Асiповiцкi РаёнБабруйскi раёнгорад БабруйскБыхаўскi раёнБялынiцкi раёнГлускi раёнГорацкi раёнДрыбiнскi раёнКасцюковiцкi раёнКiраускi раёнКлiмавiцкi раёнКлiчаускi раёнКраснапольскi раёнКруглянскi раёнКрычаускi раёнГорад МагiлёуМагiлёускi раёнМсцiслаускi раёнСлаугарадскi раёнХоцiмскi раёнЧавускi раёнЧэрыкаускi раёнШклоускi раён


    1986 г. Пастановай калегіі Міністэрства культуры БССР музею акадэміі БСГА прысвоена званне “Народны”.
    1968 г. Адкрыты музей гісторыі БСГА
    1968 г. Адкрыты музей савецка-польскай баявой садружнасці
    1984 г. Заснаваны Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей
    1989 г. Адкрыта карцінная галерэя – мастацкі аддзел Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея
    1997 г. Адкрыты музей-кабінет М.Гарэцкага

    У сучасны момант Горацкім раёне працуюць музеі:
    • Раённы гісторыка-этнаграфічны музей (з філіяламі ў Маслаках, Леніна, Аўсянка, Копцеўска, Саве),
    • Музей БДСГА,
    • Музей-кватэра М.Гарэцкага
    • Музей савецка-польскай баявой садружнасці

    ГОРАЦКІ ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ
    Гісторыя Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея пачынаецца з 14 снежня 1984 года, калі была прынята сумесная пастанова № 34-1016/27 бюро Горацкага гаркома КПБ, выканкамаў раённага Савета народных дэпутатаў і гарадскога савета народных дэпутатаў аб стварэнні ў Горках дзяржаўнага гісторыка-этнаграфічнага музея. Гэтым жа рашэннем аддзелу культуры Горацкага райвыканкама быў перададзены адміністрацыйны будынак вузла сувязі.
    Навуковая канцэпцыя і экспазіцыйны план музея быў на грамадскіх пачатках зроблен У.М.Ліўшыцам пры ўдзеле І.М.Стэльмашонка і В.Т.Гулевіч. У верасні 1987 года мастакамі Магілёўскага мастацкага камбіната пачалося стварэнне экспазіцыі музея і ўжо 1 мая 1988 года адбылася першая экскурсія ў музей, якая была праведзена для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а 1 лістапада 1988 года музей адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.
    9 мая 1989 года пры гісторыка-этнаграфічным музеі была адкрыта карцінная галерэя. Камплектаванню яе фонду паклалі ахвяраванні землякоў-мастакоў і іх сем'яў: Я.Сімкіна, В.І.Васільеў, Ф.Яўмененкі.
    У 1991-1995 гадах былі прыняты рашэнні выканкама Горацкага раённага Савета народных дэпутатаў аб адкрыцці Маслакоўскага, Аўсянкаўскага, Копцеўскага, Ленінскага філіялаў Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея, а таксама музея-кабінета М.Гарэцкага.
    У 1995 годзе на базе музея быў праведзены абласны семінар дырэктароў раённых музеяў Магілёўскай вобласці.
    Па выніках абласнога агляду музеяў вобласці Горацкаму гісторыка-этнаграфічнаму музею ўручан дыплом І ступені, як заняўшаму першае месца ў Магілёўскай вобласці.

    Навукова-даследчая праца
    Калектыў музея на працягу дзесяці гадоў працуе па наступнай тэматыцы:
    • гісторыя і культура Горацкага раёна;
    • этнаграфія нашага краю;
    • літаратурныя традыцыі Горацкага раёна і Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
    Да 1993 года музей разам з супрацоўнікамі інстытута гісторыі АН РБ А.Мяцельскім праводзіў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Горацкага раёна. У выніку раскопак у фонд музея трапілі вельмі каштоўныя рэчы. Вялікую дапамогу музею аказвае загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Магілёўскага педагагічнага універсітэта В.Капыцін, які штогод перадае музею цікавыя археалагічныя рэчы, знойдзеныя ў час разведак на тэрыторыі раёна.
    Музей актыўна супрацоўнічае з Дзяржаўным аб'яднаннем літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеем этнаграфіі і побыту Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеем Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь.
    Па матэрыялах навукова-даследчай працы супрацоўнікі музея штогод выступаюць у шэрагу навуковых канферэнцый: "Нацыянальная адукацыя і полікультурная парадыгма" (Брэст, 1996); "Яўрэі ў пераменлівым свеце" (Мінск, 1996); "Чалавек, культура, эканоміка" (Мінск, 1996); "Культура беларуска-польска-украінскага сумежжа" (Брэст, 1998); "Нацыянальная адукацыя. Адукацыя дыяспар" (Брэст, 1998); "75 год лясной навуцы Беларусі" )1998) і інш.
    Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей быў ініцыятарам правядзення штогадовых Гарэцкіх чытанняў, якія праходзілі ў Горках —1992, 1993, 1996, 1997гг., Магілёве —1994г.; Мінску – 1995, 1998гг. Штогод музей разам з аб'яднаннем дзяржаўных літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь друкуе зборнікі "Гарэцкія чытанні".
    З 1990 года пры музеі працуе Горацкае раённае краязнаўчае таварыства, якое адзін раз у два гады праводзіць краязнаўчыя канферэнцыі. Па матэрыялах канферэнцый выходзіць краязнаўчы зборнік "Бацькаўшчына".
    З 1993 года музеем вядзецца выдавецкая дзейнасць. За гэты час выдадзена звыш 40 кніг.

