Асiповiцкi РаёнБабруйскi раёнгорад БабруйскБыхаўскi раёнБялынiцкi раёнГлускi раёнГорацкi раёнДрыбiнскi раёнКасцюковiцкi раёнКiраускi раёнКлiмавiцкi раёнКлiчаускi раёнКраснапольскi раёнКруглянскi раёнКрычаускi раёнГорад МагiлёуМагiлёускi раёнМсцiслаускi раёнСлаугарадскi раёнХоцiмскi раёнЧавускi раёнЧэрыкаускi раёнШклоускi раён


    У 1913 годзе таварыства братоў М. і А. Мазья ў Магілёве па Дняпроўскаму праспекту (зараз – вул.Першамайская) адкрылі медналіцейнае і механічнае прадпрыемства. Таварыства бралася за майстраванне млынаў, маслабойных і вінакурных заводаў, артэзіанскіх калодзежаў, продаж насельніцтву плугоў, кос, сякер і г.д. У 1914 годзе ў майстэрні братоў Мазья было 15 працоўных. У 1917 годзе майстэрня называлася ўжо чугунналіцейным і кацельным заводам кампаніі братоў Мазья і Аранзон. Завод меў свой магазін і з’яўляўся абанентам гарадской тэлефоннай сеткі.
    У лістападзе 1918 года завод нацыяналізавалі і хутка ён пачаў працаваць на армію: рамантаваў аўтамабілі, паходныя кухні, вырабляў ваенныя павозкі.
    У 1919 годзе адміністратыўна-гаспадарчы апарат завода састаяў з 27 чалавек. У 1919-1929 гадах у склад завода ўваходзілі некалькі цахоў з штатнымі працаўнікамі з штодзённай аплатай працы. У 1920 годзе на заводзе было 118 працоўных і 17 служачых, мелася завадская сталовая. У гэтым жа годзе з 1 ліпеня на заводзе замест калегіяльнага ўрадавага кіравання было ўведзена аднаасобнае кіраванне заводам. Першым загадчыкам быў назначаны Файбышэвіч, а яго памочнікам – Пашкоў.
    З 1 мая па 15 чэрвеня 1920 года заводам было выраблена 100 плугоў, адрамантавана 57 старых і зроблена 30 новых барон і да іх 515 ручак, а таксама 120 пудоў жалезных частак да плугоў. У 1921 годзе з другой паловы года чыгуналіцейны завод №7 стаў прымаць заказы на выраб новых і рамонт старых машын і прылад для сельскай гаспадаркі: конных прывадаў, веялак, малацілак, плугоў, барон, катлоў, а таксама абсталявання для млынаў, вінакурных заводаў і лесапілак. Ішоў час, прадпрыемства перахадзіла з аднаго ведамства ў другое, мяняліся і яго назвы: “7-й савецкі чыгуналіцейны завод”, “Адраджэнне”, “Чырвоны адраджэнец”. Паступова завод стаў адным з буйнейшых металаапрацоўчых заводаў рэспублікі. У першым паўгоддзі 1923 года невялікая група беспрацоўных арганізавалася ў артэль, і яны адрадзілі дзейнасць завода, атрымаўшага назву “Адраджэнне”.
    У 1926 годзе на заводзе працавала 67 чалавек. Завод знаходзіўся ў ліку прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці. З 1935 года і да вайны завод насіў імя Дзімітрава і быў у ліку прадпрыемстваў наркамата цяжкай прамысловасці. У 1935 годзе агульны лік працоўных складаў 184 чалавекі, а ў 1937 годзе – 236 чалавек.
    У 1941 годзе завод, дэмантаваўшы абсталяванне, быў эвакуіраваны ў Куйбышаў і ўжо там стаў выпускаць авіяцыйныя маторы для фронту. У гэты час на яго тэрыторыі знаходзіўся канцэнтрацыйны лагер.
    У 1946 годзе завод нарадзіўся ў другі раз, атрымаўшы назву “Строммашына”, што значыць “будаўнічыя матэрыялы і машыны”. Прадпрыемства стала пашырацца, аснашчацца новым абсталяваннем. Машыны з маркай завода ішлі ў Венгрыю, Балгарыю, Польшчу, Індыю, Іран, Турцыю, Францыю, Італію, Інданэзію.
    У 1962 годзе заводу перадалі тэрыторыю і цэха завода “Электрарухавік”, а да 1965 года пачаўся серыйны выпуск грузавых і зусім новай мадэлі пасажырскіх ліфтоў. Аж да стварэння ў 1974 годзе Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода выпуск ліфтаў на “Строммашыне” складаў палову агульнага аб’ёма вытворчасці – у год выпускалася 3400 ліфтаў.
    Сённяшняя “Строммашына” – сучаснае, шматпрофільнае машынабудаўнічае прадпрыемства, якое аснашчано ўнікальным абсталяваннем і спецыялізуецца на выпуску тэхналагічных ліній і асобнага абсталявання для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.
