Асiповiцкi РаёнБабруйскi раёнгорад БабруйскБыхаўскi раёнБялынiцкi раёнГлускi раёнГорацкi раёнДрыбiнскi раёнКасцюковiцкi раёнКiраускi раёнКлiмавiцкi раёнКлiчаускi раёнКраснапольскi раёнКруглянскi раёнКрычаускi раёнГорад МагiлёуМагiлёускi раёнМсцiслаускi раёнСлаугарадскi раёнХоцiмскi раёнЧавускi раёнЧэрыкаускi раёнШклоускi раён


    Формы ўласнасці.
    У пачатку 20-х гадоў паступова аднаўляліся сельская гаспадарка і прамысловасць
    Крычаўшчыны. У 1923 годзе ў мястэчку ўжо дзейнічалі 127 прамысловых устаноў. Праўда,
    у большасці яны былі кустарнага тыпу і толькі на некаторых з іх прцавалі каля 40 наёмных рабочых. Толькі 6 прадпрыемстваў мелі свае нескладаныя рухавікі, агульная магутнасць якіх дасягала ўсяго 59 конскіх сіл.
    У краіне паступова крок за крокам, з’яўляліся новыя формы сацыялістычнага
    гаспадарання, аснову якіх складалі калектыўная праца, таварыскасць. У гады нэпа ажыццяў-ляліся тры віды гандлю : прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Першыя кааператывы на Крычаўшчыне былі арганізаваны у вёсцы Маляцічы. Да канца 1925 года колькасць членаў спажывецкага таварыства перавысіла тысячу чалавек. А да 1926 года такія таварыствы былі створаны і ў вёсках Батвінаўка, Паланіца, Кашаны, Зарубец, Сакольнічы і іншых. Да гэтага часу прамысловасць Крычава была ўжо прадстаўлена і некаторымі прадпрыемствамі дзяржаўнага тыпу, у тым ліку лесазаводам з паравым млынам “Мурамец”. У мястэчку з’явіліся першыя прамысловыя арцелі, заснаваныя на калектыўнай працы. Арцель “Агнябронь” выпрацоўвала вырабы з цэменту і бетону : чарапіцу, дымавыя трубы, чаны для збораў лазы, пустацелыя камні. Некалькі пазней пачалі працаваць арцелі “Серп і молат”, кравецкая – імя 1 Мая, панчошная – “ Чырвоны панчошнік”.
    У 1927 годзе быў закладзены фундамент фасфарытнага завода. І ў 1930 годзе завод, названы імем 1 Мая, даў першую прадукцыю.
    У гады першай пяцігодкі ў Крычаве ўвайшлі ў строй таксама цагельны, мелавы, льноапрацоўваючы завод і іншыя прадпрыемствы. У лістападзе 1933 года новы цэментны завод даў сваю першую прадукцыю. З таго часу ён штогод даваў 130 тысяч тон цэменту. Які паступаў на важнейшыя будоўлі рэспублікі, а таксама ў Ленінград, Маскву і іншыя гарады краіны.
    У гэты ж час у Крычаве была ўзведзена ЦЭЦ магутнасцю 2,5 тыс. кілават.
    Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі крычаўскаму краю вялізарныя бедствы. За гады вайны былі разбураны ўсе прамысловыя прадпрыемствы. Гітлераўцы разбурылі цэментны і фасфарытны заводы, увесь чыгуначны вузел, разрабавалі маёмасць 72 калгасаў, 2 МТС.
    Для патрэб аднаўлення і развіцця гаспадаркі выдаткоўваліся значныя грашовыя сродкі.
    У раён завозілася прамысловае абсталяванне, трактары, аўтамабілі, будаўнічы матэрыял.
    У кастрычніку 1943 года быў адноўлены хлебазавод. Асабліва важнае значэнне надавалася аднаўленню Крычаўскага цэментнага завода.
    У 1944 годзе пачалі сваю дзейнасць першая і другая машынатрактарныя станцыі, льнозавод, фасфарытны завод, прамарцелі “Прагрэс”, “1 мая”, торфапрадпрыемства “Светлы калодзеж”, ДЭУ-919 – упраўлення аўтамабільнай дарогі Масква – Брэст і інш. прадпрыемствы і арганізацыі.
