Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка (24.07.192318.07.1943) нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і рабочага. Закончыў 8 класаў СШ № 1. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у атрад народнага апалчэння, удзельнічаў у гераічнай абароне горада. Уліўся ў падпольную групу, распаўсюджваў зводкі Саўінфармбюро, займаўся збіраннем зброі і разведвальных дадзеных аб дыслакацыі фашысцкіх войскаў для партызан, вывядзеннем з ладу гітлераўскай тэхнікі і іншымі дыверсіямі.

У красавіку 1943 г. накіраваны ў 600-й партызанскі атрад. Падарваў 2 чыгуначныя масты і 1 варожы эшалон. У ліпені 1943 г. пры выхадзе з акружэння пакінуты ў групе прыкрыцця, якая каля в. Антонава Буда Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ўступіла ў няроўны бой. Калі закончыліся боепрыпасы, апошняй гранатай падарваў сябе і акружыўшых яго гітлераўцаў. Пахаваны ў в. Антонава Буда Бялыніцкага раёна. На магіле збудаваны абеліск. Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (08.05.1965). Імем Л.Д. Лорчанкі названы вуліцы ў Бялынічах і Магілёве.

 

 

 

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

 

·  Алякcееў В.. У семнаццаць юнацкіх гадоў: [Пра подзвіг Л.Лорчанкі] // Зара камунізма.-1970. - 29 верас.

·  Ваенная энцыклапедыя Беларусі / галоўны рэдактар Л. У. Языковіч. – Мінск, 2010. – С. 590.

·  Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. – Могилев, 2005. – Ч. 1.– С. 13.

·  Звання героя ўдастоены // Зара камунізму.-1974.-29 чэрв.

·  Кузьмин И. Месть // Пионеры-герои.-Мн.,1985.-С.226-229.

·  Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка: [Аб Героі Савецкага Саюза, партызане 600-партызанскага атрада, які дзейнічаў на тэрыторыі нашага раёна] // Зара над Друццю. - 2011. - 7 мая. - С. 4.

·  Лорчанка Л.Д. // Беларуская энцыкл.. У 18 т.Т 9.- Мн.,1999.- С.345.

·  Лорченко Л.Д. // Герои Советского Союза: Краткий биографич. словарь в 2-х т.Т.1.- М.,1987.-С.888.

·  Лорчанка Леанід Дзмітрыевіч // Бел.СЭ.-3-е выд.-1972.-Т.6.-С.425.

·  Лорченко Леонид Дмитриевич // Навечно в сердце народном:/Справочник/.-3-е изд. - Мн.,1984.-С.310.

·  Лорченко Л.Д. // Их именами названы:Энцыкл. Справочник.-М.,1987.-С.372-374

·  Пліндоў А. Крок у бессмяротнасць:[Аўтар успамінае пра Лёню Лорчанку] // Зара камунізму.-1985. - 21 лют.

·  Соловьёв Н. Последняя граната // Знамя юности.-1985.-11 апр.

·  Сухараў В. Пракаціўся гром помсты па-над Вабіччу ракой :[Да 60-годдзя подзвігу Леаніда Лорчанка] // Зара над Друццю. - 2003.-23 ліп. - С.2.

·  Шатиков В.Н. Юный герой // Солдатами были все.-Мн.,1972.-С.480-486.

·      Энциклопедия Победы: Беларусь – Москва / составители: А. И. Докучаев, Б. Д. Долготович, Л. В. Языкович. – Минск, Москва, 2009. – С. 558.