·  Шэпель Алег Аляксандравіч
Старшыня Цэнтральнага праўлення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Прэзідэнт Паралімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь, член выканкома НАКа Рэспублікі


    Нарадзіўся 13.07.1967 г. ў в. Ухлясць Быхаўскага раёна. Вучыўся ў Шклоўскай школе-інтэрнаце для дзяцей з аслабленым зрокам. У школе выявіліся спартыўныя дадзеныя па лёгкай атлетыцы, шахматам. У 9 класе ўдзельнічаў ва Усесаюзных спаборніцтвах па шахматах і заняў 1 месца сярод школьнікаў СССР. У 1991 г. закончыў Беларускі інстытут культуры па спецыяльнасці «культурна-асветніцкая работа». А.А. Шэпель – заслужаны майстар спорту СССР, 5-кратны чэмпіён Паралімпіёскіх гульняў па лёгкай атлетыцы (1988 г. – Сеул, 1992 г. – Барселона, 1996 г. – Атланта), бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў 2000 г. у Сіднеі, 7-кратны чэмпіён свету, 13-кратны чэмпіён Еўропы па лёгкай атлетыцы, рэкардсмен свету ў беге на 400 м. З’яўляецца арганізатарам каманды Беларусі па мініфутболу. Стаў чэмпіёнам свету ў 1998 г., чэмпіёнам Еўропы ў 2001 г., срэбраным прызёрам у 1999 г., бронзавым прызёрам 1997 г. па мініфутболу ў складзе нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.
      А.А. Шэпель стварыў 16 прадпрыемстваў па рэспубліцы для інвалідаў па зроку, на якіх працуе 20 тыс. чалавек. З 2001 г. з'яўляецца Прэзідэнтам Паралімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца членам міжнародных алімпійскіх арганізацый паралімпійскага камітэта. Жыве ў Мінску.
      А.А. Шэпель узнагароджан медалём «За працоўную доблесць» у 1987 г., Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР у 1988 г., Ордэнам Дружбы народаў у 1988 г., Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета РБ у 1993 і 1996 гг., Ганаровай Граматай Савета Міністраў РБ у 1998 і 2001 гг.

Бiблiяграфiя:

·  Данильченко,Е. Град медалей в Сиднее // Спортив. панорама.- 2000.- 24 окт.- С.1

·  Данильченко,Е. Олег Шепель: не хочу, чтоб называли туристом // Спортив. панорама.- 2000.- 5 окт.

·  Данильченко,Е. Олег Шепель: Отступать не в моих правилах // Спортив. панорама.- 2000.- 20 дек.- С.7.

·  Левченко, Н. Созвездие добра и веры // Маяк прыдняп.- 2003.- 2 крас.

·  Щурко, С. Всё для вас // Прессбол.- 2003.- 3 апр.- С. 2.

·  Щурко,С. Где его кнопка? // Прессбол.- 2001.- 20 дек.

·  Щурко,С. Олег Шепель: настоящий полковник // Прессбол.- 2002.- 11 апр.- С.2

·  Щурко,С. Такие разные игры // Прессбол.- 2000.- 1 нояб.- С.8.

·  Щурко,С. Шепель выходит в финал // Прессбол.- 2001.- 23 мая.- С.2.