    У 1947 г. у Крычаве пачалі будаваць завод гумавых вырабаў, які ўжо ў 1949 г. выпусціў першую прадукцыю : жаночыя боцікі, галёшы, дзіцячыя цацкі. Будаўнікі заканчвалі аднаўленне цэментнага завода, у 1949 г. гэтае прадпрыемства было запушчана – выдала першыя 65 тон даўгачаканага ў краіне матэрыялу.
    У 1974 г. уступіў у строй буйны мясакамбінат, які разлічаны на выпрацоўку 60 тон мяса, 6 тон каўбасных вырабаў у змену.
    Дзейнічае ў Крычаве мэблевая фабрыка. Вырабляемыя ёю кухонныя гарнітуры ідуць у розныя куткі краіны : на Украіну, у Прыбалтыку, у Сярэднюю Азію, у Маскву, у Мінск і іншыя гарады. Павялічваюць свае магуітнасці завод жалезабетонных вырабаў, іншыя прадпрыемствы горада.
    З 1992 года ў Крычаве зарэгістравана тры кааперетывы : “Рамонтнік”, “Будаўнік”, “Праца” дзейнічаюць яны выключна ў галіне вытворчасці і будаўніцтва.
    Восем малых прадпрыемстваў : “Сож”, “Квадар”, “Спадарожнік”, “Біруса”, “Крышталь”, “Газбудсэрвіс”, “Крысціна”.
    Пяць таварыстваў з абмежаванай адказнасцю :
    “Тэхгандальсэрвіс”, гандлюе садавінай і гароднінай, вырабляе і прадае патрэбную ўсім прадукцыю – паліэтыленавую плёнку. (Зараз не існуе).
    “Імпульс” - займаецца вытворчай дзейнасцю, выкананнем рамонтна-будаўнічых работ. У “Імпульса” ёсць заказчыкі не толькі у нашым раёне, але і ў суседніх : Чэрыкаўскім, Мсціслаў-скім, Клімавіцкім (зараз існуе).
    “Світанак” – арганізуе надомную працу.
    “Шанс” і “Самех” – займаюцца гандлем.
    Два філіялы акцыянерных таварыстваў. Акцыянернае таварыства “Дубрава” гандлюе таварамі уласнай вытворчасці. Адкрыты салон-магазін “Дубрава”. (Зараз не існуе).
    Прыватныя прадпрыемствы сёння прысутнічаюць у большасці галін прамысловасці раёна. У прыватнасці, у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, харчовай і металаапрацоўчай. Але тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці ніжэй, чым у цэлым па раёну на прадпрыемствах дзяржаўнага сектара.

    Раздзяржаўленне і прыватызацыя
    У 1991 годзе па ўсёй краіне пракацілася хваля прыватызацыі, раздзяржаўлення.
    Закранула яна і Крычаў. Выканкомам гарсавета было вырашана пачаць прыватызацыю з прадпрыемстваў, якія з’ўляюцца прадметамі камунальнай маёмасці : гархарчгандлю, камбіната грамадскага харчавання, камбіната бытавога абслугоўвання. Створаны крычаўскі філіял Магілёўскай рэгіянальнай таварна-сыравіннай біржы “Белая Русь”. Нягледзячы на ўсе цяжкасці пры фарміраванні рынку усё больш прадпрыемстваў, арганізацый, гаспадарак, прыватных асоб, кааператываў звяртаецца на біржу. (Зараз біржа не існуе).
    У 1994 – 1996 гадах працягваецца прыватызацыя гарадской камунальнай уласнасці.
    Гэта 17 гандлёвых аб’ектаў Крычаўскага дзяржаўнага рознічна-аптовага гандлёвага прадпрыемства. Выстаўляюцца на аукцыён магазін № 32 “Культтавары”, № 30 “Мэбля”, складскія памяшканні, ларкі і г.д. Таксама будуць прададзены 3 аб’екты грамадскага харчавання, будынкі пральні і хімчысткі быткамбіната. Акцыяніраваны 15 аб’ектаў дзяржаўных прадпрыемстваў.
