·  Красоўскі Яўген Андрэевіч (1921-2001)
выдатнік народнай адукацыі БССР


    Нарадзіўся 6 чэрвеня 1921 г. ў в. Глухі Быхаўскага раёна. Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1940 г. ў г. Шчучыне Гродзенскай вобласці настаўнікам пачатковых класаў. Працаваў загадчыкам чытальні Кучынскага сельсавета. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў байцом 113-га партызанскага атрада. Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваяваў у часцях Савецкай Арміі і сустрэў перамогу ў Германіі. З 1947 г. на працягу 39 гадоў працаваў настаўнікам пачатковых класаў Глухскай СШ Быхаўскага р-на. З’яўляецца арганізатарам вядомага ў раёне і вобласці Народнага музея Глухскай СШ, у якім увекавечана працоўная доблесць і баявы подзвіг землякоў.
    За баявыя і працоўныя заслугі ўзнагароджаны медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, прысвоена званне “Выдатнік народнай адукацыі БССР”. Памёр у 2001 г.

Бiблiяграфiя:

·  Красовский Евгений Андреевич: некролог // Маяк прыдняп.- 2001.- 20 кастр.