·  Цэлеш Мікола (1900(1904)-?)

    Псеўданім Марцін (Мартын) Люціч4 крыпт. М.Ц. Нарадзіўся ў в. Заазер’е Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобл. Раней Барысаўскі пав. Мінскай губ.- празаік, публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.
    Закончыў царкоўна-прыходскую школу у в. Заазер’е, потым вучыўся ў вышэйшым народным вучылішчы ў м. Бялынічы. У 1914 з-за першай сусветнай вайны вучобу кінуў. На пачатку 1916 выехаў ў Варонеж, пасля ў Данбас; там у якасці саначніка працаваў да ліпеня 1919. Калі Данбас апынуўся пад чарговай акупацыяй генерала Дзянікіна, М. Целеш добраахвотна паступіў у Чырвоную Армію. Нейкі час вучыўся ў Ваеннай акадэміі з Жукавым і Ягоравым, але па стану здароўя навучанне вымушаны быў спыніць і ў хуткасці прысвяціў сябе журналістыцы, Вялікую айчынную вайну сустрэў у Мінску. Далейшы жыццёвы і творчы лёс М. Цэлеша. І ў хуткасці яны апынуліся ў Германіі, працавалі ў гаспадарцы заможнага немца. Потым М. Целеш уцёк у Амерыку, жыў у Нью-Йорку. Перапісвацца з роднымі пачаў у канцы 1950-х. Праз 10 гадоў ліставанне спынілась. На Захадзе лічаць нечаканнае знікненне М.Цэлеша ў 1976 (выйшаў аднойчы з дома і не вярнуўся) вельмі загадкавым. Паводле меркавання жонкі, мог выехаць з ЗША ў тагачасны Савецкі Саюз, дзе нібыта і прапаў без вестак. Друкавацца пачаў у 1929 (першай публікацыяй было апавяданне “Па воўчых сцежках” у часопісе “Паляўнічы Беларусі”). У 1930 М. Цэлеш часта выступаў на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў з нарысамі, апавяданнямі, аповесцямі. Супрацоўнічаў з часопісамі “Полымя рэвалюцыі”, “Маладняк”, “Работніца і калгасніца Беларусі”, газетамі “Літаратура і мастацтва” і інш. (Першае апавяданне М. Цэлеш надрукаваў у 1929г. у часопісу “Паляўнічы Беларусі”). У 1930 пабачыла свет першая кніга-аповесць “Буська”. Праз год выйшла яшчэ адна кніга – зборнік “Апавяданні паляўнічага”. У 1933г. пісьменнік выдае зборнік “Апавяданні паляўнічага”. У 1933г. пісьменнік выдае зборнік апавяданняў “Са стрэльбай і сабакай”. Праз тры гады выйшла новая кніга – аповесць “Курылка”. За два гады да вайны пабачыла свет чарговая кніга М. Цэлеша – зборнік апавяданняў “Знаходка”. Знаходзячыся на эміграцыі, друкаваў свае творы ў газетах “Бацькаўшчына”, “Беларус”, альманаху твораў беларускіх пісьменнікаў “Ля чужых берагоў”. За мяжоў выйшла кніга М. Цэлеша “Дзесяць апавяданняў”. Аўтар болей як сотні твораў, што былі перакладзены на рускую, польскую мовы. Пераклаў на беларускую мову шэраг апавяданняў венгерскіх і яўрэскіх пісьменнікаў.

Творы:

·  Люціч М. “Янка сеяў – людзі жалі”: (Фрагм. Аднайм. аповесці са зб. МЮНХЕН, 1955) пісьменніка на эміграцыі Марціна Люціча // Крыніца.- 1994.- №3.- С. 3-7

·  Цэлеш М. Галчыны дзеці: Апавяданне // Зара над Друццю.- 1991.- 21 лістап.

·  Цэлеш М. Голас вясны: (Фрагменты з апавядання) // Зара над Друццю.- 1991.- 10 верас.

Бiблiяграфiя:

·  Карлюкевіч А. Дапамагчы нашаму сацыялістычнаму будаўніцтву: [З спецхрана вернутыя кнігі Міколы Целеша, пісьменніка-прыродазнауцы] // Наша слова.-1991.-26 чэрв.- 2 ліп..- С.7.

·  Карпечанка В. Напісанае не забываецца // Наша слова.-1992.-5 жн.

·  Карпечанка М. Пісьменнік з Заазер’я // Зара над Друццю.-1991.-13 жн.

·  Карпечанка М. Рассакрэчаны пісьменнік // Толока.- 1991.-№ 30.-С.5.

·  Карпечанка М. Творчасць нашых землякоў // Зара над Друццю.-1991.-10 верас.

·  Пашкевіч А. Летописец из Заозерья: [Судьба и творчество писателя в эмиграции] // Неман.-№ 4.- С. 221-232.

·  Пашкевіч А. Таямніцы заазер’еўскага летапісца: Лёс і творчасць пісьменніка эмігранта Міколы Цэлеша // ЛІМ.- 2000.- 6 кастр. (№ 40).- С. 13-15

·  Цэлеш М. Янка сеяў – людзі жалі: (З кн. М. Цэлеша “Хмары над Бацькаўшчынай”) // Крыніціца.- 1998.- 1998.- № 2.- С. 65-77.

·  Шчасновіч А. Салодкі дым Айчыны // Зара над Друццю.- 1992.- 10 кастр.