    Экспазіцыйная праца
    Супрацоўнікамі музея вядзецца праца над абнаўленнем і ўдасканальваннем экспазіціі музея, стварэння аддзела этнаграфіі.
    Штогод абнаўляюцца стэнды:
    • прысвечаныя стану сельскай гаспадаркі раёна і фарміраванню гаспадарак;
    • прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне;
    • развіццю культуры і мастацтва на сучасным этапе.
    У 1997 годзе была зроблена экспазіцыя музея-кабінета М.І.Гарэцкага, у1998 г.— музея пісьменніка В.Каваля (в.Сава Горацкага раёна).
    Музей падтрымлівае творчыя сувязі з раённымі музеямі Магілёўскай і Віцебскай абласцей. У сваю чаргу калекцыі карцін музея, творы народнага аматарскага аб'яднання "Лазінка" і самадзейных мастакоў пабывалі ў Магілёве, Шклове, Касцюковічах, Крычаве, Клімавічах, Краснаполлі і Дрыбіне.

    Масавая навукова-асветніцкая праца
    На працягу 10 год Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей з'яўляецца цэнтрам па гістарычнаму, ваенна-патрыятычнаму, мастацкаму выхаванню насельніцтва Горацкага раёна. За гэты час музей і яго філіялы наведала больш 150000 чалавек, для якіх было праведзена каля 6000 экскурсій
    Для папулярызацыі гістарычных ведаў супрацоўнікі музея актыўна выкарыстоўваюць магчымасці рэспубліканскага і абласнога радыё і тэлебачання, раённага радыё. У 1996 годзе Магілёўскім абласным тэлебачаннем быў зняты асобны тэлефільм (20 хвілін) аб Горацкім гістарычна-этнаграфічным музеі.
    Супрацоўнікі музея актыўна праводзяць і масавыя мерапрыемствы. Яны праходзяць як у рамках працы народных аматарскіх аб'яднанняў, так і сіламі ўсіх супрацоўнікаў музея.

    МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ БДСГА
    Музей гісторыі БСГА быў створаны ў 1968 годзе. Ён захоўвае шмат цікавых старонак узнікнення і развіцця вышэйшай сельскагаспадарчай адукацыі ў нашай краіне, удзел выкладчыкаў і студэнтаў у рэвалюцыйным руху, станаўленні і ўмацаванні савецкай улады ў Горацкім раёне, сацыялістычным пераўтварэнні беларускай вёскі, ахове нашай Радзімы. І зараз на тэрыторыі акадэмгарадка захаваліся вучэбныя карпусы, пабудаваныя ў 1848 годзе, месцы першых у Расіі доследных палёў і меліяраваных участкаў, паркі і скверы, закладзеныя ў тыя далёкія гады.
    Спачатку музей размяшчаўся ў невялікім пакоі, а затым у чатырох прасторных залах Палаца культуры, і нагадвае сабой буйную культурна-асветніцкую ўстанову з шырокім дыяпазонам дзейнасці, якая выходзіць за межы самой акадэміі. Тут прадстаўлена больш за 2 тыс. эспанатаў, аб’яднных тэматычна ў многія экспазіцыйныя раздзелы. Сярод іх – гісторыя ўзнікнення БСГА, акадэмія сёння; асобныя раздзелы знаёмяць наведвальнікаў з развіццём сельскагаспадарчай навукі і яе сувяззю з вытворчасцю. У акадэміі ёсць галерэя Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай працы – выпускнікоў акадэміі. Аб баявой славе сведчаць многія помнікі, размешчанныя на тэрыторыі акадэмгарадка.
    Супрацоўнікі музея вядуць пастаянную пошукавую работу па зборы, вывучэнні і сістэматызацыі дакументаў, эспанатаў. Наладжана цесная сувязь з ветеранамі акадэміі і членамі іх сямей, выпускнікамі, з музеямі, архівамі і іншымі ўстановамі краіны.
    У 1977 г. На базе музея БСГА праведзены першы ўсесаюзны семінар музеяў сельскагаспадарчых вышэйшых.
    У 1986 годзе пастановай калегіі Міністэрства культуры БССР музею акадэміі БСГА прысвоена званне “Народны”.

