Асiповiцкi РаёнБабруйскi раёнгорад БабруйскБыхаўскi раёнБялынiцкi раёнГлускi раёнГорацкi раёнДрыбiнскi раёнКасцюковiцкi раёнКiраускi раёнКлiмавiцкi раёнКлiчаускi раёнКраснапольскi раёнКруглянскi раёнКрычаускi раёнГорад МагiлёуМагiлёускi раёнМсцiслаускi раёнСлаугарадскi раёнХоцiмскi раёнЧавускi раёнЧэрыкаускi раёнШклоускi раён



    Сучаснае раслінаводства.
  За 2013 г. было ўнесена 211,4 тысячы тон арганічных угнаенняў, або па 8,1 тоны на 1 гектар ворыва. А вось пад ураджай-2014 запланавана і таго больш -- 249 тысяч тон арганікі. Усяго нарыхтавана 200 тысяч тон арганікі. 166 тысяч тон гноевых кампостаў ужо вывезена непасрэдна на палеткі. Унесены ў глебу крыху больш 38 тысяч тон – у асноўным гэта вадкія арганічныя ўгнаенні. Арганіка складзіруецца ў першую чаргу на палетках, якія плануецца заняць у бліжайшым будучым кукурузай. А пад гэту культуру ў раёне адводзіцца 5650 гектараў. Лепш іншых яны арганізаваны ў ЗАТ “АСБ-Агра Цяцерына”. З запланаваных 60 тысяч тон на палетках забуртавана 35 тысяч тон (58%) арганікі. 1. 2014г. Летась было ўнесена 211,4 тысячы тон арганічных угнаенняў, або па 8,1 тоны на 1 гектар ворыва. А вось пад ураджай-2014 запланавана і таго больш -- 249 тысяч тон арганікі. Усяго нарыхтавана 200 тысяч тон арганікі. 166 тысяч тон гноевых кампостаў ужо вывезена непасрэдна на палеткі. Унесены ў глебу крыху больш 38 тысяч тон – у асноўным гэта вадкія арганічныя ўгнаенні. Арганіка складзіруецца ў першую чаргу на палетках, якія плануецца заняць у бліжайшым будучым кукурузай. А пад гэту культуру ў раёне адводзіцца 5650 гектараў. Лепш іншых яны арганізаваны ў ЗАТ “АСБ-Агра Цяцерына”. З запланаваных 60 тысяч тон на палетках забуртавана 35 тысяч тон (58%) арганікі.

