Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі (21.09.1953) нарадзiўся ў в. Вугольшчына Бялынiцкага раёна. У 1965–1972 гг. вучыўся ў Рэспублiканскай школе-iнтэрнаце па музыцы i выяўленчаму мастацтву iмя I. Ахрэмчыка.

У 1980 г. закончыў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут. З 1980 г. удзельнiчае ў шматлікіх выставах у нашай краіне і за яе межамі. У 1981–1984 гг. працаваў у творчай майстэрнi жывапiсу Акадэмii мастацтваў СССР у Мінску.

З 1984 г. сябра Саюза мастакоў Беларусi. З 1995 г. акадэмiк жывапiсу Беларускай акадэмii выяўленчага мастацтва. Галоўны вучоны сакратар БелАВМ. Актыўна ўдзельнiчае ў шматлiкiх нацыянальных i мiжнародных выставах.

Працуе ў станкавым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, партрэта, нацюрморта з выкарыстаннем сімволікі. Тэматыка твораў блізкая да антычнай міфалогіі, хрысціянства, палітычных і жыццёвых рэалій сучаснасці : “Першы дом камуны”, “Маці”, “Адзінота”, “Парыў ветру”, “Ю. Карачун”, “Рэстаўрацыя”, “Дзяцінства”, “Аўтапартрэт з жонкай і дачкой”, “Карыятыды”, “Прастора і час” і інш. Карціны захоўваюцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi, Рэспублiканскай галерэi Беларусi, , Траццякоўскай галерыi, галерэях “Spectrum” (Германiя), “Bi–2” (Нарвегiя), дырэкцыi выстаў Саюза мастакоў Расii, Бялынiцкiм раённым мастацкiм музеi iмя В.К. Бялынiцкага-Бiрулi, прыватных зборах Беларусi, Расii, Нарвегii, Германii, Швецыi, ЗША, Польшчы, Iталii. Жыве i працуе ў Мінску.

 

 

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

. ·  Альшэўскi Вiктар: Лiсты часу. Магiлёў.- 2002: Выстаўка жывапiсу 24.04.2002.- 31.05.2002. Магiлёўская абл. Маст. Музей iмя П.В. Масленiкава / Фота: В. Харчанка i iнш. Аўт. тэксту М. Баразна.- Мн.: РУП «выд. Цэнтр БДУ».- 2002.- [32]с.: каляр. фат.- 500 экз

·    Альшевский Виктор Владимирович [Электронный ресурс] : Режим доступа: http://yandex.by/yandsearch?

·    Альшэўскі, В. Уражанне раўнавагі, альбо Лесвіца ўверх : дыярыўш мастака / Віктар Альшэўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 338 с. : іл.

·    Беларускі Саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. – Мінск, 1998. – С. 19, 27–28.

·    Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / галоўны рэдактар Т. У. Бялова. – Мінск, 2010. – Т. 1. С. 130–131.

·      Міхайлаў, В. Вялікі філосаф Віктар Альшэўскі / Віктар Міхайлаў // Беларусь. – 2012. – № 4. – С. 38–43.

·      Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. – Минск, 2007. – Т. 5. – С. 567.

·      Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. – Мінск, 2009. – С. 11–12.

·       Чайкоўская, В. Мастацтва ведаць / Вольга Чайкоўская // Звязда. – 2012. – 8 лютага. – С. 3.

·  «Мастацтва заўсёды было i будзе мерай чысцiнi свабоды духа»: [на пытаннi карэспандэнта адказвае мастак В. Алъшэўскi] // Зара над Друццю.- 1999.- 13 кастр., 16 кастр.

·  Дубовский В. Мифология чувств: [О творчестве худож. В.В. Альшевского (род. в 1953г., Белын. р-н)] // Нёман.- 1999.- № 7.- с.254-256

·  Молочко Б.Е. Индивидуалист: [На вопросы кор-та ответил худ. современности [В. Альшевский] // Зара над Друццю.- 2001.- 17 кастр.- с.2. (оконч. с.4.)

·  Палоннiк Н. Майстру пэндзля – 50: [Вiктару Альшэўскаму – 50 год] // Зара над Друццю.- 2002.- 20 верас.- с.1.

·  Рудковский, Н. Ключи от истины : [О работах художника Виктора Альшевского] / Николай Альшевский // Магілёўскія ведамасці. – 2012. – 10 апреля. – С. 8.

·  Степан, В. Путешествия во времени с Виктором Альшевским : [Интервью с художником] / Владимир Степан // Савецкая Беларусь. – 2012. – 11 февр. – С. 9.

·  Творчасць буйным планам: [выстава твораў В.Альшэўскага, мастака] // Зара над Друццю.- 2003.- 11 кастр.- с.1.

·  Чайкоўская, В. Мастацтва ведаць : [Мастак Віктар Альшэўскі атрымаў званне прафесара] / Вольга Чайкоўская // Звязда. – 2012. – 8 лют. – С. 3.

·  Шаранговiч Н. Латнiк з адкрытым забралам // ЛIМ.- 2002.- 14 чэрв.- с.11