Асiповiцкi РаёнБабруйскi раёнгорад БабруйскБыхаўскi раёнБялынiцкi раёнГлускi раёнГорацкi раёнДрыбiнскi раёнКасцюковiцкi раёнКiраускi раёнКлiмавiцкi раёнКлiчаускi раёнКраснапольскi раёнКруглянскi раёнКрычаускi раёнГорад МагiлёуМагiлёускi раёнМсцiслаускi раёнСлаугарадскi раёнХоцiмскi раёнЧавускi раёнЧэрыкаускi раёнШклоускi раён


    У сучасны момант у Горацкім раёне працуюць музеі краязнаўчага характару:
    • Раённы гісторыка-этнаграфічны музей (з філіяламі ў Маслаках, Леніна, Аўсянка, Копцеўска, Саве),
    • Школьныя музеі (СШ №3 г.Горкі, Гарской СШ, Ленінскай СШ)

    ГОРАЦКІ ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ
    Гісторыя Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея пачынаецца з 14 снежня 1984 года, калі была прынята сумесная пастанова № 34-1016/27 бюро Горацкага гаркама КПБ, выканкамаў раённага Савета народных дэпутатаў і гарадскога савета народных дэпутатаў аб стварэнні ў Горках дзяржаўнага гісторыка-этнаграфічнага музея. Гэтым жа рашэннем аддзелу культуры Горацкага райвыканкама быў перададзены адміністрацыйны будынак вузла сувязі.
    Навуковая канцэпцыя і экспазіцыйны план музея быў на грамадскіх пачатках зроблен У.М.Ліўшыцам пры ўдзеле І.М.Стэльмашонка і В.Т.Гулевіч. У верасні 1987 года мастакамі Магілёўскага мастацкага камбіната пачалося стварэнне экспазіцыі музея і ўжо 1 мая 1988 года адбылася першая экскурсія ў музей, якая была праведзена для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а 1 лістапада 1988 года музей адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.
    9 мая 1989 года пры гісторыка-этнаграфічным музеі была адкрыта карцінная галерэя. Камплектаванню яе фонду паклалі ахвяраванні землякоў-мастакоў і іх сем'яў: Я.Сімкіна, В.І.Васільеў, Ф.Яўмененкі.
    У 1991-1995 гадах былі прыняты рашэнні выканкама Горацкага раённага Савета народных дэпутатаў аб адкрыцці Маслакоўскага, Аўсянкаўскага, Копцеўскага, Ленінскага філіялаў Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея, а таксама музея-кабінета М.Гарэцкага.
    У 1995 годзе на базе музея быў праведзены абласны семінар дырэктароў раённых музеяў Магілёўскай вобласці.
    Па выніках абласнога агляду музеяў вобласці Горацкаму гістарычна-этнаграфічнаму музею ўручан дыплом І ступені, як заняўшаму першае месца ў Магілёўскай вобласці.

