмоцый. Пасля смерці мужа ў 2003 годзе яго жонка захоўвае ўсе яго карціны, а іх вельмі шмат.

Гейкер, Е. Почырк таленту: з выстаўкі работ мастака Ю. Нікіфарава / Е. Гейкер // Камуніст. - 1971. - 22 мая.

Коркияйнен, Е. Академик без пиджака / Евгения Коркияйнен // Коммерческий курьер. - 2007. - 28 февр. - С. 5.