    Унікальнае абсталяванне, устаноўленае ў цэхах завода, дазваляе вырабляць усе віды механічнай апрацоўкі: тачэнне, фрэзераванне, свідраванне, струганне, шліфаванне. Чыгуналіцейны цэх моцнасцю 10 тысяч тон ліцця ў год, участак каляровага ліцця, участак ліцця пад ціскам – усё гэта таксама “Строммашына”.
    Завод спецыялізуецца на выпуске абсталявання і тэхналагічных ліній для вытворчасці керамічнай і вогнетрывалай цэглы, азбестацэментных вырабаў (шыферу, труб), мяккага даху (руберойду, шклохалосту), жалезабетонных шпалаў і брусоўстрэлачных пераводаў, пясчана-цэментных вырабаў (тратуарнай пліткі, бартавых і сценавых камянёў) і з’яўляецца асноўным пастаўшчыком яго ва ўсі краіны СНД. Абсталяванне, выпускаемае заводам, выдатна зарэкамендавала сябе не толькі ў краінах СНД, але і ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Балгарыі, Германіі, Францыі, Індыі, Іране, Кубе. Завод засвоіў вытворчасць каля 600 найменняў машын.
    У сапраўдны час для вытворчасці керамічнага корпуса завод прапануе шырокую гаму прэсаў паўсухога і пластычнага метадаў фарміравання прадукцыйнасцю ад 1000 да 25800 штук цэглы ў хвіліну.
    У 1987 годзе “Строммашына” Засвоіла выпуск абсталявання аўтаматызаванай тэхналагічнай лініі СМК 350 для заводаў, керамічныя сценавыя матэрыялы моцнасцю 75 млг. шт. цэглы ў год. Заводы паспяхова працуюць у п.Круглае Чалябінскай вобл., Варатынск Калужскай вобл., Новакубанка Краснадарскага краю і інш.
    У апошнія гады завод вырабіў і паставіў Себракоўскаму камбінату азбестацэментных вырабаў Валгаградскай вобласці цалкам аўтаматызаванае абсталяванне для вытворчасці керамічнай цэглы метадам паўсухога фарміравання, у складзе 29 найменняў агульнай вагай 641 тона, у якім прыменены малечныя сушылы для папярэдняй сушкі і іншыя, раней нідзе не прымяняемыя рашэнні. Дзякуючы гэтаму значна павысілася якасць цэглы. Абсталяванне паспяхова запушчана ў эксплуатацыю. Болей 90% вытворчай прадукцыі – якасная вонкавая цэгла.
    Завод выпускае аўтаматызаваныя лініі для вытворчасці хвалявых азбестацэментных лістоў, для вытворчасці цэментна-стружкавых пліт, комплексы абсталявання для вытворчасці азбестацэментных труб даўжынёй 4 і 5 метраў з умоўным праходам ад 100 да 500 мм.
    У 1995-1998 гадах завод знаходзіўся на грані прыпынку. Былі канфліктныя сітуацыі паміж кіраўніцтвам завода і працоўным калектывам. З развалам Савецкага Саюза прадукцыя завода апынулася непатрэбнай. У той час перад Магілёўскай вобласцю востра стаяла праблема рамонту камбайнага парка. Прадпрыемства пачало асваіваць капітальны рамонт зернеўборачных камбайнаў “Дон-1500”. Гэты накірунак даў вызначаны штуршок пачатку стабільнай працы.
    З 1999 года завод асвоіў рамонт зернеўборачных камбайнаў. Калектыў завода вырабляе практычна ўсе дэталі і вузлы, неабходныя для рамонту камбайнаў, акрамя тых, вырабленне якіх немагчыма па тэхналагічным прычынам.
    У выніку прымаемых мер па пераспецыялізацыі і засваенню новых вырабаў у кароткія тэрміны была асвоена і запушчана ў серыйную вытворчасць тэхналагічная лінія для вытворчасці жалезабетонных, напружаных шпал для галоўных магістральных пуцей, а таксама брусоў стрэлачных пераводаў. Адукаваная маркетынгавая палітыка, высокая якасць выпускаемай прадукцыі дазволілі заваяваць лідэрства ў СНД па вырабу шпальнага абсталявання.
    Завод – адзінае прадпрыемства ў краінах СНД, якое мае міжнародны і расійскі сертыфікаты адпаведнасці патрабаванням міжнароднага стандарта ІСО 9000:2000.
