Асiповiцкi РаёнБабруйскi раёнгорад БабруйскБыхаўскi раёнБялынiцкi раёнГлускi раёнГорацкi раёнДрыбiнскi раёнКасцюковiцкi раёнКiраускi раёнКлiмавiцкi раёнКлiчаускi раёнКраснапольскi раёнКруглянскi раёнКрычаускi раёнГорад МагiлёуМагiлёускi раёнМсцiслаускi раёнСлаугарадскi раёнХоцiмскi раёнЧавускi раёнЧэрыкаускi раёнШклоускi раён


    На тэрыторыі Магілёўскага раёна захаваўся касцёл дамініканцаў 1681 г. у весцы Княжыцы (зараз не дзейнічае); царква Пакроваў Багародзіцы 2-й паловы 18 ст. у вёсцы Вейна (дзейнічае і зараз); Успенская царква 1903 г. у в. Галяні; Успенская царква пачатку 20 ст. у в. Сухары (не дзейнічаюць).
    Вёска Княжыцы Магілёўскага раёна неадзяліма ад заснаванага тут дамініканскага манастыра і касцёла.
    Ордэн дамініканцаў быў заснаваны іспанскім дваранінам са Старой Касціліі Дамінікам (у народе – де Гусман), які жыў у 1170-1221 гг. Дамінік у 1215 г. заснаваў манастыр у Тулузе і залажыў асновы ордэна, зацверджаныя папой Ганарыем III у 1216. З 1220 г. дамініканцы аб’явілі сябе “жабрачым ордэнам”, але абяцанне беднасці не выконвалі і ў ХV ст. быў адменены. З ХIII ст. ордэн разгарнуў шырокую місіянерскую дзейнасць у большасці еўрапейскіх краін, і ў другой палове ХVII ст. дамініканская капэла з невялікім манастыром з’явілася і ў Магілёве.
    У 1681 дамініканцы заснавалі манастыр і ў Княжыцах. Касцёл дамініканцаў існаваў з 1670- х г. да 1832 года. Ён быў заснаваны ўладальнікам сяла, надворным харунжым ВКЛ Канстанцінам Пацам. Пац праславіўся ў гады вайны Расіі і Рэчы Паспалітай (1654-1667), а таксама ў вайне супраць Турцыі. Першы касцёл быў драўляным, і да нашых дзён не захаваўся. Канстанцін Пац перадаў манастыру 18 тыс. злотых і адпісаў вёску Балоцічы разам з волакай і трымя дзесяцінамі пашанай глебы. Наследнік харунжага Крыштоф Пац выдзяліў манахам 15 тыс. злотых ў 1724 годзе, а Антон Пац падарыў 2 тыс. у 1750 годзе, столькі ж даравала і шляхецкая сям’я Крукоўскіх. Пасля 1750 года пачалося будаўніцтва каменнага касцёла, які быў асветлены ў 1780 годзе ў гонар святога Антонія Падуанскага магілёўскім эпіскапам Станіславам Богуш-Сестранцевічам, а будаўніцтва манастырскага корпуса скончылася ў 1791 годзе. У 1832 годзе, пасля падаўлення паўстання ў Польшчы, Літве і Западнай Беларусі, манастыр быў ліквідаваны царскай адміністрацыяй, так як лічыўся правадыром польскага ўплыву ў крае, але сам касцёл заставаўся парафіяльным. У перыяд наступнага паўстання, у 1863 годзе быў закрыты і касцел, а праз два гады – перабудованы у праваслаўную царкву святога Аляксандра Неўскага. Зараз будынак касцёла павольна разбураецца, хоць і з’яўляецца помнікам архітэктуры XVII ст.
    Каля помніка прыроды рэспубліканскага значэння “Палыкавіцкая крыніца” дзейнічае храм Вялікамучаніцы Параскевы (в. Палыкавічы). Мясцовая праваслаўная абшчына адбудавала капліцу і абсталявала побач купальню. Тут вядзецца будаўніцтва новага Свята-Троіцкага храма.
    У Палыкавіцкім храме Святой Параскевы па нядзелям і святочным дням айца Аляксандр спраўляе ў ёй службу, а таксама здзейсняе Таінства хрышчэнне і вянчанне. На службе можна прайсці спавяданне і прычасціцца.
    Ад лікаў Іісуса Хрыста, Багародзіцы і Божых угоднікаў зыходзіць святасць, прымярэнне, супакоўванне.
    У Палыкавіцкім храме праводзіцца свята Дзесятуха. Гэта свята ўшанаванне святой вялікамучаніцы Параскевы, якое праходзіў у 10-ю, 11-ю, 12-ю пятніцу пасля Вялікадня і заўсёды супадаў з Пятровым пастом.
    Пачынаючы з 1827 г. царкоўнаслужачым быў устаноўлены звычай у дзесятую пятніцу па Вялікадню спраўляць у цэркаўке каля крыніцы архірэйскае служэнне. У 1866 г. пры Хросным ходзе з удзелам усяго Магілёўскага духавенства, у Палыкавіцкую царкву перанесена частка святой велікамучаніцы Параскевы. З іменем Параскевы звязан звычай, так названых “Параскевых пятніц”. Тры разы ў год (у 8, 9, 10 пятніцы пасля праваслаўнага Вялікадня) вадзе прыпісвалі лекавыя ўласцівасці. У гэтыя дні па Палыкавіцкай крыніцы збіраліся тысячы людзей з Магілёва і найбліжэйшага наваколля, спраўлялі хросныя хады, урачыстыя малебны. Людзі арганізоўвалі гулянне і свята, шанавалі святую вялікамучаніцу Параскеву.
