Міхайлоўскі Уладзімір Карлавіч.

 

(23.04.1931)

Нарадзіўся ў г.Бабруйску. Беларускі жывапісец, педагог. У 1962 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Навуковы супрацоўнік інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1964-1970 гг.), выкладчык БПІ (з 1972 г., дацэнт з 1984 г.), адначасова (з 1962 г.) кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва Палаца культуры Белсаўпрофа. Удзельнік мастацкіх выставак з 1962 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 г. Працуе ў галіне тэматычнай карціны, жанрах пейзажа, нацюрморта. Сярод твораў: ”Горад будуецца” (1962 г.), “За уладу Саветаў” (1969 г.), “БелАзаўцы” (1973 г.), “Хатынскі набат”, “Гімнасткі” і “На БелАзе” (усе 1975 г.), “Памяць” і “Дзень перамогі” (1978 г.), “Юнацтва” і “Нацюрморт” (1984 г.). Жыве ў Мінску.

 

 

 

Владимир Карлович Михайловский // Художники Советской Белоруссии. – Минск, 1976. – С. 235.

Дробов Л.Н. Живопись советской Белоруссии. – Мн.: Выш. школа, 1979. – 301 с.

Уладзімір Карлавіч Міхайлоўскі // Беларускі саюз мастакоў: энцыкл. давед. – Мінск., 1998. – С. 365.

Уладзімір Карлавіч Міхайлоўскі // Памяць: гіст.-дак. хроніка г.Бабруйска. – Мінск, 1995. – С. 723-724.

Уладзімір Карлавіч Міхайлоўскі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – Мінск, 1986. – Т. 3. – С. 647.

Янин, Э. С любовью к природе // Трыбуна працы. – 1995. – 26 крас.

Янін, Э. Яднанне з прыродай // Бабруйскае жыццё. – 1995. – 16 лют.