Дамарад Сямён Уладзіміравіч.

 

 

Нарадзіўся 2 кастрычніка 1948 года ў Бабруйску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1968 г.), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976 г.). Вучыўся ў Л. Дубара, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года. Працуе ў галінах манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і станкавага жывапісу. Асноўныя творы: мазаіка “Лета”, ў санаторыі “Волма” Мінскага раёна, вітраж у Доме культуры г.п. Руба Віцебскай вобласці; энкаўстыка ў вытворчым аб’яднанні “Сельгастэхніка” ў г. Магілёве; карціны “Камяні”, “Зачараванне”, “На роднай зямлі”, “Бераг”. Творы знаходзяцца ў фондах БСМ. Жыве ў Мінску.

 

 

 

Матэрыял прадастаўлены Бабруйскай выставачнай залай г. Бабруйска.