Асiповiцкi РаёнБабруйскi раёнгорад БабруйскБыхаўскi раёнБялынiцкi раёнГлускi раёнГорацкi раёнДрыбiнскi раёнКасцюковiцкi раёнКiраускi раёнКлiмавiцкi раёнКлiчаускi раёнКраснапольскi раёнКруглянскi раёнКрычаускi раёнГорад МагiлёуМагiлёускi раёнМсцiслаускi раёнСлаугарадскi раёнХоцiмскi раёнЧавускi раёнЧэрыкаускi раёнШклоускi раён


    У пачатку 30-х гадоў пачаўшаяся шырокая аўтамабілізацыя ў СССР патрабавала стварэння магутных аўтарытэтных прадпрыемстваў. Урад краіны вырашыў узвесці ў Магілёве сёмы па ліку падобны завод.
    У сямі кіламетрах ад горада праектыроўшчыкам спадабалася адно месца. Хутарок Халмы складаўся з двух застарэлых падвор’яў. У адну восеньскую раніцу тут і “пасадзілі” ГАРЗ-7.
    Тры гады ішло інтэнсіўнае будаўніцтва. Усё нестандартнае абсталяванне для прадпрыемства вырабіў завод імя Дзімітрава, зараз Строммашына”. 9 ліпеня 1935 года Савнаркам БССР прыняў пастанову аб пуску ГАРЗ-7.
    Адно са старэйшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў Магілёва і Рэспублікі Беларусь было пабудавана ўдарнымі тэмпамі ў гады 2-й савецкай пяцігодкі ў 1932-1935 гадах і стала першанцам беларускага аўтамабілебудавання.
    1 ліпеня 1935 года прагучаў першы завадскі гудок, а з 9 ліпеня пачаўся адлік працоўнай біяграфіі Магілёўскага аўтамабільнага завода ім.Кірава. За 70 гадоў існавання былі ў ёй і ўзлёты і прабуксоўкі на ўсе чатыры калясы.
    Крочыла першая пяцігодка, па ўсёй Савецкай краіне запальваліся агні новабудоўляў. У 1932 годзе ў Магілёве былі закладзены першыя карпусы будучага аўтарамонтнага завода – першынца аўтамабільнай індустрыі БССР. 9 ліпеня 1935 года адбыўся ўрачысты пуск прадпрыемства, якому было прысвоена імя С.М.Кірава.
    Першапачаткова Дзяржаўны аўтарамонтны завод №7 быў разлічаны на капітальны рамонт 400 грузавых і легкавых аўтамашын марак ГАЗ-А, ГАЗ-АА и ЗІС-6, а таксама 800 рухавікоў марак ГАЗ і ЗІС у месяц.
    Калектыў маладога завода асвоіў капітальны рамонт аўтамабіляў усіх айчынных марак, вытворчасць запасных дэталяў. У 1938 годзе прадпрыемства выйшла на праектную магутнасць: тут рамантавалася 400 аўтамабіляў і больш тысячы рухавікоў у месяц.
    У 1940 годзе на базе аўтарамонтнага завода развярнулася будаўніцтва вялікага прадпрыемства авіяцыйных рухавікоў. Суровы перадваенны час уносіў свае карэктывы, мяняў прыярытэты. Ужо ў 1940-1941 гадах па рашэнню Савета народнага камітэту СССР Магілёўскі “аўтарэм” (так ужо паспелі празваць яго гараджане) быў пераўтвораны ў авіяцыйны маторабудаўнічы завод пад нумарам 459 Наркамата авіяцыйнай прамысловасці СССР. Аднак развярнуць выпуск матораў не ўдалося. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, і выпускам неабходных фронту авіяматораў завадчанам прыйшлося займацца на “безыменнай” чыгуначнай станцыі пад Куйбышавам, куды было вывезена ўсе асноўнае абсталяванне важнага прадпрыемства на працягу ўсяго аднаго тыдня (25 чэрвеня – 2 ліпеня).
    Пасляваенная краіна востра мела патрэбу не ў самалётах, а ў элементарных народнагаспадарчых агрэгатах. Завод энергічна аднаўляўся і адначасова засвойваў выпуск лакамабіляў. Гэта прымітыўная па сённяшнім меркам устаноўка служыла энергетычным сілкаваннем гаспадарак і прадпрыемстваў паўсюдна.
