·  Размадзе Галакціён Самсонавіч
Герой Савецкага Саюза (23.07.1944 г.)


    Нарадзіўся 21.08.1913 г. ў с. Цмендрауры Онскага раёна Грузінскай ССР. Скончыў Кутаіскі сельскагаспадарчы тэхнікум у 1934 г., Тбіліскую школу МУС у 1940 г., курсы “Выстрал” у 1945 г. Працаваў аграномам у зямельным аддзеле Онскага раёна, следчым МУС у Тбілісі. У Чырвонай Арміі з 1935 г. Удзельнік баёў з японскімі захопнікамі каля возера Хасан у 1938 г. У час Вялікай Айчыннай вайны на 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Камандзір стралковай роты капітан Г.С. Размадзе вызначыўся ў баях пры вызваленні Гомельскай і Магілёўскай абласцей. 21.02.1944 г. рота першай ў палку фарсіравала Дняпро каля в. Кісцяні Рагачоўскага раёна, авалодала варожай траншэяй. Г.С. Размадзе знішчыў разлік кулямёта, які перашкаджаў наступленню роты. 23.02.1944 г. у баі за чыгуначную станцыю Тошчыца Быхаўскага раёна рота адбіла 5 контратак праціўніка. Тройчы ранены, Размадзе не пакінуў поле бою.
      Да 1946 г. служыў у Савецкай Арміі, маёр. Да 1967 г. быў на адміністрацыйнай рабоце. Вядомы беларускі пісьменнік М. Лынькоў у 1944 г. напісаў нарыс пра Героя Савецкага Саюза Г.С. Размадзе (Полымя.- 1945.- №9.- С. 68-70)

Бiблiяграфiя:

·  Лынькоў, М. Герой Савецкага Саюза Размадзе // Маяк прыдняп.- 1982.- 22 чэрв.

·  Мемарыя воінскай славы: Г.С. Размадзе // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць.- Мн.: БелСЭ, 1986.- С. 144.

·  Размадзе Галактион Самсонович // Герои Советского Союза : Краткий биографический справочник в 2 т. Т. 2.- М.: Воениздат, 1988.- С. 343.

·  Размадзе Галакціён Самсонавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.: БелСЭ, 1990.- С. 257.