  2011 г. Даволі працяглы час сяўба і ўборка лёну ў нашым раёне былі вылучна прырагацілі пра гэту спрадвеку народную культуру ў некалькіх гаспадарках літаральна летась. А ўжо ў гэтым лён пасеялі ва ўсіх, за выключэннем ЧУП "АСБ Цяцерына" і ЧСУП "Круглянскі-Агра", сельгаспрадпрыемствах. А гэта - 260 гектараў. Лён прыйшоў і на землі дзвюх фермерскіх гаспадарак, якія ўзначальваюць В.І. Шагун і Т.Г. Татарыновіч. У выніку агульны пляц па раёне сёлета дасягнуў вялікіх памераў - 1500 гектараў.
  2011 г. З 25 жніўня ў раёне настаюць аптымальныя тэрміны сяўбы збожжавых культур. Жыта, трыцікале і зімавая пшаніца змясцуюцца на 9390 гектарах.
  2011 г. Усяго гліфасатаў у раёне неабходна ўнесці на агульным пляцы 10800 гектараў. Па стане на раніцу 29 жніўня гэты аграхімічны прыём выкананы на 4080 гектарах, што склала 38 адсоткаў да запланаванага. Найболей актыўна ідзе працэс занясення гліфасатаў у глебу ў ЧУП "АСБ Цяцерына", гаспадарцы, якое па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур (звыш 64 цэнтнераў з гектара) далёка сышло ў адрыў ад іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Кругляншчыны. На названую вышэй дату пры заданні 2000 гербіцыды суцэльнага дзеяння ў гэтай гаспадарцы занесены на пляцы 1200 гектараў, што склала 60 адсоткаў да вызначанага. Нядрэнна працуюць у дадзеным кірунку і ў ЧСУП "Круглянскі-Агра", ААТ "Круглянскі райаграпрамтэхснаб", СПК "Друць".
  2011 г. Усяго вызваліць ад саломы і пажніўных рэштак для наступнай падрыхтоўкі глебы да сяўбы азімых, узворванню зябліва ў раёне трэба было на пляцы 11298 гектараў. І механізатары сельгаспрадпрыемстваў Кругляншчыны выканалі гэту адказную задачу. На значным пляцы салома была здробнена і заладжана ў глебу. Яшчэ 13435 тон яе запрасавана ў рулоны, якія будуць скарыстаны для патрэб жывёлагадоўчых фермаў у зімова-стойлавы перыяд утрымання скаціны. Першымі ўхадзіліся з уборкай саломы і пажніўных рэштак механізатары СПК "Круглянскі Світанак" і "Іскра", якія сёння ідуць у ліку лідараў на сяўбе зімавых збожжавых культур і на ўзворванні зябліва.
  2011 г. Пад грэчку заняты пляц у 604 гектара. Палова пасеваў абмалочана ўжо. Тон у працы на грэчкавым полі задае СПК "Круглянскі Рассвет". Уборка дадзенай культуры, якая выгадоўвалася ў сельгаспрадпрыемстве на пляцы 110 гектараў, набліжаецца да завяршэння. У гэтым вялікая заслуга дзвюх камбайнавых экіпажаў гаспадаркі - Леаніда і Мікалая Бабарыкіных, якія працуюць на камбайне расійскай вытворчасці “Аграс”, Сяргея Асіпёнка і Максіма Клімянкова, якія вядуць малацьбу грэчкі на айчынным КЗС-1218. У сярэднім кожны гектар дае ў сельгаспрадпрыемстве па 19,9 цэнтнера збожжа. Гэта пакуль самы высокі ў раёне паказчык.

• Павлов, А. Под августовскими росами / А. Павлов // Сельскае жыццё. – 2011. – 24 жніўня.
• Паўлаў, А. На трасах урадлівасці / А. Паўлаў // Сельскае жыццё. – 2014. – 18 студзеня.
• Романович, М.Идёт обмолот гречихи / М.Романович // Сельскае жыццё. – 2011. – 21 верасня.
• Романович, М. Посевы защитят глифосаты / М. Романович // Сельскае жыццё. – 2011. – 31 жніўня.
• Романович, М. Приоритет – за пшеницей / М. Романович // Сельскае жыццё.- 2011. – 24 жніўня.
• Романович, М.Уборка соломы завершается / М.Романович // Сельскае жыццё. – 2011. – 21 верасня.


    Уборка ўраджаю.
  2011 г.У цяперашнім першае месца сярод кіроўцаў таксама дасталася маладому працаўніку з СПК "Калгас "Комсенічы" Аляксандру Хрубераву. З першых дзён жніва ён упэўнена трымаў лідарства ў спаборніцтве. Першы "тысячнік", адзіны ў раёне "трохтысячнік" - гэта ўсё пра яго. Канчатковы вынік працавітага хлопца, які ўсе жнівеньскія дні правёў за рулём большагруза МАЗ-555142 - 3249 тон збожжа.
  Некалькі ніжэй, але таксама важкі вынік, у кіроўцы ЧУП "АСБ Цяцерына" Аляксея Рассолька. Яго МАЗ-555142 на "хлебным маршруце" пад кіраваннем умелага і ўжо дасведчанага хлопца перавёз ад камбайнаў гаспадаркі 2474 тоны хлеба. Адмысловых слоў падзякі заслугоўвае сціплы механізатар з КСУП "Некрасава-Агра" Мікалай Плісікаў. Мікалай - трактарыст, працаваў ён на айчынным МТЗ-1221. І працуе дзейсна. 1837 тон перавезенага ад камбайнаў на ток збожжа - вось яго паказчык на ўборачнай-2011.
  Не ўпершыню на ўборцы ўраджая было працаваць кіроўцу са СПК "Калгас "Комсенічы" Аляксандру Пагодзіну. Яго вынік хай і сціплей, чым у Хруберава, аднак і ён на славу папрацаваў для агульнага поспеху.
  У параўнанні з мінуўшым годам, змены ў лідарстве ў суперніцтве комбайнавых экіпажаў адбыліся істотныя. Першае месца ў моладзевым раённым спаборніцтве ўсю ўборачную-2011 трывала ўтрымліваў экіпаж са СПК "Друць" у складзе цёзак Зміцера і Ігара Мацюшэўскіх. Іх КЗС-12 паслухмяна ішоў у руках дзяцей да высокіх паказчыкаў. З намалотам у 1478 тон яны занялі першае месца і ў сваёй гаспадарцы.
  Зусім трохі пераможцам саступілі Зміцер Косап і Валер Лещанка з ЧУП "АСБ Тетерино", якія намалацілі 1238 тон збожжа.
  Практычна побач па паказчыках ішлі "пачаткоўцы" - комбайнавые экіпажы з ЧСУП "Круглянскі-Агра" Дзяніса Шрубянкова і Аляксея Рогоўскага, Аляксандра Разянькова і Аляксандра Плісікава. Іх намалот склаў 866 і 816 тон збожжа адпаведна.
  Моладзевыя экіпажы і кіроўцы, занятыя на адвозе збожжа і дасягнулыя найвышэйшых вынікаў у мінулай прыбіральнай кампаніі, прадстаўлены для ўдзелу ў аналагічным абласным спаборніцтве, вынікі якога будуць падведзены да 1 лістапада 2011 гады.

