Асiповiцкi РаёнБабруйскi раёнгорад БабруйскБыхаўскi раёнБялынiцкi раёнГлускi раёнГорацкi раёнДрыбiнскi раёнКасцюковiцкi раёнКiраускi раёнКлiмавiцкi раёнКлiчаускi раёнКраснапольскi раёнКруглянскi раёнКрычаускi раёнГорад МагiлёуМагiлёускi раёнМсцiслаускi раёнСлаугарадскi раёнХоцiмскi раёнЧавускi раёнЧэрыкаускi раёнШклоускi раён


    РУП “Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод” – адно з буйнейшых прадпрыемстваў галіны, па аб’ёму выпускаемай прадукцыі ўступае толькі Мінскаму заводу “Крышталь”. У сучасны момант на прадпрыемстве асвоена больш за 40 найменаванняў віна – гарэлачнай прадукцыі, у тым ліку 8 найменаванняў з выкарыстаннем спірта “Люкс”.
    Да 1 красавіка 1987 г. называўся лікёра-гарэлачны завод. Заснаваны на базе рэкты-фікацыйнага завода памешчыка Камінскага. Пабудаваны завод немцамі раней 1858 г. На сцяне старой рэктыфікацыі была ўмацавана пласціна з надпісам «С. Пецярбургскае таварыства страхаванняў». 1858 г.». Немцы валодалі заводам па дагавору з памешчыкам да 1914 г., калі ён перайшоў у поўнае валоданне Камінскага. Да рэвалюцыі на завод паступаў спірт-сырэц з Клімавіцкага павета (цяперашнія раёны Хоцімскі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Шумяцкі). Перавозіўся гужавым транспартам у металічных бочках. Спірт-рэктыфікат адпраўляўся ў Чэрыкаў, дзе выраблялася гарэлка.
    У першы год Савецкай улады завод быў нацыяналізаваны і працягваў рэктыфікацыю спірту-сырцу. У канцы 20-х гадоў дадаткова быў арганізаваны плодавінзавод. Першымі дырэктарамі яго былі Цехін, Арлоўскі, з 1935 г. — В. К. Мянькоў. Для вінзавода была прыстасавана частка рэкзавода, але аддзеленая ад яго глухой сцяной.
    Плодавінзавод выпускаў яблычнае пюрэ для Ленінградскай цукерачнай фабрыкі, джэмы і розныя пладова-ягадныя віны, а таксама меў сакрэтны цэх, дзе сушылі бульбу для Чырвонай Арміі.
    У 1941 г. абсталяванне плодавінзавода было вывезена ў Ніжні Тагіл. Пасля вайны завод не аднаўляўся.
    У 1937 г. на рэкзаводзе пачалося манціраванне канвеераў па розліву і афармленню прадукцыі, але ўсе аперацыі праводзіліся ўручную.
    Да 1941 г. было чатыры канвееры, якія абслугоўвалі чатыры брыгады. Лепшай на заводзе была стаханаўская брыгада Міхеевай Дар'і Савельеўны, якая ва Усесаюзным спаборніцтве роднасных прадпрыемстваў заняла другое месца. Лепшымі работніцамі брыгады былі Цалабанава, Ільянкова, Шматкова.
    Цэх па розліву і афармленню прадукцыі ўзначальваў камуніст Рыгор Паўлавіч Карчэўскі, які загінуў на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
    Прадукцыя завода збывалася Цэнтраспіртам. У горадзе быў адзін магазін, дзе прадавалі гарэлку і які падпарадкоўваўся заводу.
    За гады акупацыі завод быў разбураны. Найболып каштоўнае абсталяванне ў пачатку вайны было адпраўлена ў тыл. Адступаючы, акупанты забралі рэктыфікацыйны апарат, усё астатняе — узарвалі. Але будынак завода не пацярпеў.
    Аднаўленне ўзначаліў дырэктар завода Арсен Іосіфавіч Дзянісаў, які і да вайны быў на гэтай пасадзе.
    Аднаўленне завода ішло з 1944 да 1950 г. Але ўжо ў 1944 г. пайшла першая прадукцыя са спірту-сырцу — гарэлка, якая рэалізоўвалася ў бочках.
    У 1948 г. аднавілі цэх рэктыфікацыі і пачалі выпускаць гарэлку ў бутэльках. Дырэктарамі завода ў пасляваенны перыяд былі Языкоў, Кавалёў, Лявонаў, С. I. Анжэнка — да 1962 г..
    У 1950 г. завод поўнасцю адноўлены. У склад яго ўваходзяць цэх рэктыфікацыі, цэх разліву гарэлкі, аддзяленне падрыхтоўкі посуду, лікёрны цэх.