    Пасля вызвалення Магілёва завод прадстаўляў сабой суцэльныя руіны. На рашчышчанай ад руін тэрыторыі ў 1944 годзе ствараўся спачатку завод таго ж профілю (авіятары) пад №795 і зноў стаў засваіваць мірную прадукцыю. Замест рамонту авіяматораў у цахах сталі вырабляць парасілавыя ўстаноўкі па выпрацоўцы электраэнергіі для малых прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў.
    У пачатку 1946-га ён быў пераўтвораны ў Саюзны Магілёўскі дзяржаўны лакамабільны завод Наркамата цяжкага машынабудаўніцтва. Ужо да свята 1 мая 1947 года ў адноўленых цэхах былі сабраны першыя тры лакамабіля магутнасцю ў 20 конскіх сіл. Нарошчваючы тэмпы вытворчасці, завадчане засвоілі выпуск лакамабіляў у 25 і 75 конскіх сіл, а ў 1953 годзе – стацыянарных парасілавых установак магутнасцю 100 коней. Пасля яшчэ трох гадоў прадпрыемства прыступіла да вытворчасці маставых электрычных 5-тонных кранаў. Выпуск “лакамабілей” быў спынены ў 1960-х гадах з прычыны малай эканамічнасці.
    З 1947 года завод выпускаў менавіта сельскагаспадарчыя лакамабілі маркі ЧІП-20, а потым П-25. З 1949-га таксама П-75, а яшчэ аўтамабілі-маслазапраўшчыкі (на шасі грузавіка ГАЗ-51 устанаўлівалася цыстэрна для тэхнічнага масла). У 1952 годзе на заводзе была наладжана вытворчасць лакамабілей – парасілавых усталяванняў па выпрацоўцы электраэнергіі. Іх выкарыстоўвалі часцей за ўсё на малых прадпрыемствах і ў сельскай гаспадарцы ў агрэгаце з малатарняй у час жніва. У 1954 годзе быў засвоены выпуск парасілавых установак.
    У апошні час на заводзе намеціліся пазітыўныя змены. Сямейных дынастый “на Кірава” нямала. Быць у радах гэтага вялікага і дружалюбнага калектыва заўсёды лічылася ў горадзе справай прэстыжнай.
    Да выхаду ў 1958 годзе першага аўтацягніка чаго толькі не выпускаў завод. І маслазапраўшчыкі, і грузавыя талі, і вузлы маставых кранаў і інш. Потым пайшлі самаходныя скрэперы, а ў 1965 годзе прадпрыемства зноў увайшло ў сістэму Мінаўтапрама СССР. З гэтага моманту і пачалася аўтамабілебудаўнічая дзейнасць завода: серыйны выпуск аўтасамасвальных цягнікоў, аўтацягнікоў, самасвалаў.
    З канца 1958 год па рашэнню Савета Міністраў СССР завод пачаў выпуск аўтамабільных цягачэй, а з 1960 года – самаходных скрэпераў, вытворчасць якіх была ў два з паловай разы вышэй, чым у прычэпных.
    28 марта 1966 года Магілёўскі завод пад’ёмна-транспартнага абсталявання быў перайменаваны ў аўтамабільны і стаў выпускаць вялікую гаму ўнікальных машын. Магілёўскія скрэперы сталі своеасаблівымі помнікамі эпохі на БАМе, у Сургуце, на Кахоўскай ГЭС.
    Адной з яркіх старонак у гісторыі завода стаў распрацаваны канструктарамі скрэпер МоАЗ-546П-Д375П, які на Міжнароднай выставе “Аграманэкспа-73” у Будапешце быў удастоены залатога медаля. Упершыню ў Савецкім Саюзе ў Магілёве была распрацавана тэхдакументацыя, а ў 1971г. наладжаны выпуск самасвальных аўтацягнікоў МоАЗ-6041-9585 для падземных прац.
    За распрацоўку і засваенне вытворчасці гэтых машын групе работнікаў завода ў 1972 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі і тэхнікі. Аўтацягнікі выкарыстоўваліся на пракладцы тунэляў пры будаўніцтве БАМа, працавалі ў самых цяжкіх кліматычных умовах, паказваючы сябе з надзейнай тэхнікай.