    Прадпрыемствы зарэгістраваныя ў Адкрытыя Акцыянерныя таварыствы :
    У 1995 г. “Крычаўскі масларобчы завод”.
    У 2000 г. “Крычаўскі завод жалезабетонных вырабаў”.
    У 2001 г. “Крычаўскі мясакамбінат”.
    Па стану на 1 студзеня 2005 года ў Крычаўскім раёне дзейнічае 8 акцыянерных таварыстваў адкрытага тыпу і адно закрытага, 2 таварыствы з абмежаванай адказнасцю, 6 таварыстваў з дадатковай адказнасцю, 9 прыватных унітарных прадпрыемстваў, 1 малое прадпрыемства, 6 фермерскіх гаспадарак, 884 індывідуальныя прадпрымальнікі.
На 01.01.2015 г. аснову эканамічнага патэнцыялу раёна складае прамысловы сектар эканомікі, у які ўваходзяць 5 прадпрыемстваў: ААТ «Крычаўцэментнашыфер», філіял «Крычаўскі завод гумавых вырабаў» ААТ «Белшына», АСП «Краснабудскі вінзавод» ААТ «Клімавіцкі ЛВЗ», Крычаўскі філіял ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай », ААТ «Крычаўскі завод ЖБВ».
У раёне арганізаваны вытворчыя прадпрыемствы суб’ектаў малога прадпрымальніцтва: прыватным прадпрыемствам «Белсоюзгрупп» арганізавана вытворчасць канатаў, вяровак, «БудаМебель» – арганізавана вытворчасць мэблі.
Па стане на 01.01.2015 г.недзяржаўны сектар эканомікі раёна ўключае ў сябе 1197 суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, у тым ліку 152 юрыдычныя асобы і 1045 індывідуальных прадпрымальнікаў. За 2014 г. у раёне зарэгістравана 21 прадпрыемства недзяржаўнай формы ўласнасці, у тым ліку 16 у сферы вытворчасці і аказання паслуг і 5 ажыццяўляюць дробны гандаль. У сферы малога і сярэднягапрадпрымальніцтва за 2014 г.створана 333 новыхрабочыхмесцы. У раёнестворанасумеснаепрадпрыемства ТАА «ЦСП БЗС» па вытворчасціцэментава-стружкавыхпліт. У цяперашні час на будаўніцтвеаб’екта занята 150 чалавек.
Створана прыватнае прадпрыемства «Сяргеева С.З.» па дрэваапрацоўцы. Прадпрыемства вырабляе і рэалізуе прадукцыю з драўніны, у тым ліку на экспарт, ажыццяўляе грузаперавозкі. У другім квартале 2014 г. пачата вытворчасць і рэалізацыя тратуарнай пліткі.
    Знешнеэканамічныя сувязі.
    Крычаўскім раёнам знешнеэканамічныя сувязі наладжаны з 11 краінамі бліжняга і далёкага замежжа. Прадукцыя заводаў ПРУП “Крычаўцэментнашыфер”, РУПП “Крычаўскага завода гумавых вырабаў ім. 50-я БССР” ідзе ў наступныя краіны : Расія, Літва, Латвія, Эстонія, Украіна, Польшча, Швейцарыя, Узбекістан, Таджыкістан, Афганістан, Кыргызстан. У студзені – лютым 2005 года знешнеэканамічны абарот раёна з краінамі бліжняга і далёкага замежжа злажыўся у аб’ёме 2 411,9 тыс. долараў ЗША. Павялічэнне знешнеэканамічнага абарота абумоўлена павялічэннем экспарта, аб’ём якога склаў 1 658,9 тыс. долараў ЗША.