    3 1953 г. на заводзе манціруюцца аўтаматычныя лініі расфасоўкі прадукцыі магутнасцю 3000 бутэлек у гадзіну, а таксама разліўныя аўтаматы і закарковачныя, бракеражныя і этыкетыровачныя.
    У 1956 г. механізаваны працэс мыцця посуду.
    У 1960 г. манціруецца новая аўтаматычная лінія расфасоўкі прадукцыйнасцю 6000 бутэлек у гадзіну.
    У 1967-1968 гг. поўнасцю ўкамплектоўваецца абсталяваннем 5 аўтаматычных ліній разліву прадукцыйнасцю 6000 бутэлек у гадзіну, у наступныя гады аўтаматы разліву замяняліся больш сучаснымі.
    3 1948 па 1958 г. на заводзе дзейнічаў рэктыфікацыйны апарат перыядычнага дзеяння, які быў заменены апаратам бесперапыннага дзеяння нямецкай фірмы «Гольцэрн Грыма» прадукцыйнасцю 780 дэкалітраў у суткі.
    У асартымент завода ўваходзілі: гарэлка, лікёры, салодкія настойкі. У 1959 г. — выпушчана партыя «Савецкі ром», а ў 1963 г. — «Савецкае віскі».
    У 1960 г. на месцы лікёрнага цэха быў арганізаваны вінны цэх магутнасцю 8 тысяч дэкалітраў у месяц. Магутнасць яго пастаянна ўзрастала. Максімальнай велічыні дасягнула ў 1984 г. — 1410 тысяч дэкалітраў.
    Шырокае распаўсюджанне ў 70-х гг. атрымала расфасоўка прадукцыі ў фарфоравых графінчыках, сувенірных штофах і каробках.
    3 1953 па 1985 г. тэхнічнае кіраўніцтва заводам здзяйсняў галоўны інжынер — Аляксандр Барысавіч Дземідзенка.
    3 1962 па 1970 г. дырэктарам завода быў Нічыпар Васільевіч Гнедчык. Пры ім аб'ём валавай прадукцыі дасягнуў 8 мільёнаў 817 тысяч рублёў. Для параўнання ў 1960 г. ён быў 2 мільёны 821 тысяча рублёў, а ў 1950 г. — 1 мільён 38 тысяч рублёў.
    Праз 20 г. да 1988 г. ён павялічыўся да 16 мільёнаў 345 тысяч рублёў.
    3 1970 па 1981 г. дырэктарам завода працаваў Уладзімір Піліпавіч Патоцкі. Пры ім праведзена вялікая рэканструкцыя завода, узвядзенне новых пабудоў, сховішчаў.
    3 1981 г. па 2003 г. завод узначальваў Белавусаў Міхаіл Трыфанавіч.
    Аднаму з першых у вобласці ў 1976 годзе заводу было прысвоена званне прадпрыемства высокай культуры, якое пацвярджалась штогодна.
    У 1980 годзе былі створаны будынкі рэкціфікацыі з устаноўкай новага рэкапарата вытворчасцю 2 тысячы дал у суткі, трохпавярховы будынак адміністратыўнага корпуса.
    У 1987 г. на заводзе наладжана вытворчасць безалкагольнага кактэйлю «Рубінавы», і за кошт рэканструкцыі старых будынкаў аўтабазы пачаў дзейнічаць кандытарскі цэх, які выпускае «ўсходнія ласункі»: «лукум фруктовы» — 250 тон у год і «казінакі» — 100 тон.
    У 1992 годзе пабудаваны цэх і ўстаноўлена прэсформа для вырабаў скрынь з паліэтылена нізкага ціску.
    У 1994 годзе здана ў эксплуатацыю аўтаматычная лінія, моц якой складае 6 тысяч шклянак у гадзіну з упакоўкай “пад вінт” вытворчасці нямецкай фірмы “Нагема”.
    У 1996 годзе завершаны работы па будаўніцтву новага спіртасховішча ўмяшчальнасцю 150 тыс. дал спірта.
    Для транспартыроўцы сыравіны, асноўных і дапаможных матэрыялаў, выпускаемых вырабаў, маецца завадскі аўтатранспарт, які налічвае 52 адзінкі.
    У 1997 годзе зданы ў эксплуатацыю аўтамеханічныя майстэрні.
    У 1999 годзе кацельная завода пераведзена з вадкага паліва на прыродны газ.

    На заводзе ў 1989 г. працавала 310 чалавек. Гонарам завода з'яўляюцца передавыя рабочыя і ІТР, якія працяглы час працавалі на заводзе. Сярод іх Марыя Якаўлеўна Маложына, працавала на заводзе з 1937 па 1984 г.