У музеі гісторыі БДСГА

    МУЗЕЙ-КАБІНЕТ М.ГАРЭЦКАГА
    Музей-кабінет М.Гарэцкага быў адкрыты ў 1997 г. у вучэбным корпусе №4 БДСГА. Тут можна пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. У музеі прадстаўлены копіі самых розных дакументаў.

    МУЗЕЙ САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЙ БАЯВОЙ САДРУЖНАСЦІ
    Гэты мемарыяльны комплекс створаны ў 1968 годзе у в. Леніна, месцы першага (12-13.10.1943 г.) сумеснага бою часцей Чырвонай Арміі і сфарміраванай у СССР 1-й Польскай пяхотнай дывізіі імя Т.Касцюшкі супраць нямецка-фашыстскіх захопнікаў. Быў адкрыты 15 кастрычніка, у 25-ю гадавіну гэтай падзеі. Цэнтр капмазііцыі комплексу (архітэктары Я.Белапольскі, В.Хавін, скульптар У.Цыгаль) – сіметрычны купальны будынак музея з жалезабетону, шкла і алюмінію, зроблены ў форме каскі, накрыты невялікімі шчытамі з чорнай бляхі, пакладзеных на каркс.
    Экспанаты адлюстроўваюць гісторыю ўтварэння і фарміравання Войска Польскага. У цэнтральнай частцы памяшкання дыярама “Бітва пад Леніна” (мастак М.Авечкін і А.Інтазараў), дзе паказаны кульмінацыйны момант бою. Перад уваходам у музей устаноўлена стэла, увенчаная выявай сцяга, дрэўка якога трымаюць 2 моцныя рукі. У ніжняй частцы стэлы на польскай і рускай мовах надпіс “СССР – Польша, 1943 год”.
    На паўночны ўсход ад музея ляжаць 2 надмагільныя пліты з лабрадарыту на ўшанаванне памяці загінуўшых савецкіх і польскіх воінаў з надпісамі-прысвячэннямі на польскай, русскай і беларускай мовах. Помнік – 3-мятровы кавалак брані – сімвалізуе загартаваную ў баях савецка-польскую дружбу. Пляцоўка (9х12 м) вакол надмагілляў выкладзена цёмна-чырвоным гранітам, перад надмагіллямі Вечны агонь. На тэрыторыі вёскі на месцы былых баявых пазіцый, за 0,5 км адна ад адной брацкія магілы савецкіх і польскіх воінаў. На брацкай магіле савецкіх воінаў устаноўлены блок з чырвонага граніту, пяціканцовая зорка з надпісам-прысвечаннем на рускай мове. На брацкай магіле польскіх воінаў – сцяна (12х3 м) з шэрага граніту з надпісамі-прысвечэннямі на польскай і беларускай мовах. У цэнтры сцяны на бронзавым картушы ў абрамленні прыспушчаных сцягаў даты бітвы пад Леніна і выявы 2 скрыжаваных лаўровых галінак. Пляцоўкі вакол помнікаў забетанаваны і абсаджаны дэкаратыўнымі кустамі.
    У музеі налічваецца 6281 экспанат. Асноўным накірункам дзейнасці музея з’яўляецца патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне насельніцтва, моладзі.

На здымках:  Музей савецка-польскай баявой садружнасці. Помнік савецкім і польскім воінам, загінуўшым у баях пад Леніна

    МУЗЕЙ ГАРСКОЙ СШ
    Пачатак музею ў Гарскай сярэдняй школе быў пакладзены ў 70-я гады настаўнікам А.С.Маляровым, які сабраў вялікі фактычны матэрыял па гісторыі і быту наваколля.
    Адкрыццё яго адбылося ў 1986 годзе. У музеі чатыры аддзелы: быту, прыроды, ваенны, гістарычны. Тут многа экспанатаў, знойдзеных пры раскопках Горскіх і Курганскіх гарадзішчаў: каменныя, касцяныя і жалезныя прадметы, якімі карысталіся нашы продкі. Ёсть ступа, макет кроснаў, сахі, драўлянага плуга, ляжаць жалезныя наканечнікі да іх.
    Знаходзіцца тры макеты мясцовасці. Адзін з іх расказвае, якім было мястэчка Горы пасля выгнання з яго фашыстаў, другі – адлюстроўвае выгляд цяперашняй вёскі, а трэці – гэта макет калгаса імя Свярдлова.
    Многа месца адведзена для выдатных землякоў-дзеячоў навукі і культуры.У музеі налічваюцца сотні экспанатаў, якія адлюстоўваюць гісторыю вёскі Горы, роднай школы, сённяшні дзень сяла. “Куток баявой славы” расказвае пра мужнасць жыхароў калгаса ў час Вялікай Айчыннай вайны.
    У 1987 годзе за добрую пастаноўку работу па краязнаўству музею было прысвоена званне “народнага”.