У 2014 г. экспарт тавараў ажыццяўляўся пераважна ўРасійскую Федэрацыю, а таксама Украіну і Казахстан. Важкую частку экспарту (96,8 % усіх экспартных паставак па раёне)складае прадукцыя ААТ "Крычаўцэментнашыфер" – портландцемент, лісты азбестацементавыя. За студзень-лістапад 2014 г. аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамісклаўся ў суме 57,4 млн. дол. ЗША, у тым ліку экспарту тавараў –45, 4 млн. дол. ЗША, або 111,6 % да адпаведнага перыяду 2013 г.

Список источников информации:
• 2011 год – год предприимчивости: [малое предпринимательство на Кричевщине]// Кричевская жизнь.– 2011. – 16 сакавіка.– С. 3.
• Абмеркавалі работу прадпрымальнікаў // Ленінскі кліч. – 1994.– 25 чэрвеня. – С. 1.
• Балдоўскі, А. Першыя таргі / А. Балдоўскі // Ленінскі кліч. – 1991.– 16 кастрычніка. – С. 1.
• Бествицкий, Ю. Кричев растет на инвестициях: [строительство нового цементного завода и завода по производству цементно-стружечной плиты с помощью зарубежных инвесторов ] / Ю. Бествицкий// Рэспублiка. – 2012. – 25 кастрычніка.– С. 2.
• Бочков, Д. Новые возможности: [беседа с заместителем председателя райисполкома Д. Бочковым] / Д. Бочков; беседовал В. Далецкий// Кричевская жизнь.– 2012. – 17 жніўня.– С. 2.
• В Кричеве создан центр поддержки предпринимательства// Магiлёўскiяведамасцi.– 2012. – 11 декабря.– С. 8.
• Владимиров, Д. Вырос экспорт: [ОАО "Кричевцементношифер" в 2012 году] / Д. Владимиров// Кричевская жизнь.– 2013. – 23 студзеня.– С. 1.
• Владимиров, Д. Новые рабочие места: [развитие предпринимательства в районе] / Д. Владимиров// Кричевская жизнь.– 2012. – 29 чэрвеня.– С. 1.
• Владимиров, Д. Предлагает "БудаМебель": [частное торгово-производственное предприятие] / Д. Владимиров// Кричевская жизнь.– 2011. – 26 сакавіка.– С. 1.
• Владимиров, Д. Простор для инициативы: [предпринимательство района] / Д. Владимиров// Кричевская жизнь.– 2011. – 25 сакавіка.– С. 1.
• Владимиров, Д. Растет вклад предпринимательства в экономику района / Д. Владимиров// Кричевская жизнь.– 2012. — 1 жніўня.– С. 2.
• Владимиров, Д. У предпринимательства есть перспективы: [положение в районе] / Д. Владимиров// Кричевская жизнь.– 2012. – 21 лістапада.– С. 1.
• Владимиров, Д. Экспортный потенциал района:[внешнеэкономическая деятельность] / Д. Владимиров// Ленінскіклiч.–2010. – 3 лютага. – С. 1.
• Горад рыхтуецца да прыватызацыі // Ленінскі кліч. – 1991.– 3 жніўня.
• Далецкі, У. Агляд сіл : [вынікі работы прадпрымальнікаў за 11 месяцаў 2004 г.] / У. Далецкі // Ленінскі кліч. – 2005.– 14 студзеня. – С. 2.
• Далецкі, У. Вось і грымнуў час прыватызацыі / У. Далецкі // Ленінскі кліч. – 1993.– 10 лістапада. – С. 3.
• Далецкі, У. Першы буйны поспех : [Біржа “Белая Русь”] / У. Далецкі // Ленінскі кліч.–1992.– 1 лютага. – С. 2.
• Далецкий, В. Близится завершение : инвестиционный проект : [строительство предприятия по выпуску цементно-стружечных плит в Кричеве] / Владимир Далецкий // Кричевская жизнь. – 2015. — 15 красавіка. — С. 1.
• Далецкий, В. Будущее предприятия:[белорусско-китайский инновационный проект по строительству технологической линии по производству цемента для ПРУП "Кричевцементношифер"] / В. Далецкий// Кричевская жизнь.– 2010. – 14 жніўня.– С. 4.
