Асiповiцкi РаёнБабруйскi раёнгорад БабруйскБыхаўскi раёнБялынiцкi раёнГлускi раёнГорацкi раёнДрыбiнскi раёнКасцюковiцкi раёнКiраускi раёнКлiмавiцкi раёнКлiчаускi раёнКраснапольскi раёнКруглянскi раёнКрычаускi раёнГорад МагiлёуМагiлёускi раёнМсцiслаускi раёнСлаугарадскi раёнХоцiмскi раёнЧавускi раёнЧэрыкаускi раёнШклоускi раён


    Асобныя галіны прамысловасці.
    Паліўна-энергетычная прамысловасць.
    Металаапрацоўчая прамысловасць.

    З канца 18 ст. і на працягу 19 ст. на Клімаўшчыне значнае пашырэнне мела рамяство, развіваецца мясцовая прамысловасць – цагельная, свечная, мукамольная, вінакурная і інш.
    Прадпрыемствы павета дарэвалюцыйнага часу, на якіх працавала 50 і больш чалавек:
    1. Асінаўская шкляная мануфактура. Дзейнічала ў 1881 — 1905 гадах ва ўрочышчы Асінаўка, недалёка ад в. Дамамерычы. У 1890 годзе працавала 40 чалавек, выпускалі да 240 тыс. лістоў аконнага шкла. У 1895 годзе было 142 рабочых (у тым ліку 15 хлопчыкаў і 18 дзяўчынак), у 1905 годзе — 125 рабочых. Спыніла работу ў сувязі з крызісам.
    2. Бароўскі лесапільны завод. Дзейнічаў у 1902 — 1914 гадах каля в. Бароўка Клімавіцкага павета (зараз вёска ў Касцюковіцкім раёне). У 1908 годзе працавала 140 чалавек, у 1910—150 чалавек. Выраблялі бочкі, дошкі, клёпкі, дранку (гонту).
    3. Батаеўская шкляная мануфактура. Дзейнічала ў 1799 — 1900 гадах каля в. Батаева Клімавіцкага павета (зараз вёска ў Хоцімскім раёне). Вырабляла аконнае шкло і посуд. У 1802 годзе было 11 рабочых. Выраблена 50 скрынь аконнага шкла, 160 штофаў, 270 бутэлек, 200 чарак, 170 шклянак, у 1900 годзе працавала 53 чалавека. Выраблена 15 тысяч скрынь аконнага шкла.
    4. Гутская палатняная мануфактура. Дзейнічала ў 1801 — 1904 гадах у в. Гута Клімавіцкага павета (зараз вёска ў Лабжанскім сельскім Савеце Клімавіцкага раёна). Называлася «Парусная фабрыка». У 1826 — 46 гадах вырабляла брызентавыя тканіны. Збывала звычайна ў Рызе. У 1850 годзе працавала 50 чалавек, выраблялі 50 тыс. аршын палатна.
    5. Дамамерыцкі цагельны завод. Працаваў у в. Дамамерычы. На ім было 88 рабочых. У 1883 годзе выпусцілі цэглы на 72,3 тыс. руб.
    6. Елізавецінская шкляная мануфактура. Працавала ў 1844 — 66 гадах у в. Елізавеціна Клімавіцкага павета (у наваколлі в. Мокрае Касцюковіцкага раёна). Выпускала аконнае шкло. У 1852 годзе працавала 57 чалавек, пераважна прыгонных, і вольнанаёмны майстар, якому плацілі 150 рублёў у год. Выраблена прадукцыі на 9,5 тыс. руб. У 1866 годзе працавала 44 чалавека, выпушчана 950 скрынь шкла на 3450 рублёў.
    7. Каніцкая суконная мануфактура. Дзейнічала ў 1810 — 32 гадах у м. Канічы Клімавіцкага павета (зараз вёска ў Касцюковіцкім раёне). У Айчынную вайну 1812 года была разбурана. У 1817 годзе было 3 ткацкія станкі, у 1819—6 ткацкіх станкоў, у 1826—10 ткацкіх станкоў.
    Дзейнічала 10 сукнавальных станкоў, 6 часальных машын, 6 прадзільных, фарбавальня з 4 катламі. У 1823 годзе працавала 137 чалавек прыгонных і адзін вольнанаёмны майстар. У 1828 годзе прадпрыемства было адным з буйнейшых у губерні.
    8. Мокраўская шкляная мануфактура. Дзейнічала ў 1856 — 84 гадах у фальварку Мокрае Клімавіцкага павета (зараз вёска ў Касцюковіцкім раёне). У 1864 годзе працавала 95 чалавек. Вырабілі 1 тысячу скрынь аконнага шкла.
    9. Селішчская шкляная мануфактура. Дзейнічала ў 1881 — 1905 гадах у в. Селішча Клімавіцкага павета. Выпускала аконнае шкло. Рабочых было ў 1884 годзе — 36, у 1895 - 102 чалавека, у тым ліку 15 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак.
    10. Чарняўская цукровая мануфактура. Дзейнічала ў 1852 — 62 гадах у памесці Чарняўка Клімавіцкага павета (зараз вёска ў Хоцімскім раёне), у 1860-61 гг. Выпускала 1040 пудоў цукру пяску.
    Уступалі названым, але адносіліся да буйных прадпрыемстваў павета наступныя.