    Навукова-даследчая праца
    Калектыў музея на працягу дзесяці гадоў працуе па наступнай тэматыцы:
    • гісторыя і культура Горацкага раёна;
    • этнаграфія нашага краю;
    • літаратурныя традыцыі Горацкага раёна і Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
    Да 1993 года музей разам з супрацоўнікамі інстытута гісторыі АН РБ А.Мяцельскім праводзіў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Горацкага раёна. У выніку раскопак у фонд музея трапілі вельмі каштоўныя рэчы. Вялікую дапамогу музею аказвае загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Магілёўскага педагагічнага універсітэта В.Капыцін, які штогод перадае музею цікавыя археалагічныя рэчы, знойдзеныя ў час разведак на тэрыторыі раёна.
    Музей актыўна супрацоўнічае з Дзяржаўным аб'яднаннем літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеем этнаграфіі і побыту Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеем Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь.
    Па матэрыялах навукова-даследчай працы супрацоўнікі музея штогод выступаюць у шэрагу навуковых канферэнцый: "Нацыянальная адукацыя і полікультурная парадыгма" (Брэст, 1996); "Яўрэі ў пераменлівым свеце" (Мінск, 1996); "Чалавек, культура, эканоміка" (Мінск, 1996); "Культура беларуска-польска-украінскага сумежжа" (Брэст, 1998); "Нацыянальная адукацыя. Адукацыя дыяспар" (Брэст, 1998); "75 год лясной навуцы Беларусі" )1998) і інш.
    Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей быў ініцыятарам правядзення штогадовых Гарэцкіх чытанняў, якія праходзілі ў Горках —1992, 1993, 1996, 1997гг., Магілёве —1994г.; Мінску – 1995, 1998гг. Штогод музей разам з аб'яднаннем дзяржаўных літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь друкуе зборнікі "Гарэцкія чытанні".
    З 1990 года пры музеі працуе Горацкае раённае краязнаўчае таварыства, якое адзін раз у два гады праводзіць краязнаўчыя канферэнцыі. Па матэрыялах канферэнцый выходзіць краязнаўчы зборнік "Бацькаўшчына".
    З 1993 года музеем вядзецца выдавецкая дзейнасць. За гэты час выдадзена звыш 40 кніг.

    Экспазіцыйная праца
    Супрацоўнікамі музея вядзецца праца над абнаўленнем і ўдасканальваннем экспазіціі музея, стварэння аддзела этнаграфіі.
    Штогод абнаўляюцца стэнды:
    • прысвечаныя стану сельскай гаспадаркі раёна і фарміраванню гаспадарак;
    • прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне;
    • развіццю культуры і мастацтва на сучасным этапе.
    У 1997 годзе была зроблена экспазіцыя музея-кабінета М.І.Гарэцкага, у1998 г.— музея пісьменніка В.Каваля (в.Сава Горацкага раёна).
    Музей падтрымлівае творчыя сувязі з раённымі музеямі Магілёўскай і Віцебскай абласцей. У сваю чаргу калекцыі карцін музея, творы народнага аматарскага аб'яднання "Лазінка" і самадзейных мастакоў пабывалі ў Магілёве, Шклове, Касцюковічах, Крычаве, Клімавічах, Краснаполлі і Дрыбіне.

    Масавая навукова-асветніцкая праца
    На працягу 10 год Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей з'яўляецца цэнтрам па гістарычнаму, ваенна-патрыятычнаму, мастацкаму выхаванню насельніцтва Горацкага раёна. За гэты час музей і яго філіялы наведала больш 150000 чалавек, для якіх было праведзена каля 6000 экскурсій
    Для папулярызацыі гістарычных ведаў супрацоўнікі музея актыўна выкарыстоўваюць магчымасці рэспубліканскага і абласнога радыё і тэлебачання, раённага радыё. У 1996 годзе Магілёўскім абласным тэлебачаннем быў зняты асобны тэлефільм (20 хвілін) аб Горацкім гістарычна-этнаграфічным музеі.
    Супрацоўнікі музея актыўна праводзяць і масавыя мерапрыемствы. Яны праходзяць як у рамках працы народных аматарскіх аб'яднанняў, так і сіламі ўсіх супрацоўнікаў музея.