РУП “Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод”     Уся працоўная дзейнасць К. С. Кашына звязана з заводам. 20 чэрвеня 1944 г. — вучань слесара, 1955 г. — слесар 7 разрада, з 1964 г. — механік, з 1972 г. — галоўны механік завода, з 1985 г. — галоўны інжынер завода.
    3 1951 па 1986 г. працавала майстрам рэктыфікацыі Лідзія Іванаўна Бараноўская. Больш 30 гадоў працуюць на заводзе І. Д. Асмалоўскі, В. I. Пятрова, I. Д. Сцелькін, В. С. Маслакоў, В. В. Сазонава, Г. В. Асмалоўская, Л. С. Уласікава, М. Н. Маісеенка і іншыя.

Прадукцыя РУП “Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода”     3 1952 па 1987 г. працавала на заводзе начальнік вытворчай лабараторыі Святлана Іванаўна Дадыка.
    На цяперашні час на заводзе працуе 603 чалавека, ІТР і служачых - 106 чалавек, у тым ліку з вышэйшай адукацыяй - 57 чалавек.
    Шмат робіцца для паляпшэння афармлення прадукцыі: гэта і высокамастацкія этыкеткі, і посуд з керамікі, шкла крышталю самых рознастайных форм і выкананняў, унікальная ўпаковачная тара, што ў значнай меры павышае канкурэнтназдольнасць нашых вырабаў.
    Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод сёння – гэта шматпрофільнае прадпрыемства, якое выпускае спірт-сырэц, спірт-рэкціфікат, гарэлкі і гарэлачныя вырабы, настойкі горкія моцныя і слабаградусныя, бальзамы, напоі пладовыя моцныя і вінныя вінаградныя; усходнія прысмакі і паліэтыленавыя скрыні з паліэтылена нізкага ціску для ўпакоўкі гатовай віна-гарэлачнай прадукцыі.

Цэх гатовай прадукцыі

    Вытворчая моц па спірту-сырцу складае 2,87 тыс. дал у суткі , сярэднегадавая – 876 тыс. дал; па спірту-рэкціфікату сутачная моц 4,0 тыс. дал у суткі, гадавая – 1250 тыс. дал па гарэлцы і гарэлачным вырабам – гадавая моц 2500 тыс. дал, гадавая моц па вытворчасці горкіх напояў – 180 тыс. дал; віно вінаграднае па ёмістасці хранення з ўлікам каафіцыента абарачальнасці тары – 271,2 тыс. дал.
    Моц участка па вырабу ўсходніх прысмакаў – 305 тон у год. У тым ліку лукум “Фруктовый”, лукум “Шоколадный”, лукум “Климовичский”, грыльяж “Лакомка” і казінакі з арахісу.
    Гадавая моц па выпуску паліэтыленавых скрыняў – 280 тысяч штук.
    Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод – прадпрыемства, якое гарантуе высокую якасць вытворчай прадукцыі і надзейнае партнёрства.

* Климовичский ЛВЗ: новая продукция к юбилею // Могилёвские ведомости. – 2003. – 29 июня. – С.2
* Клімаўшчына – мой край дарагі: бібліяграфічны паказальнік літаратуры аб Клімавіцкім раёне. - Клімавічы, 1995. – 36 с.
* Кубеко, В. Путь к вершине: О РУП «Климовичский ликёро-водочный завод» / В.Кубенок // Народная газета. – 2004. – 20 лістапада. – С.3.
* Лучше песни петь застольные… Климовичский ЛВЗ // Могилёвские ведомости. – 2004. – 5 июня. – С.4.
* Мартов, С. Климовичский ликёро-водочный завод: качество, достойное традиций / С.Мартов // Комсом. правда. - 2002. – 24 сент. – С.15.
* Осмоловский, Ф. Моя родная Климовщина / Ф. Осмоловский. - Климовичи, 1969. – 176 с.
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Клімавіцк. р-на. – Мн., 1995. – С.588-589.
* Савосина, Н. Климовичские оригиналы получают «золото» и «серебро» / Н.Савосина // Могилёвская правда. – 1995. – 14 окт. – С.1.
* Сергеенко, Р.Л. О вкусах не спорят / Р.Сергеенко // Родная ніва. – 2005. – 24 верас. – С.2.
* Шагова, Н. Как смастерить водку? / Н.Шагова // Могилёвская правда. – 1996. – 30 апр. – С.2.
* Ярославцев, С.И. Город Климовичи Могилёвской губернии / С.И. Ярославцев. - Вильно, 1914. – 95 с.