Асiповiцкi РаёнБабруйскi раёнгорад БабруйскБыхаўскi раёнБялынiцкi раёнГлускi раёнГорацкi раёнДрыбiнскi раёнКасцюковiцкi раёнКiраускi раёнКлiмавiцкi раёнКлiчаускi раёнКраснапольскi раёнКруглянскi раёнКрычаускi раёнГорад МагiлёуМагiлёускi раёнМсцiслаускi раёнСлаугарадскi раёнХоцiмскi раёнЧавускi раёнЧэрыкаускi раёнШклоускi раён


    Створаны ў 1967 годзе. У 1969 годзе засвоены выпуск асноўных вузлоў пасажырскіх ліфтаў, з 1970 – серыйная вытворчасць пасажырскіх ліфтаў. Гэта адзіны ў Беларусі завод, які выпускае ліфты і ліфтавае абсталяванне. Яго прадукцыя шырока вядома за межамі рэспублікі і паспяхова канкурыруе з замежнымі вытворцамі на прасторы СНД. Свой першы ліфт “Магілёўліфтмаш” выпусціў у красавіку 1970 года. Галоўным дырэктарам прадпрыемства з’яўляецца П.Руднік.
    Сёння мадэльны рад “Магілёўліфтмаша” налічвае 53 мадыфікацыі ліфтаў. Вырабленне ліфтаў заўсёды было профільным напрамкам для завода. На прадпрыемстве праектуецца і вырабляецца шырокая гама пасажырскіх, грузавых і спецыяльных ліфтаў. Завод прапануе таксама поўны асартымент ліфтавага абсталявання для новага будаўніцтва, а таксама для рамонту, замены і мадэрнізацыі старых ліфтаў.
    У студзені 2004 года быў зроблены 200-тысячны ліфт грузапад’ёмнасцю 5 тон. Зараз ён працуе на Пяроўскай мэблевай фабрыке Масквы.
    Па выніках 2004 года завод атрымаў практычна ўсе прэміі па якасці. У тым ліку “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” на рынке Расійскай Федэрацыі, “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на ўнутраным рынке”, “Прадпрыемства – лаўрэат Прэміі сходу РБ”. 18-21 мая ў Маскве праходзіла выстава “Ліфт-Экспа Расія 2005”, якая праводзіцца раз у два гады. На ёй атрымалі прэмію “За дасягненні ў галіне якасці”.
    Асноўная прадукцыя – ліфты. Яна займае 78%, а 12% - тавары народнага спажывання. Суадносіны цана–якасць дазваляюць балансіраваць, запэўніваць заказчыка ў тым, што сёння “Магілёўліфтмаш” можа канкурыраваць, у тым ліку і з іншаземнымі фірмамі. 3/4 прадукцыі, выпускаемай на прадпрыемстве, ідзе на экспарт, у якім Расія займае дамініруючы стан. Па выніках 5 месяцаў экспарт у Расійскую Федэрацыю складае 55% ад агульнага аб’ёма рэалізацыі.
    Сярод заказчыкаў – Вялікі Тэатр, Цэнтральная клінічная бальніца ў Маскве, Адміралцейскія вярхі ў Санкт-Пецярбурзе, Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінску, Калінінская і Растоўская АЭС, завод “Форд” ва Ўсеваложску і шмат іншых.

    У сапраўдны час заводам асвоена вытворчасць ліфтаў высокай якасці, якія адказваюць патрабаванням сусветных стандартаў і могуць задаволіць запросы самага пераборлівага заказчыка:
    - пасажырскія ліфты: грузапад’ёмнасцю 400, 500, 630 і 1000 кг з хуткасцю руху 05, 0,63, 0,71, 1,0 і 1,6 м/с (гэтыя ліфты прызначаны для ўстаноўкі ў жылых дамах, грамадскіх і адміністрацыйных будынках, у гасцініцах, банках, офісах);
    - грузавыя ліфты: грузапад’ёмнасцю 100, 250, 500, 1000, 2000, 3200 і 5000 кг з хуткасцю руху 0,22, 0,25, 0,4 і 0,5 м/с (устанаўліваюцца ў грамадскіх будынках і на прамысловых прадпрыемствах, яны дазваляюць перавозіць грузы з правадніком і без яго);
    - бальнічныя ліфты: грузапад’ёмнасцю 500, 630 кг з хуткасцю руху 0,5 м/с;
    - нестандартныя ліфты: вырабляюцца па дакументацыі заказчыка з любымі тэхнічнымі характарыстыкамі. Для прэстыжных жылых будынкаў, офісаў, гасцініц, рэстаранаў пастаўляюцца ліфты палепшанага адстройвання: купэ, кабіны і дзверы з нержавеючай сталі, столі з арыгінальнымі каганцамі, вентылятары, дадатковыя індыкатары стану і накірунку руху кабіны, люстры, розныя варыянты падлогавых пакрыццёў.