    Улічваючы сучасныя тэндэнцыі ў дабрабыце гарадоў, завод “Строммашына” пашырае вытворчасць аднабункерных і двухбункерных вібрапрэсаў, прызначаных для вытворчасці тратуарнай пліткі, бытавых і сценавых камянёў метадам аб’ёмнага вібрапрэсавання. На базе вібрапрэса заводам асвоена тэхналагічная лінія з загатоўчым аддзяленнем і камплектам механізацыі для забеспячэння механізацыі працэса здымання і складзіравання паддонаў з гатовымі вырабамі. Вібрапрэсы атрымалі высокую адзнаку заказчыкаў. Прэс вібрацыйны М32-002 стаў лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў “100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь”, “100 лепшых тавараў на рынке Расіі”. Асаблівая ўвага на заводзе надаецца рабоце па праграме імпартазамяшчэння. У гэтым накірунку перспектыўным з’яўляецца супрацоўніцтва з ВА “Беларусьнафта”. Пачалі з запчастак для нафтадабываючага імпартнага абсталявання, а ў 2003 годзе выраблены першы ўзор прываду штангавай глыбіннай помпы ПШГНТ. Больш шасці месяцаў яна знаходзілася на эксплуатацыйных выпрабаваннях на свідравіне №91 Золатаухінскага месцанараджэння “Рэчыца-нафта”. У верасні 2004 года падпісаны акт прыёмачных выпрабаванняў і гэтым самым адкрыты шлях для серыйнага вырабу, і не толькі для Беларусі. Нафтавікі высока ацанілі якасць абсталявання. Па пагаджэнню з “Беларусьнафта” праводзяцца работы па асваенню больш моцных новых тыпаразмераў прывадаў.
    Завод цесна супрацоўнічае з праектнымі і навукова-даследчымі арганізацыямі Беларусі, Расіі, Украіны, што дазваляе распрацоўваць новыя віды прадукцыі, адпаведныя лепшым сусветным узорам. Асаблівая ўвага на заводзе надаецца працы па праграмам імпартазамяшчэння. Падцверджаннем высокай якасці і надзейнасці выпускаемага абсталявання з’яўляецца створаная і сертыфікаваная сістэма менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарта ІСО 9001:2000, СТБ ІСО 9001:2001, ДАСТ Р ІСО 9001:2001.
    На чарзе – засваенне праходчага камбайна на гусенічным ходзе вагай 60 тон, прызначанага для правядзення горных выпрацовак арачнай формы плошчай сячэння 8 кв. метраў.
    Заводам засвоена вытворчасць спецыяльнай тэхнікі для абарончай сістэмы “Расія-Беларусь”. Пашыраецца супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Узбекістана ў пытаннях пастаўкі абсталявання для вытворчасці асбестацэментавых хвалявых лістоў. На заводзе пачалася адгрузка ў Ашхабад абсталявання для тэхналагічнай лініі па выпуску жалезабетонных шпалаў. Праектная моцнасць яе – 250 тысяч шпал у год. Усе працэсы на гэтай вытворчасці, пачынаючы ад загрузкі бетона і завяршаючы выхадам гатовай прадукцыі, механізаваны і аўтаматызаваны.
    Гэта ўжо другая лінія для Ашхабадскага завода па вытворчасці жалезабетонных шпалаў. Першая была пастаўлена ў 1996 годзе і паспяхова працягвае працаваць. Але ў сувязі з тым, што ў Туркменістане пашяраецца будаўніцтва чыгунак, патрабавалася і больш жалезабетонных шпалаў. З дапамогай двух беларускіх ліній ў год будзе выпускацца да 500 тысяч шпал – пад поўную патрэбнасць іх для ўсяго Туркменістана.
    Завод “Строммашына” займаецца вытворчасцю ліній па выпуску жалезабетонных шпал з 1995 года. Яны пастаўляюцца ў Расію, Украіну, Казахстан, Узбекістан, Прыбалтыку і іншыя краіны.
    Пасля далучэння да завода “Строммашына” спецыялізаванай праектнай арганізацыі – НТЦ “Строммаш” – значна пашырыліся магчымасці асваення і стварэння сучаснага абсталявання для вытворчасці керамічнай і сілікатнай цэглы. З’явілася магчымасць выконваць увесь цыкл прац – ад даследвання сыравіны, распрацоўкі праекта, падрыхтоўцы абсталявання – і да ўкаранення ў заказчыка “пад ключ”.
    У 2000 годзе завод занесены на рэспубліканскую Дошку гонару, а яго дырэктар – Уладзімір Якаўлевіч Саханько прызнаны “Магіляўчанінам года”.
    Прадпрыемства неаднаразова ўзнагароджвалася пераходзячым Сцягам Магілёўскага гарвыканкама.
    У лістападзе 2003 года заводу прысуджаны і ўручаны Дыплом лаўрэата Прэміі Ўраду Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

* Березовский, В. Продукция “Строммашины” – лауреат престижных конкурсов // Весн. Магілёва. – 2005. – 2 сент. – С.2.
* Московское метро укрепится Могилёвом: [Могилёвский завод «Строммашина» поставит для Московского метрополитена 90 чугунных тюбинговых колец] // Могилёв. правда. – 2006. – 13 янв. – С.2.
* Назарович, Н. “Строммашина” – ашхабатскому заводу // Весн. Магілёва. – 2005. – 8 июля. – С.2.
* Три кита успеха // Весн. Магілёва. – 2005. – 23 сент. – С.3-4.
* Филиппович, И. С чего начиналась “Строммашина” // Весн. Магілёва. – 2003. – 24 сент. – С.5.
* Этапы большого пути // Весн. Магілёва. – 2005. – 23 сент. – С.6.