    МУЗЕЙ ГАРСКОЙ СШ
    Пачатак музею ў Гарскай сярэдняй школе быў пакладзены ў 70-я гады настаўнікам А.С.Маляровым, які сабраў вялікі фактычны матэрыял па гісторыі і быту наваколля.
    Адкрыццё яго адбылося ў 1986 годзе. У музеі чатыры аддзелы: быту, прыроды, ваенны, гістарычны. Тут многа экспанатаў, знойдзеных пры раскопках Горскіх і Курганскіх гарадзішчаў: каменныя, касцяныя і жалезныя прадметы, якімі карысталіся нашы продкі. Ёсть ступа, макет кроснаў, сахі, драўлянага плуга, ляжаць жалезныя наканечнікі да іх.
    Знаходзіцца тры макеты мясцовасці. Адзін з іх расказвае, якім было мястэчка Горы пасля выгнання з яго фашыстаў, другі – адлюстроўвае выгляд цяперашняй вёскі, а трэці – гэта макет калгаса імя Свярдлова.
    Многа месца адведзена для выдатных землякоў-дзеячоў навукі і культуры.У музеі налічваюцца сотні экспанатаў, якія адлюстоўваюць гісторыю вёскі Горы, роднай школы, сённяшні дзень сяла. “Куток баявой славы” расказвае пра мужнасць жыхароў калгаса ў час Вялікай Айчыннай вайны.
    У 1987 годзе за добрую пастаноўку работу па краязнаўству музею было прысвоена званне “народнага”.

    МУЗЕЙ ЛЕНІНСКАЙ СШ
    Гісторыка краязнаўчы музей пры Ленінскай СШ быў створаны ў 1970 г. Музей мае 2 пакоі: першы пакой прысвечаны гісторыі пасёлка Леніна з далёкага гістарычнага мінулага да сучасных дзён, а другі пакой прысвечаны бітве савецкіх і польскіх воінаў каля пасёлка Леніна з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 г.

1972 г.  На здымку: удзельніца баёў пад Леніна, ветэран вайны Уладзіслава Вайцэхоўская гутарыць з піянерамі Ленінскай СШ. Фота С.Сідарава i У музеі Ленінскай СШ

    МУЗЕЙ СШ №3 Г.ГОРКІ
    У школе створаны музей баявой славы. Тут ёсць стэнды “Падполле ў Горацкім раёне”, “Партызанскі рух у Горацкім раёне”, “Героі Савецкага Саюза – нашы землякі” і інш. У ім праводзяцца ўрокі гісторыі і літаратуры па тэмах Вялікай Айчыннай вайны.

У музеі СШ №3


* Васільева Л. Не ў палоне ўчарашніх апладысментаў /Л.Васільева //Ленінскі шлях (Горкі). – 1999. – 27 сак.
* Дзетліковіч П. “Жыць табе вякі і без старасці...” /П.Дзетліковіч //Ленінскі шлях (Горкі). – 2003. – 27 сн.
* Ліўшыц У. Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей: даведнік. /У.Ліўшыц – Мн.:Полымя,1991. – 94с.
* Уладзімір Ліўшыц: “Музею і газеце ісці заўжды поруч...” /Запісаў М.Уласенка //Ленінскі шлях (Горкі). – 2003. – 17 сн.
* Агейчык А. Школьны, гісторыка-краязнаўчы /А.Агейчык //Ленінскі шлях (Горкі).–1976.– 29студз.
* Ганчарова Л. Памяць /Л.Ганчарова //Магілёўскія ведамасці. – 1986. – 27 лют.
* Маляроў А. Вывучаем свой край /А.Маляроў //Ленінскі шлях (Горкі). – 1966. – 5 сак.
* Музей у Гарах //Ленінскі шлях (Горкі). – 1986. – 11 лют.
* Сідараў С. Сельскі музей //Ленінскі шлях (Горкі). – 1966. – 28 ліп.
* Агейчык А. Пярвічная, школьная : з вопыту работы горацкай СШ №3 /А.Агейчык //Ленінскі шлях (Горкі). – 1974. – 21 ліст.
* Васільеў Г. Школьнаму музею – другое дыханне /Г.Васільеў //Ленінскі шлях (Горкі). – 1995. – 8 крас.
* Викторов В. Поклонимся великим тем годам /В.Викторов //Ленінскі шлях (Горкі). – 2005. – 12 сак.
* Головачев Б. Боевые далекие годы… /Б.Головачев //Знамя юности. – 1984. – 6 апр.
* Гулевіч В. У памяці народнай /В.Гулевіч //Ленінскі шлях (Горкі). – 1979. – 6 кастр.