    Менавіта для прэстыжных будынкаў магіляўчане пастаўляюць пасажырскія ліфты палепшанай апрацоўкі. Купэ кабіны і дзверы ў іх выкананы з паліраванай ці тэкстурыраванай нержавеючай сталі, столі з арыгінальнымі каганцамі, а сцены з люстрамі і поручнямі, падол пакрыты прыгожым і надзейным пакрыццём тыпа “таркетт”, кабіна забяспечана вентылятарам і індыкатарамі напрамку руху.
    Буйное развіццё прадпрыемстваў аўтасэрвісу абумовіла павышэнне попыту на грузавыя ліфты для перавозкі аўтамабіляў.

    Акрамя ліфтаў завод “Магілёўліфтмаш” можа прапанаваць:
    - камплекты мадэрнізацыі маральна застарэўшых і фізічна зношаных ліфтаў. Яны дазваляюць з найменьшымі затратамі надаць старым ліфтам сучасны выгляд;
    - шырокую наменклатуру запасных частак (лябёдкі, рэдуктары, кабіны, дэталі электраразводкі і г.д.).

    Уласная ліцейная вытворчасць дае заводу шэраг прывілей перад іншымі прадпрыемствамі ў галіне ліфтабудавання. Гэта дазваляе не толькі падтрымліваць высокі ўзровень засвоеных вырабаў, але і актыўна весці работы як па пашырэнню наменклатуры адлівак, так і па павышэнню якасных параметраў ліцця. Усё ліфтавае абсталяванне на прадпрыемстве вырабляецца па перадавым тэхналогіям з выкарыстаннем сучаснай элементарнай базы і матэрыялаў на высокавытворчых лініях і станках.
    Сістэма менеджменту якасці пры праектаванні і вытворчасці ліфтавага абсталявання адпавядае патрабаванням стандартаў ISO 9001-2001.
    Сучасныя ліфты выраблены ў адпаведнасці з новымі правіламі ўладкавання бяспечнай эксплуатацыі ліфтаў. І да сярэдзіны 2006 года ўсе мадэлі ліфтаў павінны мець уладкаванні бяспекі ў адпаведнасці з гэтымі правіламі.
    У новых ліфтах дзверы блакіруюцца. І ніхто не можа выйці, пакуль ліфт не апынецца ў зоне прыпынку. У новых тыпах ліфтаў прадугледжаны аварыйны маленькі ліхтарык, які працуе ад акумулятара. Сёння адзін дыспетчар у аўтаматычным рэжыме кантралюе працу ўсіх ліфтаў, якія знаходзяцца ў суседніх дамах. Усё гэта дазваляе зрабіць сучасныя тэхналогіі.
    Праведзена вялізная праца па паляпшэнню якасці выпускаемай прадукцыі. Са студзеня ўкаранена і працуе новая тэхналогія пакраскі парашковымі эмалямі. Палепшылася якасць пакрыццяў.
    Пры распрацоўцы новай мадэлі ўлічаны два фактары. Першы – транспартныя расходы. Ліфт грузапад’ёмнасцю 400 кг у сярэднім дасягае вагі 5 тон. І раней тры камплектных ліфта ўваходзілі ў паўвагон. Сёння кабіна ўпакоўваецца ў разабраным выглядзе, што дазваляе ўмясціць у паўвагон 5 ліфтаў.
    Да серыйнай вытворчасці новага пасажырскага ліфта ЛП-0463Б прыступілі на рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання”. Першая партыя іх у колькасці 22 штук прызначана для пастаўкі ў расійскі горад Разань. Яны пайдуць у асноўным на замену адпрацаваўшых свой рэсурс старых ліфтаў у гэтым абласным цэнтры і ў іншых гарадах рэгіёна.
    Гэта мадэль разлічана на грузапад’ёмнасць 400 кг з хуткасцю руху 0,63 метра за секунду. Навінка прызначана як для ўстаноўкі ў новых жылых дамах, так і для замены старых пад’ёмнікаў. Прычым у старых дамах іх можна будзе манціраваць без замены будаўнічай часткі і асноўнага абсталявання ў шахце. У гэтай мадэлі ліфта ўлічаны новыя правілы Расійскай Федэрацыі па забеспячэнню бяспекі і паляпшэнню эксплуатацыі. Устаноўлена новая размеркавальная сістэма кіравання, якая дазваляе паменьшыць колькасць электраправадоў у шахце і павысіць надзейнасць пад’ёмніка ў рабоце. Прыменена таксама новая пад’ёмная лябёдка з заніжанай металаёмістасцю і ўдвая паменьшаным аб'’мам расходу масла. Акрамя таго, зніжаны ўзровень шума пры руху, палепшаны дызайн кабіны. Устаноўлены храміраваныя поручні. Першыя вопытныя ўзоры гэтага ліфта прайшлі выпрабаванні і сертыфіцыраваны ў Расійскай Федэрацыі.