    МУЗЕЙ ЛЕНІНСКАЙ СШ

1972 г.  На здымку: удзельніца баёў пад Леніна, ветэран вайны Уладзіслава Вайцэхоўская гутарыць з піянерамі Ленінскай СШ. Фота С.Сідарава. У музеі Ленінскай СШ

    МУЗЕЙ СШ №3 Г.ГОРКІ
    У школе створаны музей баявой славы. Тут ёсць стэнды “Падполле ў Горацкім раёне”, “Партызанскі рух у Горацкім раёне”, “Героі Савецкага Саюза – нашы землякі” і інш. У ім праводзяцца ўрокі гісторыі і літаратуры па тэмах Вялікай Айчыннай вайны.

У музеі СШ №3


* Васільева Л. Не ў палоне ўчарашніх апладысментаў /Л.Васільева //Ленінскі шлях (Горкі). – 1999. – 27 сак.
* Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей //БелЭН: У 18 т. Т.5. – Мн.,1997. – С.358
* Дзетліковіч П. “Жыць табе вякі і без старасці...” /П.Дзетліковіч //Ленінскі шлях (Горкі). – 2003. – 27 сн.
* Ліўшыц У. Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей: даведнік. /У.Ліўшыц – Мн.:Полымя,1991. – 94с.
* Уладзімір Ліўшыц: “Музею і газеце ісці заўжды поруч...” /У.Ліўшыц //Ленінскі шлях (Горкі). – 2003. – 17 сн.
* Агейчык А. Зала навукі /А.Агейчык //Ленінскі шлях (Горкі). – 1976. – 30 сак.
* Бялова Т. ...І стаў музей народным /Т.Бялова //Ленінскі шлях (Горкі). – 1986. – 2 жн.
* Лахаданаў П. Гордасць нашага горада /П.Лахаданаў //Ленінскі шлях (Горкі). – 1968. – 1 мая
* Нікіцін П. Сувязь часу /П.Нікіцін //Магілёўская праўда. – 1978. – 3 сак.
* Ермалаева Н. Запрашае кабінет-музей /Н.Ермалаева //Ленінскі шлях (Горкі). – 1997. – 6 ліст.
* Ліўшыц У.М. Літаратурны музей Максіма Гарэцкага /У.М.Ліўшыц. – Орша,1997. – 72 с.
* Ленино: Мемориал советско-польского боевого содружества /Текст В.М.Калачинского; Фото А.А.Бирилко. – Мн.:Беларусь,1982. – 39 с.
* Ленино=Lenino: Музей советско-польского боевого содружества. – Мн.:Полымя,1988. – 54 с.
* Ленино. Музей советско-польского боевого содружества. – Мн.:Беларусь,1973
* Мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці //Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. – Мн.,1986. – С.20-202
* Агейчык А. Школьны, гісторыка-краязнаўчы /А.Агейчык //Ленінскі шлях (Горкі).–1976.– 29студз.
* Ганчарова Л. Памяць /Л.Ганчарова //Магілёўскія ведамасці. – 1986. – 27 лют.
* Маляроў А. Вывучаем свой край /А.Маляроў //Ленінскі шлях (Горкі). – 1966. – 5 сак.
* Музей у Гарах //Ленінскі шлях (Горкі). – 1986. – 11 лют.
* Сідараў С. Сельскі музей //Ленінскі шлях (Горкі). – 1966. – 28 ліп.
* Агейчык А. Пярвічная, школьная : з вопыту работы горацкай СШ №3 /А.Агейчык //Ленінскі шлях (Горкі). – 1974. – 21 ліст.
* Васільеў Г. Школьнаму музею – другое дыханне /Г.Васільеў //Ленінскі шлях (Горкі). – 1995. – 8 крас.
* Головачев Б. Боевые далекие годы… /Б.Головачев //Знамя юности. – 1984. – 6 апр.
* Гулевіч В. У памяці народнай /В.Гулевіч //Ленінскі шлях (Горкі). – 1979. – 6 кастр.