•Ковалёва, Ю. Им крепить будущее страны / Ю. Ковалёва // Сельскае жыццё. – 2011. – 10 верасня

    Пануючай сістэмай земляробства са старажытных часоў з'яўлялася трохполле. На адным полі сеялі азімае жыта, на другім — яравыя культуры (авёс, грэчку), трэцяе поле (паравое) адпачывала, пакідалася пад папар. На другі год з вясны да летняга ворыва паравое поле служыла пашай для вясковага статка, а потым пад восень яго засявалі азімымі; поле з-пад азімых засявалі яравымі, а з-пад яравых зямля пераходзіла ў папар. Такі парадак змены пасеваў адбываўся штогод. Да 1-й трэці 19 ст. севазварот быў выключна збожжавым. З 30-40-х гг. у сувязі з пашырэннем пасеваў бульбы для вінакурэння ў памешчыцкіх маёнтках пачалі ўкараняць чатырохпольны севазварот, дзе ў чацвёртым полі высаджвалі бульбу. У сярэдзіне 19 ст. бульба ператварылася з агародніннай у палявую культуру не толькі ў маёнтках, але і на сялянскіх палетках. Сяляне адводзілі пад бульбу частку яравога або паравога поля, што было ўжо пэўным крокам да чатырохполля. Бульба стала для селяніна другім хлебам і кормам для жывёлы. У некаторых буйных памешчыцкіх маёнтках уводзіліся мнагапольныя (4, 6, 8-польныя і г.д.) севазвароты з пасевамі кармавых траў. Так, у маёнтку Круглае Магілёўскага павета ў 1846 г. быў 10-польны севазварот з пасевамі канюшыны, вікі, люцэрны. Пры 6-польным севазвароце, напрыклад, у першы год на полі сеялі канюшыну, на другі і трэці поле адводзілася пад выган жывёлы, на чацвёрты засявалі жытам, на пяты бульбай або лёнам, на шосты год — яравымі. Такі севазварот спрыяў аднаўленню ўрадлівасці глебы. Галоўнымі збожжавымі культурамі лічыліся азімае жыта і авёс. 3 жытняй мукі выпякалі хлеб, гатавалі спецыяльны «квас» для вырабу аўчын. Вырошчвалі ячмень, проса, пшаніцу і розную гародніну. 3 тэхнічных раслін вырошчвалі лён і каноплі. У сярэдзіне 19 ст. дзесяціна лёну магла прынесці добры заработак – 50 рублёў срэбрам.
    У 1936 г. у калгасе “Шлях Леніна” Комсеніцкага сельскага Савета сярэдні ураджай ячменю складаў 16 цэнтнераў з гектара, а з паказальных палёў – 22 цэнтнеры; пшаніцы 15,6 цэнтнераў, а з паказальных – 22 цэнтнера з гектара; ільновалакна 4, а з паказальных – 7 цэнтнераў, караняплодаў 496 центнераў з гектара.
    Добры ураджай збожжавых (да 23 ц/га) быў сабраны ў калгасе “Перамога” Ляснянскага сельсавета.
    Высокіх паказчыкаў дасягнула ільнаводства. У 1936 г. ільнозавод выканаў план па доўгім валакне на 104,1%, па кароткім – на 103,1%.
    1937 г. – у калгасе “Шлях Леніна” ураджайнасць зернявых склала 14,3 цэнтнераў з гектара; у калгасе “Свабода” Скуратоўскага сельсавета – 13,1 цэнтнераў, а лёну - 5,5 цэнтнераў з гектара. А на паказальных палях па 20-28 цэнтнераў з гектара. (Памяць. Круглянскі раён. Мн., 1996. С. 210.)
    У 1938 г. калгас “Елькаўшчына” атрымаў ураджай ільносемя – 11 цэнтнераў.
    У 1940 г. сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у гаспадарках раёна складала 9,24 ц/га. (Памяць. Круглянскі раён. Мн., 1996. С. 210.)
    У 1947 г. калгасы раёна пасеялі яравых, зерневых і бабовых культур на 2119 га і азімых на 9710 га больш, чым у 1946 г. і выканалі план хлебапаставак да 10 верасня.
    У 1948 г. у калгасе імя Чкалава Круглянскага сельсавета створаны пітомнік пладовых дрэў. (Памяць. Круглянскі раён. Мн., 1996. С. 481.)
    У 1950 г. да 7 лістапада план прыёму ільнотрасты быў выкананы на 100 %.
    У 1950 г. у калгасе “Кастрычнік” Ляснянскага сельсавета адведзена плошча пад новы сад, закуплена 2000 сажанцаў. (Памяць. Круглянскі раён. Мн., 1996. С. 482.)
    У 1953 г. калгас “Маяк” Комсеніцкага сельсавета выканаў план здачы дзяржаве ільнотрасты на 173%. (Памяць. Круглянскі раён. Мн., 1996. С. 462.)
    У 1990 г. у агульнай пасяўной плошчы пераважаюць зерневыя і зернебабовыя культуры (50%). Ва ўсіх гаспадарках вырошчваюцца зерневыя культуры, што спалучаецца з вырошчваннем лёну-даўгунца, бульбы, гародніны і кармавых культур. Пасяўныя плошчы ва ўсіх катэгорыях гаспадарак складаюць 25,5 тыс.га. Галоўная харчовая зерневая культура – азімае жыта. Яго доля ў пасевах зерневых – 34%.