    Галоўныя канкурэнты – маскоўскія заводы. Але і “Магілёўліфтмаш” канкурыруе на рынке Масквы і Маскоўскай вобласці, і туды ліфты нашы пастаўляюцца. У асноўным, зразумела, гэта пасажырскія і грузавыя ліфты.
    Каб паспяхова канкурыраваць на рынке, завод “Магілёўліфтмаш” асвоўвае новыя віды прадукцыі. Акрамя ліфтавага абсталявання прадпрыемства вырабляе розныя запатрабавальныя тавары, а таксама шырокую гаму прадукцыі для народнай гаспадаркі рэспублікі. На няпрофільную прадукцыю прыходзіцца ўсяго 12% ад агульнага аб’ёма вытворчасці. Завод актыўна ўдзельнічае ў Дзяржаўнай праграме адраджэння беларускага сяла.
    РУП “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудаўніцтва” – гэта не толькі прамысловая вытворчасць. У ліку яго структурных падраздзяленняў – дзіцячы садок № 80. Сёння яго наведваюць 126 юных магіляўчан, хаця дзяцей рабочых завода ўсяго чвэрць. Фактычна аказваецца рэальная дапамога гораду. У саду створана адзіная ў Магілёве група малышэй з праблемамі слуха.
    У структуры “Магілёўліфтмаша” – санаторый-прафілакторый “Вясёлка”. У ім поруч з дзецьмі рабочых завода аздараўляюцца і ў час навучальнага года навучаюцца дзеці, пацярпеўшыя ад Чарнобыля. Таксама ўносіцца рэальны ўклад у выкананне праграмы “Дзеці Беларусі”.
    Маецца ў завода і свой сельскагаспадарчы комплекс “Дуброва”, размешчаны ў Чачэвічах, сталовая.
    І яшчэ адно структурнае падраздзяленне – бюро платных паслуг. Праз гэту структуру ажыццяўляецца продаж тавараў народнага спажывання, выпускаемых на заводзе. Гэта электралябёдкі, дрэваапрацоўчыя бытавыя машыны, запчасткі да іх, плугі.
    Праводзяць работу, неабходную для паляпшэння іміджу прадпрыемства на рынках, у першую чаргу, краін СНД. Можна заказаць адстройванне ліфта па запатрабаванню заказчыка, аж да пола з мармурнай пліткай.
    У галіне сбыту ліфтабудаўнікі робяць стаўку на разгалінаваную дылерскую сетку. Афіцыяльныя дылеры РУП “Завод “Магілёўліфтмаш” ёсць у Расіі, Украіне, Казахстане, Латвіі, Азербайджане.
    Дзякуючы супрацоўніцтву са славацкім цэнтрам, сертыфіцыруюцца вузлы бяспекі, што дасць магчымасць пастаўляць ліфты ў краіны Балтыі і Еўрасаюза, дзе наша прадукцыя ўсталявана, але патрабуе замены. Узмацніўшысь у гэтых краінах, “Магілёўліфтмаш” цалкам можа задумвацца аб выхадзе на заходнееўрапейскія рынкі.

* Аношкина, Л. “Лифташ” – в лидерах // Весн. Магілёва. – 2006. – 16 февр. – С.5.
* “Лифтмаш” – лучший экспортер // Весн. Магілёва. – 2006. – 29 марта. – С.2.
* Мы готовы конкурировать с мировыми гигантами: [беседа с ген. директором РУП «Могилёвлифтмаш» П.Рудником] // Весн. Магілёва. – 2006. – 9 марта. – С.2.
* Назарович, Н. Новые лифты для Рязани // Весн. Магілёва. – 2005. – 10 авг. – С.2.
* Пётр Рудник: “Лифт – транспорт социальный”: [беседа с генеральным директором “Могилёвлифтмаша” П.Рудником] // Весн. Магілёва. – 2005. – 10 июля. – С.2-7.
* Прокатились на евролифте: [«Могилёвлифтмаш» в 2005 годе увеличил экспорт лифтов различных модификаций и запчастей к ним на 30,6%] // Могилёв. правда. – 2006. – 27 янв. – С.24.
* Стратегическая цель – лидерство в лифтостроении // Весн. Магілёва. – 2005. – 16 нояб. – С.6.