    Лесапільныя:
    У с. Бярозкі. Заснавана ў 1908 годзе. У 1913 годзе на ім працавала 18 чалавек. Прыбытак за год — 7 тыс. рублёў.
    У в. Прусінская Буда. Заснавана ў 1880 годзе. У 1881 годзе на ім было 20 рабочых. Вырабілі піламатэрыялу за год на 9 тыс. рублёў.
    У фальварку Тупічына. Заснавана ў 1884 годзе. У 1895 годзе на ім працавала 19 чалавек. Валавая прадукцыя за год ацэнена ў 10 тыс. рублёў.

    Мукамольныя:

ААТ “Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў”

    У в. Бяседскі Прудок. Заснавана ў 1858 годзе. У 1859 годзе працавала 15 чалавек. Іх прадукцыя — 18 тыс. пудоў мукі ў грашовым выражэнні склала 19 тыс. рублёў. Працавала на вадзяным рухавіку.
    У фальварку Глушкава. Заснавана ў 1887 годзе. У 1895 годзе працавала 2 чалавека. Іх прадукцыя ацэнена ў 1 тыс. рублёў.
    У с. Паўлавічы. У 1894 годзе працавала 4 чалавека. Вырабілі 69 тыс. пудоў мукі коштам у 35 тыс. рублёў.

    Шкляныя:
    У г. Клімавічы. Заснавана ў 1847 годзе. У 1864 годзе на ім працавала 38 чалавек. Яны вырабілі 850 скрынь шкла коштам у 10 тыс. рублёў.
    У фальварку Мокры. Заснавана ў 1858 годзе. У 1864 годзе на ім працавала 98 чалавек. Яны вырабілі 1000 скрынь шкла агульным коштам у 11 тыс. рублёў.
    3 іншых прадпрыемстваў павета дастойныя ўпамінання:
    У м. Хоцімску 3 ільнотрапальных прадпрыемстваў. На буйнейшым з іх (уладальнік Гутнер) у 1895 годзе 40 рабочых вырабілі прадукцыі на 26 тыс. рублёў. На прадпрыемстве Маневіча 19 рабочых у тым жа годзе вырабілі прадукцыі на 13 тыс. рублёў. У тым жа годзе 18 рабочых прадпрыемства Тамаркіна вырабілі прадукцыі 2 тысячы пудоў коштам у 1 тыс. рублёў.
    У памесці Ярошаўка з 1884 года працавала экіпажнае прадпрыемства. У 1900 годзе 40 рабочых вырабілі прадукцыі на 23 тыс. рублёў. Прадпрыемства прыносіла славу майстрам Клімаўшчыны. Яно сістэматычна ўдзельнічала ў розных выстаўках.