    У 1992 г. у калгасе “Іскра” зманціравана КЗС-25, карусельная сушылка для лёну, пабудавалі камбікормавы завод (Сельскае жыццё. 1992. 19 снеж.).У калгасе “50 год Кастрычніка” устаноўлена механізаваная сартыроўка бульбы ( Сельскае жыццё. 1992. 30 верас.)
    2000 г. У калгасе “Рассвет” сеялі 60 га. бульбы высокаперспектыўных гатункаў, як “Альтаір”, “Ласунак”, “Аноста”, “Санта”.
    У калгасах і саўгасах самым важным рэзервам для ўмацавання кармавой базы з’яўляюцца пасевы кукурузы. Пад гэтай культурай засеяна 2447 га.
    У 2000 г. у в.Кляпінічы пачаў працаваць зернесушыльны комплекс М – 819, дзе зерне сушыць газ, які бесперапынна паступае па трубаправоду. ( Сельскае жыццё. 2000. 23 верас.)
    У 2003 г. ільнаводы калгаса імя Дзімітрава здалі ільнотрасту нумарам 1,25. Круглянскі ільнозавод па перапрацоўцы ільну ідзе на пад’ём. У гэтым жа годзе ў гаспадарках раёна вырас добры ураджай кукурузы, якую перапрацоўваюць на сілас. Усяго ў гаспадарках раёна – 15791 тона сенажу і каля 8000 тон сіласу.
    Па дадзеных на 2005 г. асноўным напрамкам у раслінаводстве з’яўляецца вырошчванне зерневых. Бульбы вырошчваецца толькі на 70 га. У гаспадарках больш стала вырошчвацца кукурузы. У 2005 г. кукурузай было засеяна 3000 га, што дазволіла загатаваць 55 тыс. тон кукурузнага сіласу.
У 2008 г. нарыхтоўчым арганізацыям Круглянскі лён паставіў зерня 7295 тон ці 106,5% да задання. У тым ліку пшаніцы – 1133 тоны, жыта – 4471 тона, грачыхі – 169 т., іншы зерневых культур – 1522 т. Насення рапса на алей прададзена 688 т. Сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна паставілі ААТ “Круглянскі льнзавод” ільновалакна 782 тоны. Бульбы сабрана 2866 тон. Валавы збор гародніны склаў 7591,2 тоны.