    Калісці, пры царкве Пакроваў Багародзіцы (в. Вейна) дзейнічала царкоўна-прыходская школа. Рэестр 1885 г.: “Школы царкоўна-прыходскія і школы пісьменнасці Магілёўскай епархіі” 2-й акругі Магілёўскага павета і добрапрыстойнасці назвае: Вейнянскага прыхода ў вёсцы Вільчацы – 24 вучня, у вёсцы Дары – 22 вучня, у вёсцы Лыкава – 32 вучня”.
    Пасля падзей 1917 г. Вейнянская царква некаторы час працягвала яшчэ дзейнічаць, але ў канцы 20-х гадоў была зачынена новай уладай. Праваслаўнае таварыства Вейна зноў было адчынена толькі летам 1941 г. і дзейнічае па цяперашні час. Тут праходзяць богаслужэння, вянчанне, хрэсбіны дзяцей. Зараз царква аднаўляецца іконамі і новымі роспісамі, дзякуючы клопату мясцовай абшчыны.

* Борисенко, Т. Праздник крещения на Полыковичской крынице [Текст] /Т. Борисенко // Прыдняпроўская ніва. – 2004. – 21 студзеня. – С. 2.
* Верин, В. Всенощная в Полыковичах: [Текст] /В. Верин// Могилёвские ведомости. – 2000. – 27 апреля. – С. 4.
* О пасхальной службе в ночь с субботы на Воскресенье в церкви д. Полыковичи.
* Возродим святыню [Текст] // Бел. нива. – 1999. – 23 января.
* Из истории церкви Св. Великомученицы Параскевы в Полыковичах.
* Волин, И. У Полыковичской крыницы [Текст] /И. Волин// Беларускі час. – 2000. – 7 ліпеня. – С. 3.
* Зінькевіч, Л. Пакуль маўчаць званы [Тэкст] /Л. Зінькевіч// Магілёўская праўда. – 1991. – 6 лістапада.
* Кузнецова, Т. Возрождаем православные традиции [Текст] /Т. Кузнецова // Прыдняпроўская ніва. – 2005. – 2 ліпеня. – С. 4.
* Проведение крестных ходов.
* Кузнецова, Т. Возрождаем православные традиции [Текст] /Т. Кузнецова // Прыдняпроўская ніва. – 2005. – 2 ліпеня. – С. 4.
* Крёстный поход в честь праздников Барколабовской иконы Божией Маткри и святой равноапостольной княгини Ольги через Буйничи, Дашковку, Барколабово
* Кузнецова, Т. “Не хлебом единым будетжив человек...” [Текст] /Т. Кузнецова // Прыдняпроўская ніва. – 2003. – 1 сакавіка. – С.64
* О чудодейственной силе Полыковичской крынице, о купальне, часовне.
* Кузняцова, А. Жыватворная крыніца ў Палыкавіцкай крыніцы [Тэкст] /А. Кузняцова // Прыдняпроўская ніва. – 2000. – 5 красавіка. – С. 4
* Магілёўскі раён [Тэкст] // Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: энцыкл. даведн. /Аўт. – склад. Л.В. Календа. – Мн., 2004. – С. 409
* Никольчик, Т. Приглашает Десятуха [Текст] /Т. Никольчик// Зямля і людзі . – 2001. – 20 чэрвеня. – С. 8
* Празднование Десятухи возле Полыковичской крыницы.
* Новая часовня у Полыковичской крыницы [Текст] // Днепровская неделя 2000. – 14 июня. – С. 2
* Открытие часовни в д. Полыковичи.
* Остапчук, Н. Братья и сестры!.. [Текст] /Н. Остапчук // Прыдняпроўская ніва. – 2004. – 27 кастрычніка. – С. 2
* О иконе Пресвятой Богородицы “Призри на смирение”.
* Полыковичская крыница. Могилёвский район [Текст] /Особо охраняемые природные территории Могилёвской области /под ред. Д.Г. Груммо. – Могилёв, 1999. – С.68.
* Пятровіч, Н. Княжыцкі храм: [Тэкст] /Н. Пятровіч // Дыялог. – 2001. – № 5. – С. 20-21
* Гісторыя і сучас. стан. помніка архітэктуры ХУІІ ст. – дамінікан. касцёла ў в. Княжыцы.
* Сидоренко, Б. Село Вейно и его церковь Покрова Пресвятой Богородицы [Текст] /Б. Сидоренко // Прыдняпроўская ніва. – 2002. – 21 декабря. – С. 4
* Сычикова, Т. В честь святой Параскевы [Текст] /Т. Сычикова // Вечерний Могилёв. – 2005. – 8 июля. – С. 7
* О храме великомученицы Параскевы (д. Полыковичи).
* Сычикова, Т. Великомученица Параскева о нас заботится [Текст] /Т. Сычикова // Вечерний Могилёв. – 2004. – 12 ноября. – С. 4
* Праздничная литургия и водосвятный молебен в часовне Полыковичской крынице в честь великомученицы Параскевы.
* Сычикова, Т. У Древнего источника [Текст] /Т. Сычикова //Могилёвская правда. – 2000. – 16 июня. – С. 7
* Часовня у Полыковичской крыницы.
* Успенская царква. В. Сухары [Тэкст] //Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. -- Мн. – 1986. С. 297-298
* Царква Пакроваў Багародзіцы в. Вейна [Тэкст] //Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. Мн. – 1986.-- С. 287.