    Калектыў прадпрыемства таксама вырабіў некалькі адзінак магутных спецыяльных аўтацягачэй для транспартыроўкі на ўзлётную паласу ваенных ракетаносцаў. Прадукцыя завода экспартавалася больш чым у 20 краінах свету. Калектыў неаднаразова заваёўваў пераходзячыя Чырвоныя сцягі. На заводзе выраслі сотні перадавікоў, наватараў і таленавітых арганізатараў вытворчасці. Больш 17 гадоў прадпрыемства ўзначальваў М.К.Бамота, пад чыім кіраўніцтвам была створана асноўная гаспадарча-вытворчая інфраструктура завода.
    У сярэдзіне 80-х гадоў 20 стагоддзя МоАЗ быў уключаны ў праект павароту сібірскіх рэк на поўдзень. Для пракладкі новых рэчышчаў і каналаў меркавалася выкарыстоўваць выпускаемую тут магутную тэхніку, даводзячы яе гадоваю вытворчасць да 40 тыс. адзінак. Але жыццё унесла свае карэктывы ў гэтыя грандыёзныя задумы: СССР пераўтварыўся ў СНД, праекты – у пратэкты, а паспяхова працуючае прадпрыемства з больш чым шасцітысячным калектывам ледзь не дайшло да банкруцтва.
    У 1995 годзе завод лакамабільны змяніў профіль і назву. Быў перайменаваны ў Магілёўскі завод пад’ёмна-транспартнага абсталявання (ПТА). На змену гэтай тэхнікі прыйшла другая – маставыя краны розных мадыфікацый і грузапад’ёмнасці, а потым – скрэперы і аўтацягнікі. Самасвалы, аўтацягнікі, скрэперы – прадукцыя, якую ў Беларусі не рэалізуеш. Гэта спецыфічная тэхніка для кар’ераў і падземных выпрацовак. Рэалізаваць, знайсці рынкі збыту, бадай, - галоўная праблема. Калі ў Расіі канкурэнтаў пакуль няма, то ў краінах дальняга замежжа іх хоць адбаўляй.
    З распадам вялікай дзяржавы пастаўшчыкі дэталей і матэрыялаў для аўтамабільнага завода апынуліся іншы раз не за адной, а за дзвюма-трэмя мяжамі. Былыя заказчыкі машын – тое ж самае. Партфель дзелавых і партнерскіх прапаноў апынуўся амаль пустым. МоАЗ забуксаваў. На трывожную сітуацыю, узнікшую на прадпрыемстве, звярнуў увагу галава нашай дзяржавы.
    У час свайго наведвання завода вясной 2004 года ён даў прынцыпіяльную адзнаку дзеянням тагачаснага кіраўніцтва, патрабаваў ад галаўнога ведамства прыняцця неадкладных мер па адраджэнню прадпрыемства, заваявання ім страчаных рынкаў збыту прадукцыі, павышэння яе якасці.
    Аўтазаводцы ўсіх пакаленняў могуць сёння па праву ганарыцца тым, што 3 іх машыны ў розныя гады сталі... помнікамі. Скрэпер – на Украіне, у пачатку вельмі важнага для краіны канала Днепр-Данбас. У Расіі: скрэпер – у г.Набярэжныя Чалны, дзе пабудаваны Камскі аўтазавод. А падземны аўтасамасвал – каля ўезду ў самы вялікі чыгуначны тунэль Байкала-Амурскай магістралі і Расіі – Паўночна-Муйскі даўжынёй 15,3 км.
    У апошнія гады ў сувязі з эканамічным спадам у краінах СНД завод пашырае наменклатуру вырабаў. Засвоены шасі пад вібраўстаноўку, шасі кранавае для пагрузачна-разгрузачных прац. Узрасла вытворчасць аўтапагрузчыкаў, бетоназмешвальнікаў, смеццявозаў на шасі МоАЗа, электракараў, трактараў і іншай тэхнікі. Усяго яе выпускаецца больш 50 найменняў. Ідзе вытворчасць і дзесяткаў відаў вырабаў шырокага спажывання: глушыцелей аўтамашын, розных відаў мэблі, у тым ліку медыцынскіх ложкаў і інш.