    Вытворчасць кармоў.
    2012 г. Па дадзеных заключнай справаздачы пра ход нарыхтоўкі кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях у фізічнай вазе нарыхтавана: сена - 7,6 тыс. тон, сянажу - 67,3 тыс. тон, сіласа -- 136,2 тыс. тон, саломы на корм скаціне - 5,6 тыс. тон, засыпана зернефуража 19,6 тыс. тон.
    У разліку на адну ўмоўную галаву грамадскага пагалоўя скаціны ў сярэднім даводзіцца па 38,2 цэнтнера кармавых адзінак.
    Па дадзеных заключнай справаздачы пра збор ураджая сельскагаспадарчых культур за 2011 год валавы збор збожжавых і зернебабовых культур (у вазе пасля дапрацоўкі) па сельскагаспадарчых арганізацыях уключаючы сялянскія (фермерскія) гаспадаркі склаў 52596 тон, што на 41% больш узроўня 2010 г. Удзельная вага сельскагаспадарчых арганізацый раёна ў дадзеным аб'ёме склаў 94%. Павелічэнне валавага збору збожжа да папярэдняга года па дадзенай катэгорыі гаспадарак склала 42%.
    Ільновалокна ў 2011 году атрымана 767 тон, што на 7% больш, чым у 2010 году.
    Валавы збор рапсу склаў 2556 тон, што менш паказчыку папярэдняга года на 39%.
    Бульбы сабрана 1777 тон, што ў 2,3 разу больш леташняга паказчыку.
    Валавы збор гародніны ў 2011 году склаў 400 тон, што на 66 % больш узроўня ў 2010 г.
    Культур кармавых карняплодных сабрана 6011 тон, што ў 2 разы больш валавага збору 2010 гады.
    Валавы збор кукурузы на корм склаў 177 тысяч тон, што ў 1,5 разу больш паказчыку 2010 гады.
    Ураджайнасць сельскагаспадарчых культур з аднаго гектара ў 2011 году і ў параўнанні з 2010 годам наступная:
    Збожжавыя і зернебабовыя -- 38,7 цэнтнера ці 127%;
    Ільновалакно -- 5,9 цэнтнера (100%);
    Рапс --14,4 цэнтнера (88%);
    Бульба - 197 цэнтнераў (150%);
    Гародніна – 190 цэнтнераў (126%);
    Культуры кармавыя карняплодныя - 240 цэнтнераў (163%);
    Кукуруза на корм -- 408 цэнтнераў (152%).
    2012 г. Выраблена прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый з ростам 109,4% да ўзроўня 2010 гады, у тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацыях - 113,5%. У сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур у вазе пасля дапрацоўкі склала 52,6 тыс. тон (140,9% да ўзроўня 2010 гады) пры ўраджайнасці 38,7 ц/га (у 2010 году -30,4 ц/га). Аб'ёмы вытворчасці бульбы і кармавых карняплодаў узраслі ў 2 разы. Нарыхтавана ўсіх выглядаў кормаў для грамадскага пагалоўя скаціны з ростам на 15% да ўзроўня 2010 гады.