    Выпуск прамысловай прадукцыі ў раёне ажыццяўлялі:
• Камбінат будаўнічых матэрыялаў (1928-2000; сілікатны, горны, вапнавы цэхі);
• Лікёра – гарэлачны завод (з 1858 г.);
• ААТ Клімавіцкі завод масла і сухога абястлушчанага малака (з 1945 г.);
• Вапновы завод (з 2003 г.);
• Камбінат хлебапрадуктаў;
• Друкарня;
• Торфабрыкетнае прадпрыемства “Клімавіцкае”;
• Завод металавырабаў;
• Прамкамбінат (лесаматэрыялы, метала-бетонныя канструкцыі, ваконныя пераплёты).
• раёне налічвалася 6 прамысловых прадпрыемстваў. Гэтыя прадпрыемствы з дзяржаўнай формай уласнасці. Акцыянерных таварыстваў і іншых вытворчых адзінак з недзяржаўнай формай уласнасці няма.
    Аб'ём прадукцыі ў дзейнічаючых цэнах за студзень-снежань 1994 года склаў 66189,0 млн. руб., што ў 17 раэоў больш, чым за 1993 год. За месяц бягучага года вытворчасць склала 13833 млн. руб.
    Выпуск прадукцыі ў супаставімых цэнах за 1994 год да ўзроўню мінулага года скараціўся на 1415 млн. руб., або 7,4 працэнта. Маштабы зніжэння прамысловай вытворчасці па-ранейшаму застаюцца значнымі. Больш паловы аб'ёму прадукцыі, недададзенай па раёну, даводзіцца на камбінат будаўнічых матэрыялаў (79,7%), завод металавырабаў (62,4%), завод масла і сухога абястлушчанага малака (11,1%). Імі недаатрымана прадукцыі на суму 2535 млн. руб.
    Па-ранейшаму застаецца нестабільным становішча з выпускам тавараў народнага спажывання. За 1994 год выпуск іх склаў 37331 млн. руб., што на 3655 млн. руб. менш, чым летась. Значна іх выпуск скараціўся на заводзе металавырабаў (58,9%), заводзе масла і сухога абястлушчанага малака (9,2%), камбінаце хлебапрадуктаў (8,2%), лікёра-гарэлачным заводзе (1,5%).
    Вытворчасць харчовых тавараў зніжана на 1760 млн. руб., або 7,4%. Такі ж малюнак з вытворчасцю нехарчовых тавараў народнага спажывання. Іх атрымана на 176 млн. руб., або 13,5% менш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года.
    Прадукцыйнасць працы склала 103,3 % да мінулага года. Павелічэнне адбылося за кошт зніжэння колькасці працуючых.
    Павялічылася толькі вытворчасць некаторых важнейшых відаў прадукцыі: санкі дзіцячыя (9 разоў), кандытарскія вырабы, выпускаемыя лікёра-гарэлачным заводам, (3,7%), кандытарскія вырабы, выпускаемыя хлебазаводам, (25%), нятлустая малочная прадукцыя (42,3%), мука (3,9%). Вытворчасць астатніх відаў прадукцыі, выпускаемых прадпрыемствамі раёна, зніжана. Выпуск, напрыклад, сілікатнай цэглы ў параўнанні з 1993 годам склаў 22,2%, каляскі дзіцячай — 38,2 %, хлеб і хлебабулачныя вырабы — 88,9%, цэльнамалочная прадукцыя — 78,1% і г.д..
    На прамысловых прадпрыемствах раёна працавала 1899 чалавек прамыслова-вытворчага персаналу. Яго колькасць у параўнанні з 1993 годам зменшылася на 222 чалавека, або 10,3 %.

    Прамысловасць раёна прадстаўлена наступнымі прадпрыемствамі: РУП “Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод”, ААА “Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў” філіял Рэспубліканскага унітарнага вытворчага прадпрыемства “Могилевхлебпром”, хлебазавод. Прамысловую прадукцыю таксама выпускаюць ГЛУ “Клімавіцкі лесгас” і ПЧУП “Клімавіцкае прадпрыемства шпалапрадукцыі і будаўнічых матэрыялаў”.
    18 сакавіка 2004 года адбылося адкрыццё вапнавага цэха. Пуск цэха ажыццяўлялі спецыялісты БВЗ (Беларускі вапнавы завод). У цаху на данны момант задзейнічана 58 чалавек.

* Аб рабоце народнай гаспадаркі раёна ў 1994г. // Родная ніва. - 1995. - 15 лютага. - С.2.
* Клімавіцкі раён: Геаграфічна–статыстычны слоўнік. - УПКБ “Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля”, 2004. – 95 с.
* Клімаўшчына – мой край дарагі: бібліяграфічны паказальнік літаратуры аб Клімавіцкім раёне.- Клімавічы, 1995. – 36 с.
* Осмоловский, Ф. Моя родная Климовщина / Ф. Осмоловский. - Климовичи, 1969. – 176 с.