Асiповiцкi РаёнБабруйскi раёнгорад БабруйскБыхаўскi раёнБялынiцкi раёнГлускi раёнГорацкi раёнДрыбiнскi раёнКасцюковiцкi раёнКiраускi раёнКлiмавiцкi раёнКлiчаускi раёнКраснапольскi раёнКруглянскi раёнКрычаускi раёнГорад МагiлёуМагiлёускi раёнМсцiслаускi раёнСлаугарадскi раёнХоцiмскi раёнЧавускi раёнЧэрыкаускi раёнШклоускi раён


    Цяцерынская ГЭС

    У 1948 г. у калгасе “Перамога” Ляснянскага сельсавета на раце Друць завершана будаўніцтва і пушчана ў эксплуатацыю гідраэлектрастанцыя. (Памяць. Круглянскі раёна. Мн., 1996. С. 481.)
    У 1952 г. пачалося будаўніцтва Цяцерынскай гідраэлектрастанцыі.
    У 1955 г. завершана будаўніцтва Цяцерынскай гідраэлектрастанцыі. На пярэдадні кастрычніцкага свята адбылося адкрыццё станцыі. (Памяць. Круглянскі раён. Мн., 1996. С. 484.)
    Станцыя па тым часе забяспечвала электраэнэргіяй 6 калгасаў і Круглае. У адпаведнасці з праектам гадавая выпрацоўка станцыі ацэньвалася ў 1 млн.187 тыс.кілават-гадзін. У 1996 г. былі завершаны работы па рэканструкцыі гідратэхнічных збудаванняў Цяцерынскай ГЭС і вадасховішча. Энэргія, выпрацоўваемая на ГЭС ў 6,6 разоў танней чым на цеплавых станцыях. (Сельскае жыццё. 1996. 23 лістап.)
    На працягу 1993 – 1996 гг. быў праведзены рамонт гідратэхнічных збудаванняў і выкананы работы па добраўпарадкаванню прылягаючай да вадасховішча тэрыторыі. У ходзе рэканструкцыі замест генератара магутнасцю 300 КВА на станцыі былі ўстаноўлены два новых прадукцыйнасцю 500 КВА.
    15 лістапада 1996 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленага гідраэнергавузла.
    1998 г. Цяцерынскую ГЭС абслугоўваюць два чалавекі. За люты месяц гэтага года ГЭС дала ў энергасістэму раёна 108 тыс.кілават-гадзін электраэнергіі.
    За 2005 г. выпрацоўка Цяцерынскай ГЭС ацэньвалася ў 1 млн.170 тыс.кілават-гадзін.
    Вадасховішча з’яўляецца любімым месцам адпачынку не толькі жыхароў нашага раёна, але і ўсёй Магілёўшчыны. Водная паверхня яго займае 461 га. (Сельскае жыццё. 2005. 12 лістап.)

* Вадап’ян, М. Жыві, працуй, адроджаная ГЭС! / М. Вадап’ян // Сельскае жыццё. – 1996. – 23 лістап.
* Водопьян, Н. Тетеринской ГЭС – 50 // Сельскае жыццё. – 2005. – 12 лістап.
* Газета паведамляла... : па старонках Круглянскай раённай газеты “Ленінскі сцяг” // Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. – Мн., 1996. - С. 481, 484.