• Рыбакова, Е. Факты говорят / Е. Рыбакова // Сельскае жыццё. – 2012. – 18 студзеня

На 01.01.2009 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы павялічылася на 676 галоў і склала 20979 галоў. У тым ліку кароў – 6650 галоў, свіней – 3155 галоў. У 2008 г. сельскагаспадарчымі арганізацыямі рэалізавана мяса жывёлы 2004 тоны, малака – 21159 т. (Сельскае жыццё. 2009. 17 студз.)
За 2009 г. загатоўлена сена 10479 тон, сенажа, 67958 тон, сіласа – 112157 тон, саломы – 6832 тоны, зернефуражу – 14585 тон. На 1 умоўную галаву ската – 28,4 цэнтнера кармавых адзінак. За 2009 г. збор зерневых і зернебабовых культур па усім катэгорыям склаў 47631,2 тоны, што на 9,9 меньш 2008 года.
    Удзельная вага сельскагаспадарчых устаноў склала 86%. Памяньшэнне валавага збору зерня да папярэдняга года склала 9,2%.
    Ільновалакна атрымана 780 тоны, што на 0,3 меньш, чым у мінулым годзе.
    Бульбы сабрана 24948,9 т., што складае 97,1% да папярэдняга года 93,6 валавага збора бульбы атрымана з прыватных гаспадарак.

    Ураджайнасць з 1 га за 2009 г. склала:

    - Зерне 34,7 ц. (93,3%)
    - Бульба 225 ц. (92,2%)
    - Лён 7,4 (107,2%)

    Пасяўная плошча пад ураджай у 2010 г. усіх культур склала 29817 га, што на 0,1% менш узроўня мінулага года.
    У сельскагаспадарчых арганізацыях і фермерскіх гаспадарках яна с склала 27028 га ці 99,9% да ўзроўня мінулага года, у гаспадарках насельніцтва 2789 га (на 0,3% больш, чым у мінулым годдзе).
З агульнай плошчы засеяна:
    -зерневымі і зернабабовымі – 14,381 га (99,3% да узроўня мінулага года)
    -тэхнічнымі культурамі усяго – 4040 га (112,2%),
    -у т.л. ільном – 1300 га (96,3%),
    -рапсам – 2,740 га (121,8%)
    -бульбай – 1158 га (103%)
    -агароднінай – 253 га (106,8%)
    -кармавымі культурамі – 9985 га (96,0%)

    У жніўні 2010 г. пачалася сяўба азімага рапсу, пад які адведзена ў раёне 2700 га. Па стану на 17 жніўня азімы рапс быў пасеяны ў раёне на 40% запланаванай плошчы. У лідэрах СВК “Круглянскі Рассвет” (81 %) (Сельскае жыццё.2010. 18 жн.)

• Адміністрацыйнае і гаспадарчае будаўніцтва ў першай палове 1930-х гг. // Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. – Мн., 1996. – С. 210.
• Бульбай займёмся ўсур’ёз // Сельскае жыццё. – 1992. – 30 верас.
• Васілеўская, Н. У. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 2-й палове 1930-х гг. / Н. У. Васілеўская, Г. А. Грыгор’еў // Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. – Мн., 1996. – С. 213.
• Газета паведамляла... : па старонках Круглянскай раённай газеты “За сацыялістычнае спаборніцтва” // Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. – Мн., 1996. – С. 272.
• Газета паведамляла... : па старонках Круглянскай раённай газеты “Ленінскі сцяг” // Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. – Мн., 1996. – С. 481, 482, 484, 485.
• Геаграфія Круглянскага раёна / М. Бяляеў, А. Бяляева, І. Шаруха, Т. Шаруха. – Мн., 2004. - С. 34-35.
• Грыгор’ева, В. В. У мірнай працы / В. В. Грыгор’ева // Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. – Мн., 1996. – С. 462, 464.
• Кукурузу ўпусціць нельга // Сельскае жыццё. – 2000. - 23 верас.
• Нам засталася спадчына // Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. – Мн., 1996. – С. 526.
• Рамановіч, М. Сеем! Але выключна па тэхналогіі / Рамановіч М. // Сельскае жыццё. – 18 жн
• Рыбакова, Е. Социально-экономическое положение Круглянского района в январе-декабре 2009 года/ Рыбакова Е. // Сельскае жыццё. – 2010. – 23 студз..
• Рыбакова, Е.Посевная площадь уменьшилась / Е.Рыбакова // Сельскае жыццё. – 14 ліп.
• Рыбакова, Е. Итог работы – достойный / Е. Рыбакова // Сельскае жыццё. – 2009. – 17 студз
• “Чылім” – кааператыў выдатны // Сельскае жыццё. – 1992. – 19 снеж.