    У складзе прадпрыемства ёсць практычна ўсе неабходныя вытворчыя падраздзяленні, тэхніка: канструктарскі аддзел з вопытна-эксперыментальнай базай; механаапрацовачная, зварачная, фарбавальная, загатоўча-штамповачная вытворчасць. Больш 3200 адзінак абсталявання. Цалкам укамплектаваны інжынерна-тэхнічнымі і працоўнымі кадрамі. Плошча ўсіх будынкаў і збудаванняў 185000кв.м. Тэрыторыя завода – 59 га.
    Асноўныя спажыўцы тэхнікі МоАЗа – арганізацыі і прадпрыемствы краін СНД і дальняга замежжа. Завод вядзе яе сэрвіснае абслугоўванне і ў гарантыйны, і ў паслягарантыйны перыяды.
    Вядзецца безупынная праца па павышэнню і канкурэнтаздольнасці шляхам устаноўкі самых сучасных рухавікоў і вузлоў, цесных сувязей з навуковымі і праектнымі арганізацыямі, удзелы ў дзяржаўнай праграме “Белаўтатрактарабудаўніцтва”. На ўсіх этапах дзёйнасці функцыянуе сістэма якасці на базе міжнародных стандартаў.
    У апошні час сітуацыя на заводзе паляпшаецца. У параўнанні з 2003 годам, аб’ёмы вытворчасці ў 2004 годзе выраслі на 153%. Зараз працуе 2980 чалавек. Захоўваецца ўся сацыяльная сфера – Палац культуры, прафілакторый, база адпачынку “Чайка”, уведзены ў строй стадыён.
    У 2004 годзе 62% ад агульнага аб’ёма выпускаемай прадукцыі была адноўленая ці зусім новая тэхніка, якую распрацаваў канструктарскі аддзел. Асноўны ўпор зрабілі на вытворчасць падземных самасвалаў, пагрузачна-даставачных машын, машын для перавозкі людзей ў шахтах тыпу падземных аўтобусаў. Робіцца ўпор на якасць.
    Мінулае пакаленне працаўнікоў прадпрыемства вялікія надзеі ўскладае на новага кіраўніка – А.Бубелева, які ўзначальвае калектыў з красавіка 2004 года. Наш зямляк, ураджэнец Крычаўскага раёну, ён прыбыў у Магілёў з Жодзіна з вядомага БелАЗа. Менавіта гэты аўтамабільны гігант працягнуў заводу імя Кірава руку дапамогі, актыўна ўдзельнічае ў выкананні заказаў на тэхніку, у арганізацыі вытворчых магутнасцей, у арганізацыйных мерапрыемствах і шэрагу праектаў па вываду прадпрыемства з крызісу.
    Пакуль перашкаджае адсутнасць абаротных сродкаў. Але ўжо падрыхтаваны і знаходзіцца ў Савеце міністраў праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб падтрымцы дзяржаўных прадпрыемстваў.
    Ва ўходзячым у гісторыю 2005 годзе Магілёўскі аўтамабільны завод імя Кірава адмеціў свой 70-гадовы юбілей.
    Завод быў далучаны да БелАЗа. З 1 жніўня 2005 года ствараецца адзіны навукова-тэхнічны цэнтр, які аб’ядноўвае канструктарскія аддзелы МоАЗа і БелАЗа па ўсім накірункам новых распрацовак. Сёння дагаварыліся з генеральным дырэктарам БелАЗа, што яны будуць рабіць наземныя самасвалы, а на завод перададуць у яго дакументацыю на падземную тэматыку. Завод прафіліруецца на тых накірунках, якія ён можа рабіць. І гэта будзе не толькі асабістыя, але і белазаўскія распрацоўкі.
    Пры дынамічным развіцці вытворчасці рух будзе ажыццяўляцца па двум асноўным напрамкам. Першы – гэта выпуск традыцыйных для аўтазавода машын. Па-ранейшаму будзе супрацоўніцтва з горнадабываючай галіною шэрагу краін СНД. Тэматыка падземных машын будзе пашырацца і ўдасканальвацца.
