|
|
1914 г. Пачалося будаўніцтва чыгуначнай лініі “Орша-Унеча”, якая праходзіла праз Горкі
1923 г. Развіццю эканомікі Горак садзейнічала заканчэнне будаўніцтва чыгуначнай лініі Орша-Унеча. У трох кіламетрах ад горада была пабудавана чыгуначная станцыя – Беларускія Горкі, якой пазней прысвоілі імя С.Д.Пагодзіна.
1959 г. Адкрыта паветраная авіяцыйная лінія зносін паміж Горкамі і Мінскам
1960 г. Арганізавана горацкая аўтамабільная база №17 Міністэрства аўтамабільнага транспарта БССР.
1960 г. Стаў дзейнічаць аэрапорт. Пачаліся рэгулярныя рэйсы з Горак у Магілёў
1969 г. Пабудавана аўтабаза на 200 аўтамабіляў.
1973 г. У аўтабазе №17 налічваецца 126 грузавых і 40 пасажырскіх машын. Працуе 330 чалавек. Пасажырскія аўтобусы рухаюцца па 19 асноўных маршрутах.
1974 г. Здадзены ў эксплуатацыю будынак аўтавакзала (пабудаваны ПМК-44).
1982 г. У аўтабазе №17 налічваецца больш за 260 транспартных адзінак, з іх – 59 аўтобусаў. Аўтобуснымі маршрутамі Горкі звязаны з Мінскам, Гомелем, Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Бабруйскам, Глускам, Мсціслаўлем.
1999 г. У перыяд станаўлення недзяржаўнага сектара эканомікі адбыліся значныя змяненні як у працы прадпрыемства. Усе паказчыкі па аб’ёмах груза- і пасажыркіх перавозак упалі да мінімуму. Парк тэхнікі скараціўся больш чым у два разы. У сучасны момант тут усяго 55 аўтобусаў і 80 грузавых аўтамашын
2001 г. У складаных умовах працуе аўтамабільны транспарт. Горацкі аўтапарк налічвае 47 аўтобусаў, з якіх 11 абслугоўваюць гарадскія пасажыраперавозкі, 15 – міжгародныя і 22 – прыгарадныя.
Аўтобусны парк тут эксплуатуецца ў сярэднім 11-16 год, а за перыяд з 1990-2001 гг. атрымана толькі 5 адзінак транспарта.Па тэрміну эксплуатацыі да 8 год працуе толькі 10 аўтобусаў, што складае 20,8 % да іх агульнай колькасці і 36 аўтобусаў (79,2 % ) эксплуатуюцца больш за 8 год.
Маршрутная сетка аўтапарка налічвае 33 маршруты, з якіх 6 гарадскіх, 8 міжгародных і 19 прыгарадных, з іх 8 маршрутаў Дрыбінскага раёна (у раёне захавана сетка прыгарадных маршрутаў).
Выкананне запланаванай колькасці рэйсаў за 2000 г.склала: горад і прыгарад – 99,9%, міжгорад – 99,8 %.
Усяго за год перавезена 5603,1 тысячы пасажыраў.
У сувязі з нізкай плацёжаздольнасцю заказчыкаў скарацілася на 59% да ўзроўню 1999 года колькасць грузаперавозак.
2002 г. Асноўная задача аўтапарка – стабілізацыя функцыянавання ўсіх відаў транспарту, павелічэнне аб’ёмаў перавозак
2004 г. Адна з вядучых арганізацый аўтатранспарту ў горадзе гэта РУДГАП “АТП-17”. Яна займаецца перавозкай грузаў, аказвае дапамогу вёсцы на уборцы ураджаю, дарожнікам, камунальнікам, газавікам і інш. Абслугоўвае пасажырскія перавозкі: міжгародныя маршруты: Гомель, Орша, Магілёў, Бабруйск, Мінск, Глуск і прыгарадныя. Пасажырскімі перавозкамі заняты таксама індывідуальныя прадпрымальнікі. Прыватнымі перавозкамі займаюцца 42 суб’екты, што складае 5,2% ад усяго ліку суб’ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі.
2005 г. У сярэднім штомесячна з чыгуначнай станцыі “Пагодзіна” адпраўляецца да 20 тыс. пасажыраў прыгараднага руху і каля 3000 – далёкага. Чыгуначная станцыя “Пагодзіна” займаецца таксама і грузавымі перавозкамі. Самым значным кліенкам з’яўляецца СААТ “Скайфораст”. У сярэднім за месяц адпраўляецца 250-260 вагонаў іх грузаў. Горацкі лясгас адпраўляе ў сярэднім каля 30 вагонаў, ААТ “Прыма” – 10-15 вагонаў. Каля трохсот вагонаў штомесячна паступаюць з грузам на станцыю.
Рытмічную і зладжаную работу станцыі забяспечваюць чатыры службы: руху, сігналізацыі і сувязі, пуцявой гаспадаркі і энергазабяспячэння.
Побач з дзяржаўным пасажырскім транспартам значна расшыраны як па гораду, так і па сялу, транспартныя паслугі, аказваемыя насельніцтву індывідуальнымі прадпрымальнікамі. У 2005 г. у горадзе налічвалася 17 маршрутных мікрааўтобусаў, якія ажыццяўлялі перавозку пасажыраў на камерцыйнай аснове у гарадскім, прыгарадных і міжгародніх зносінах.
Асноўныя паказчыкі работы аўтамабільнага транспарту
|
1975 |
1980 |
1985 |
1990 |
1995 |
2000 |
2004 |
Увесь парк аўтамабіляў |
2159 |
2863 |
3957 |
4356 |
4580 |
7014 |
7905 |
Перавезена грузаў (тыс.т.) |
2513 |
3498 |
3104 |
5444 |
1240 |
1163 |
901 |
Перавезена пасажыраў (чал.) |
|
|
|
9448,1 |
530,1 |
6071,2 |
3530,0 |
ААТ “АЎТАМОТАСЕРВІС І ГАНДАЛЬ”
2005 г. На працягу апошніх год прадпрыемства адзначаецца нестабільнасцю і стратнасцю. Параўнальна новая спецыялізаваная станцыя не вытрымлівае канкурэнцыі з прыватнікам. Каля гэтага Акцыянернага таварыства вядуцца перамовы з магчымымі інвестарамі для арганізацыі аказання паслуг па рамонту і тэхнічнаму абслугоўванню аўтатранстарта.
Дынаміка развіцця вытворчасці прамысловай прадукцыі за 2001-2005 гг. (у %)
* Бабраўнічы М. Лёгкіх рэйсаў не бывае /М.Бабраўнічы //Ленінскі шлях (Горкі). – 1982. – 30 кастр.
* Детликович П. “Счастливых вам рейсов, коллеги” /П.Детликович.//Ленінскі шлях (Горкі). – 2004. – 30 кастр.
* Долженков В.С. “Исполком маниловщиной не страдает” /В.С.Долженков //Ленінскі шлях (Горкі). – 2001. – 28 сак.
* Пахамовіч А. Людзі і справы аўтабазы /А.Пахамовіч //Ленінскі шлях (Горкі). – 1973. – 6 лют.
* Рабцаў Д. “Новых маршрутаў не будзе. Захаваць бы ранейшыя… ” /Д.Рабцаў //Ленінскі шлях (Горкі). – 2001. – 17 лют.
* Степенкова Н. Мастера стальных магистралей /Н.Степенкова //Ленінскі шлях (Горкі). – 2005. – 6 жн.
|
|