• Далецкий, В. В перспективе - более трех десятков рабочих мест: [про частное унитарное производственное предприятие "Белсоюзгрупп"] / В. Далецкий// Кричевская жизнь.– 2012. – 3 лістапада.– С. 2.
• Далецкий, В. Инвестиции в будущее Беларуси: [строительство завода по производству цементно-стружечной плиты] / В. Далецкий// Кричевская жизнь.– 2012. – 10 кастрычніка.– С. 1—2.
• Далецкий, В. Кричевские булочки любят даже в Минске: [частное предприятие "Кричевпродукт"] / В. Далецкий// Кричевская жизнь.– 2011. – 17 жніўня.– С. 1.
• Жыла была фірма // Ленінскі кліч. – 1992.– 18 лістапада.– С. 3.
• За біржай будучае // Ленінскі кліч. – 1991.– 25 снежня.
• Запрашае “Дубрава” // Ленінскі кліч. – 1993.– 13 студзеня. – С. 1.
• Ідзе прыватызацыя // Ленінскі кліч. – 1996.– 13 студзеня. – С. 2.
• Козлова, Л. Дальние страны - наши партнеры :[внешнеторговые связи района] / Л. Козлова// Ленінскіклiч.– 2007. – 20 ліпеня.– С. 2.
• Кременецкий, В. Цель - активизация деловой активности: [беседа с председателем общественного совета предпринимателей В. Кременецким] / В. Кременецкий; беседовал В. Далецкий// Кричевская жизнь.– 2011. – 28 студзеня.– С. 2.
• Кричев : историко-экономический очерк.– Минск , 1986.– С. 35, 39, 78— 80.
• Кричевский район : инвестиционный паспорт // Кричевский район [Электронный ресурс] : сайт. — Режим доступа: http://www.krichev.mogilev-region.by. — Дата доступа: 17.07.2015.
• Кубеко, В. Малые, да удалые : на Могилевщине смело открывают новые производства в небольших населенных пунктах : [ОАО "Обувь" – в Кричеве] / Виктор Кубеко// Народная газета.– 2013. – 13 мая.– С. 2.
• Об утверждении Программы государственной поддержки малого и среднего предпринимательства Кричевского района на 2011–2012 годы: решение районного Совета депутатов от 27.05.11, № 9-3// Кричевская жизнь.– 2011. – 22 чэрвеня.– С. 6—7.
• Отчет : о работе районного исполнительного комитета по социально-экономическому развитию района в 2014 году // Кричевская жизнь. – 2015. — 14 лютага. — С. 1—3.
• Прыватызацыя працягваецца // Ленінскі кліч. – 1994.– 22 кастрычніка. – С. 1.
• Растет малый бизнес : Кричев// Народная газета.– 2012. – 4 снежня.– С. 5.
• Слаўны шлях : [да 850-годдзя Крычава] // Ленінскі кліч. – 1986.– 8 ліпеня. – С. 4.
• Спіс прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці па Крычаўскаму раёну пастану на 1 студзеня 2005 года (Звесткі з аддзела прыватызацыі Крычаўскагарайвыканкама).
• Уладзіміраў, Д. На шляхах развіцця: [прадпрымальніцтва ў раёне] / Д. Уладзіміраў// Кричевская жизнь. – 2010. – 26 лістапада. – С. 1.
• “Условия для предпринимательства в районе созданы хорошие" : [беседа с учредителем ЧТПУП "БудаМебель" Александром Вырво] // Кричевская жизнь. – 2014. — 1 сакавіка. — С. 7.
• Халамов, М. Инновационное предприятие : [Кричевский завод по производству цементно-стружечных плит] / М. Халамов // Магілёўскіяведамасці. – 2015. — 23 июня — С. 9.
• Цементно-стружечный завод : [о начале строительства завода по производству цементно-стружечной плиты] // Кричевская жизнь. – 2014. — 12 красавіка. — С. 2.
• Условия для предпринимательства в районе созданы хорошие" : [беседа с учредителем ЧТПУП "БудаМебель" Александром Вырво] // Кричевская жизнь. – 2014. — 1 сакавіка. — С