    Другім напрамкам стане ўзаемадзеянне з такім гігантам, як БелАЗ. Адно з вядучых прадпрыемстваў рэспублікі ўжо пачало размяшчаць заказы на выраб шэрагу вузлоў і дэталей на Магілёўскім аўтазаводзе.
    Прадугледжваецца планамі ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і тэхнічнае пераўзбраенне. БелАЗ хутка паставіць на аўтазавод больш паўсотні сучасных станкоў, што павінна станоўча адлюстравацца як на прадукцыйнасці працы, так і на якасці вырабляемай прадукцыі.

    У сваём развіцці і станаўленні калектыў Магілёўскага аўтамабільнага завода прайшоў некалькі этапаў і стадый, якія вынушалі іншы раз крута мяняць профіль прадпрыемства.
1958 – выпуск першых цягачэй і скрэпераў;
1968 – першы ўзор самасвальнага аўтацягніка-“падземніка”;
1971 – пачатак іх серыйнай вытворчасці;
1973 – засвоены выпуск новых аднавосных цягачэй і самаходных скрэпераў;
1979 – “старт” серыйнага выпуску поўнапрвадных самасвалаў грузапад’ёмнасцю 18 тон;
1987 – пачатак выпуску самасвалаў на 23 тоны;
1989 – пераход на вытворчасць больш магутных аднавосных цягачэй і скрэпераў;
1993 – пачатак серыйнага выпуску пагрузчыкаў і аўтабетоназмешвальнікаў;
1994 – першыя ўзоры аўтамабіля-землявоза і аўтабетоназмешвальнікаў для падземных прац;
1995 – засвоена вытворчасць міні-пагрузчыка, новага аўтабетоназмешвальніка і новага самасвала;
1996-1999 – выраблены ўзоры двух новых аўтапагрузчыкаў, катка самаходнага, пагрузчыка-стогаскладальніка, двух аўтабульдозераў, двух мадэлей трактараў; засвоены выпуск чарговых мадэлей аўтабетоназмешвальнікаў, мусаравозаў, аўтапагрузчыкаў; пачат выпуск электракараў.
2000 – выраблены аўтапагрузчык з двайной нейтралізацыяй выхлапных газаў і малагабарытнай кабінай, самасвал для шахт з павялічаным кузавам.
2001-2004 – чарговыя навінкі: больш магутныя і ёмістыя самаходныя скрэперы, аўтапагрузчыкі, самасвальны аўтацягнік, аўтасамасвал грузапад’ёмнасцю 25 тон, аўтабетоназмешвальнікі для падземных прац, самасвалы шахтныя, машына пагрузачна-даставачная, падземны... аўтобус, аўтатрэйлеры, універсальныя шасі для падземных прац.
2005 – у юбілейным годзе завадчане вырабілі аўтасамасвал МоАЗ-75032 грузапад’ёмнасцю 50 тон.
    Аднак і 70 гадоў назад, і зараз, ужо ў 21-м стагоддзі, нязменным у яго назве застаюцца словы “аўтамабіль” і асноўная – аўтамабільная – спецыялізацыя. Гэтым ён не проста ўвайшоў – літаральна ўрос! – у гісторыю Магілёва, Беларусі, былога СССР.
    2006 год стане менавіта той станцыяй, з якой завод імя Кірава ўпэўненна возьме старт у будучыню, абяцаючы новыя здзяйсненні і дасягненні.

* Галаков, А. МоАЗу – 70 лет! // Могилёв. правда. – 2005. – 8 июля. – С.16.
* На Кирова умеют всё!: [70 лет автозаводу им.Кирова] // Весн. Магілёва. – 2005. – 8 июля. – С.3-7.
* Новинки МоАЗа: [новая техника Могилёвского автомобильного завода] // Могилёв. правда. – 2006. – 17 февр. – С.4.
* Рудковский, Н. В который раз набирает темп МоАЗ // Могилёв. ведомости. – 2005. – 12 ліп. – С.1-2.
* Рудковский, Н. Могилёвский автозавод имени С.М.Кирова: выбор пути // Могилёв. ведомости. – 2005. – 27 снеж. – С.4.
* Юшкевич, В. На гребне истории страны: [штрихи к портрету удивительного предприятия. МоАЗу – 65 лет] // Могилёв. ведомости. – 2000. – 8 ліп. – С.5.